Лілія Станіславаўна Ананіч

Лíлія Станіслáваўна Анáніч, народжаная Яцэвіч (нар.

2 студзеня 1960, в. Леванова, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр інфармацыі Беларусі (2014—2017).

Лілія Ананіч
Лілія Станіславаўна Ананіч
Міністр інфармацыі Беларусі
30 чэрвеня 2014 — 28 верасня 2017
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Папярэднік Алег Праляскоўскі
Пераемнік Алесь Карлюкевіч
Нараджэнне 2 студзеня 1960(1960-01-02) (64 гады)
Нацыянальнасць беларуска
Адукацыя
Дзейнасць палітык, журналістка
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

Нарадзілася 2 студзеня 1960 года ў вёсцы Леванова Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Бацька, Станіслаў Іосіфавіч Яцэвіч, працаваў дырэктарам школы. Маці, Вольга Гаўрылаўна Яцэвіч, працавала ў гэтай жа школе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Акрамя Ліліі, у сям’і было яшчэ трое дзяцей.

Да сёмага класа вучылася ў сярэдняй школе ў в. Леванова. Скончыла сярэднюю школу ў в. Дрычын. У 1983 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка», у 2000 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзелавое адміністраванне».

У 1983-1984 гадах працавала фотакарэспандэнтам мінскай раённай газеты «Шлях камунiзму».

У 1984-1992 гадах — рэдактар, старшы рэдактар Навукова-даследчага інстытута сродкаў аўтаматызацыі (г.Мінск). У 1992-1996 гадах — рэдактар, галоўны спецыяліст, намеснік начальніка ўпраўлення сродкаў масавай інфармацыі Міністэрства культуры і друку Беларусі.

У 1996-2001 гадах была намеснікам начальніка, начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта Беларусі па друку.

У 2001-2003 гадах — намеснік міністра інфармацыі Беларусі, з 2003 года — першы намеснік міністра інфармацыі.

У чэрвені 2014 года назначана міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склала свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджана на пасадзе міністра.

28 верасня 2017 года вызвалена ад пасады міністра інфармацыі Беларусі.

У 2019 годзе абрана дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ад Барысаўскай сельскай акругі № 63. З’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

Крытыка

У 2017 годзе палітолаг Вольф Рубінчык заўважыў, што ў 2003 годзе Л. Ананіч «прыбудавалася» ў якасці сааўтаркі да кнігі кандыдата філалагічных навук В. Вараб'ёва, прысвечанай СМІ ў Беларусі, не ўнёсшы дастатковага творчага ўкладу: «здаецца, тагачасная намміністра... лоўка скарыстала сваё службовае становішча».

Погляды і выказванні

У пачатку лістапада 2021 года Лілія Ананіч у эфіры ток-шоу «Будні» на «Альфа-Радыё» заявіла, што «публікацыі, у якіх пад выглядам навуковых разваг фарміруецца пэўная думка і пункт гледжання» патрэбна адносіць да экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Сям’я

  • Муж — Пётр Ананіч, скончыў фізіка-­матэматычны факультэт БДУ.
  • Дачка — Вольга Пятроўна Саруханава, скончыла журфак МДУ, працавала ў Маскве ў часопісе РБК
  • Сын — Андрэй Пятровіч Ананіч, скончыў эканамічны факультэт БДУ, працуе ў ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя».

Зноскі

  • Пяць фактаў пра Лілію Ананіч: пісала вершы, падпісвала папярэджанні незалежным выданнямі
  • а б в г Гісторыя жыцця Ліліі Ананіч, якая тры гады была міністрам інфармацыі
  • Імёны пухаўчан-журналістаў на старонках даведніку Архівавана 28 красавіка 2016.
  • Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 30 чэрвеня 2014.
  • Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  • Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 350 «О Л. С. Ананич» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 верасня 2017).
  • Ананіч Лілія Станіславаўна. Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
  • https://belisrael.info/?p=9806
  • Ананич рассказала о механизме оценки информационной продукции на предмет экстремизма (руск.). сайт Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь (2 лістапада 2021). Праверана 5 лістапада 2021.
  • О сотруднике компании «БНБК» — Ананич Андрей Петрович
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Лілія Станіславаўна Ананіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Лілія Станіславаўна Ананіч БіяграфіяЛілія Станіславаўна Ананіч КрытыкаЛілія Станіславаўна Ананіч Погляды і выказванніЛілія Станіславаўна Ананіч Сям’яЛілія Станіславаўна Ананіч СпасылкіЛілія Станіславаўна Ананіч19602 студзеняБССРБарысаўскі раёнДзяржаўны дзеячЛеванова (Барысаўскі раён)Мінская вобласцьМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Полацкі езуіцкі калегіумРуская ВікіпедыяСвіслацкая гімназіяПотэрАлесь РазанаўКазахстанВялікдзеньЗмітрок БядуляЯн БаршчэўскіСінгапурМагіла льва (паэма)Радыеактыўны распадТрэці рэйхГарады БеларусіАмністыя (фільм)Павел Аляксандравіч ХарланчукСаудаўская АравіяКатарРасійскае ўварванне ў КрымВосіп Вікенцьевіч ТурчыновічКакаВадзім КабанчукЯн ЧачотБеларускі лацінскі алфавітБакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)Аўстра-ВенгрыяСадавінаМарсФранцішак БагушэвічБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўІнфарматыкаНаталля Уцелеўна АрынбасараваЛічэбнікПавятовы соймікГербы гарадоў БеларусіУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіБарыс Аляксеевіч КрэпакНадвор’еДыялекты беларускай мовыСымон БудныЭстэр ЛедэцкаяНіл ГілевічУкраінская моваБеларускі нацыянальны касцюмСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьМарыэль ГуашэльЕжы ГедройцБеларусы РасііСвятлана Міхайлаўна ЛясовічКаласы пад сярпом тваімIPhone 5Крыж Ефрасінні ПолацкайКастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)Злучаныя Штаты АмерыкіУладзімір ПянткевічCounter-Strike 2Пятро ВасючэнкаГісторыя беларускай мовыАмерыканскі варыянт англійскай мовыУладзімір КараткевічСуркіМікола ГусоўскіКалінінградПрызнанне Галадамору генацыдамАрменіяЗабруджваннеФэндомГарады-героіІнфлюэнсер🡆 More