Клісфен

Клісфен (грэч.

да н.э.

Клісфен
стар.-грэч.: Κλεισθένης
Клісфен
архонт-эпанім[d]
524 да н.э. — 523 да н.э.
Нараджэнне 565 да н.э. ці каля 570 да н.э.
Смерць 1 тысячагоддзе да н.э.
Род Alcmaeonidae[d]
Бацька Megacles[d]
Маці Agariste of Sicyon[d]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Паходзіў з арыстакратычнага роду Алкмеанідаў, выгнаных з Афін Пісістратыдамі. Сын Мегакла і Агарысты, унук сікіёнскага тырана таго ж імя (Клісфен Старэйшы). Пасля выгнання з Афін тырана Гіпія ў 510 да н.э. вярнуўся ў Афіны і ўзначаліў афінскі дэмас, апазіцыйны арыстакратам на чале з Ісагорам.

Першае згадванне аб Клісфене (зрэшты, гэта нельга лічыць цалкам даказаным) змяшчаецца ў фрагменце афінскага надпісу са спісам архонтаў, з якога вынікае, што Клісфен быў архонтам 525 г. да н. э. Гэта супярэчыць антычнай традыцыі, паводле якой Алкмеаніды былі выгнаныя тыранам Пісістратам і з тых часоў пастаянна змагаліся з тыраніяй і прымушае навукоўцаў меркаваць, што Клісфен, у ліку іншых Алкмеанідаў, быў вернуты ў Афіны Пісістратам ці хутчэй яго сынамі Гіпіем і Гіпархам і зноў выгнаны пасля забойства Гіпарха Гармодзіем і Арыстагітонам ў 514 г. да н. э. З гэтага моманту Алкмеаніды, на чале якіх стаяў Клісфен, сапраўды развіваюць актыўную барацьбу супраць тыраніі: ўмацоўваюць мястэчка Ліпсідрый, а пасля панесенага там ваеннага паражэння падкупляюць Дэльфійскага аракула, які дае загад спартанцам вызваліць Афіны. Загад быў выкананы ў 510 г. да н. э. пры актыўнай дапамозе афінскіх праціўнікаў тыраніі; аб канкрэтнай ролі Клісфена ў падзеях крыніцы нічога не гавораць, але яна павінна была быць немалой.

У 509—507 гадах да н.э. правёў шэраг дэмакратычных рэформ, паводле якіх Атыка падзелена на 10 тэрытарыяльных філаў (замест 4 родавых), савет 400 (буле) заменены выбарным саветам з 500 дэлегатаў, створана калегія з 10 стратэгаў, якая ўзяла на сябе ваенныя функцыі, уведзена новая форма тайнага галасавання — т.зв. астракізм, як мера супраць аднаўлення тыраніі.

Рэформы Клісфена замацавалі перамогу афінскага дэмасу над радавой арыстакратыяй.

Зноскі

  • Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  • Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress.
  • https://www.enciclopedia.cat/EC-GEC-0018261.xml
  • а б Любкер Ф. Clisthenes // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 304–305.
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Клісфен, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Грэчаская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Міжнародны стандартны кніжны нумарЭнцыклапедыяЖэўжык (персанаж)Маладосць (часопіс)Алег Сцяпанавіч СакадынецЗнакі задыякаСоф’я АлелькавічБеларуская тэрміналогіяУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Пакроўскі кафедральны сабор (Гродна)Еўрапейскі СаюзФК СмаргоньКарэйскі паўвостраўБроквілДзейнасць ПВК «Вагнер» у ЦАРАнкара (рака)Якаў Валянцінавіч Радына1935Гадзіла мінус адзінСёмухаЧас UnixPubMed1823Маланка1504ДэізмПолацкReutersРазбітае сэрца пацанаСэрца на далоніАнтон ДуброўВінцэнт Дунін-Марцінкевіч18PornhubХельсінкіГеоргій ПерамаганосецРасел КроуVarietyBingЛАванаБаляслаў Цітавіч ТамашэвічПравы рэваншПомнік Якубу Коласу (Мінск)ТрасянкаКвэньяКупаллеАрканзасУладзімір ШыманецЗнацьАквакотаУкраіна86-я брыгада сувязіСекс без пранікненняМікола Якаўлевіч АўрамчыкБеларускі арабскі алфавітНа ростаняхПошукавая аптымізацыяПаца-ВацаХаладнікАлесь ЖукПлошча Перамогі (Мінск)ЗакальноеШпак звычайныЛеанід Іванавіч ПранчакКанстанцінопаль1967Станіслаў НарбутПаўлінкаАндрэс Мануэль Лопес АбрадорБалтыЕзуіты🡆 More