Кодэкс Феадосія

Кодэкс Феадосія (лац.: Codex Theodosianus) — першы афіцыйны збор законаў Рымскай імперыі.

Стварэнне і ўжыванне

Да IV стагоддзя ўказы (ці канстытуцыі) рымскіх імператараў, якія на працягу першых двух стагоддзяў прынцыпату не мелі вялікага ўплыву на праваадносіны, сталі значнай крыніцай права. Канстытуцыі імператараў да Дыяклетыяна былі сабраны юрыстам па імі Грэгорый у 14 кнігах пад назвай Грэгарыянава кодэкса. У часы кіравання Канстанціна пазнейшыя канстытуцыі былі сабраны, ізноў-ткі на прыватных пачатках, заканазнаўцам Гермагеніянам у так званым кодэксе Гермагеніяна.

Да кіравання Феадосія II абедзве кадыфікацыі парадкам састарэлі, таму імператар у 428 г. прызначыў камісію з 8 юрыстаў і даручыў ім сабраць разам усе канстытуцыі, выдадзеныя Канстанцінам і яго пераемнікамі. Меркавалася ў даданне да дзвюх папярэдніх кампіляцый выдаць зборнік дзеючых канстытуцый, і, больш таго, скласці зборнік канстытуцый адмененых або перагледжаных — у мэтах захавання іх тэксту для вывучэння юрыстамі будучых пакаленняў.

Праца камісіі застапарылася, як толькі яны прыняліся за разбор прэтарскага права і меркаванняў вядучых юрыстаў, якія планавалася прыкласці да ўкладання ў якасці каментарыя. У канчатковым выніку, ад гэтай ідэі прыйшлося адмовіцца. У 435 г. імператар падвоіў колькасць членаў камісіі, і праз два гады яны скончылі працу над 16 кнігамі канстытуцый, якія былі выдадзены пазней кодэкса Гермагеніяна і захоўвалі сваю сілу. Гэты кодэкс Феадосія быў афіцыйна прыняты для ўсеагульнага кіраўніцтва 15 лютага 438 г. Канстытуцыі, якія выдаваліся пасля яго выдання, атрымалі назву «новых законаў» (novellae leges).

Кодэкс быў складзены ў Канстанцінопалі, у ім знайшлі адлюстраванне рэаліі Усходняй імперыі — барацьба з арыянамі і іншымі ератыкамі, працэс занявольвання сялянства, рост дэспатызму імператараў. У 439 г. Феадосій пераслаў асобнік укладання заходняму імператару Валентыніяну III, які ўвёў яго ў абавязковае ўжыванне на сваіх землях з 1 студзеня 439 года.

Нават пасля таго, як пры Юстыніяне была ажыццёўлена значна больш поўная кадыфікацыя рымскага права, у Галіі і іншых заходніх правінцыях працягвалі кіравацца Феадосіевым зборам канстытуцый. Codex Theodosianus не раз перавыдаваўся, як у Сярэднявеччы, так і ў Новы час. Сярод іншых усталяванняў, Кодэкс Феадосія ўтрымліваў забарону на варожбы і магію.

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Лацінская моваРымская імперыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Турызм у КНДРМы выйдзем шчыльнымі радаміКнязі полацкіяЮры ТуронакКарпарацыя монстраў (мультфільм)Вера Аляксандраўна Палякова-МакейБеларуская чыгункаВікіКаўкаМіхал АнемпадыстаўСюй ХауцзэСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУВасіль Аляксеевіч ЖуковічМолат (гурт)Ферзь з ЛукомляРудня (Пухавіцкі раён)C++Пётр Кірылавіч КашавойУладзіслаў СыракомляКот свойскіАнтон Мікалаевіч ДзямкоўДаследаваннеЮраўскі карагодКасцёл Святога Сымона і Святой АленыКаласы пад сярпом тваімБеларуская Вікіпедыя (тарашкевіца)Дзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыКандрат КрапіваБіскаяАксітацынКраязнаўства БеларусіПубліцыстычны стыльЭрэкцыяIva SativaЗубр у БеларусіГрамадскае харчаваннеАўстраліяКурган ДружбыЗлучнікНацыянальны інстытут адукацыіВасіль Фёдаравіч ХомчанкаВацлаў ЛастоўскіМаскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. ЛаманосаваМаладзечнаУсход АФКВялікая хартыя вольнасцейБеларуская моваДыялекты беларускай мовыРыжскі судовы працэсСтоле СандбекOnliner.byСэрца на далоніХусітыХакаіндэ ХічылемаЛімінгтан (Антарыа)Марыя Магдалена РадзівілKufar.byІрына Уладзіміраўна ДрыгаЯкуты (Дзяржынскі раён)Regesta źródłowe do dziejów Litwy od czasów najdawniejszych aż do unji z PolskąГроднаВялікае Княства ЛітоўскаеНесцер Фёдаравіч СакалоўскіБеларуская ВікіпедыяПітэр ХігсCourage (фільм)Тлумачальны слоўнік беларускай мовыКрайнія пункты БеларусіПаўстанне хусітаў у ЕменеВермахтФранцыск СкарынаПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Маркем (Канада)🡆 More