Карлсан

Карлсан (шведск.: Karlsson på taket — Карлсан, які жыве на даху) — літаратурны персанаж, створаны шведскай пісьменніцай Астрыд Ліндгрэн.

Карлсан жыве ў маленькім доміку на даху шматкватэрнага дома ў Швецыі, у тым жа раёне, дзе жыла сама Астрыд Ліндгрэн. Лепшы сябар Карлсана — сямігадовы (на момант знаёмства з Карлсанам) Свантэ, малодшае дзіця ў сям’і Свантэсан, па мянушцы Малы (у арыгінале Lillebror — Братка, Маленькі брат).

Карлсан
Карлсан, які жыве на даху у стакгольмскім Юнібакене

Апісаны ў трылогіі:

  • «Малы і Карлсан, які жыве на даху» (1955),
  • «Карлсан прылятае зноў» (1962),
  • «Карлсан хітруе зноў» (1968).

Упершыню на беларускай мове ўсе тры кнігі цыкла выйшлі ў 2019 годзе.

Характарыстыка персанажа

У Швецыі прозвішча Карлсан трэцяе па распаўсюджанасці. У 2008 годзе ў Швецыі былі зарэгістраваныя 201681 носьбітаў гэтага прозвішча. У кнігах не згадваецца імя Карлсана, ён усюды называе сябе «проста Карлсан і ўсё».

У Карлсана на спіне — прапелер, пры дапамозе якога ён можа лятаць. Нягледзячы на адсутнасць якіх-небудзь сродкаў рулення і процідзеяння рэактыўныму моманту і насуперак таму, што прапелер больш падобны на вяслярны шруб, Карлсан можа вольна перамяшчацца па паветры, завісаць і спрытна манеўраваць.

Да матору у Карлсана ёсць глушыцель, які ён выкарыстоўвае, каб не шумець, калі лётае ў якасці прывіда. У другой кнізе згадваецца, што ў звычайнай сітуацыі матор Карлсана выдае гук, адпаведны гуку верталёта, што адзначыў і карэспандэнт з тэлебачання, калі быў у Свантэсанаў у доме і запрасіў фрэкен Хільдур Бок (шведск.: Fröken Hildur Bock) для ўдзелу ў кулінарным шоу. Карлсан часта плаціць за рэчы, якія бярэ без дазвалення, манеткамі ў 5 эрэ.

На радзіме, у Швецыі, Карлсана не любяць, лічачы яго «хамам, эгаістам, падманшчыкам, хвалько і падбухторшчыкам».

Сіндром Карлсана — псіхалагічная асаблівасць дзяцей 3-7 гадоў, якім патрэбны ўяўны сябар.

Беларускія пераклады

  • Малы і Карлсан-з-даху / Перакл. са швед. Ю. Жалезкі. — Мн., 2007. ISBN 978-985-6783-39-8
  • Малы і Карлсан, які жыве на даху: [казачная аповесць: для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. - Мінск : Папуры, 2019. - 166, [1] с.
  • Карлсан прылятае зноў: [казачная аповесць: для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, 2019. — 190, [1] с.
  • Карлсан хітруе зноў: [казачная аповесць: для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, друк 2019 (макет 2020). — 203, [4] с.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Карлсан Характарыстыка персанажаКарлсан Беларускія перакладыКарлсан СпасылкіКарлсанАстрыд ЛіндгрэнШведская моваШвецыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)ПеруСымон БудныМексікаСаша ФіліпенкаДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыФранцыск СкарынаКуфарБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаМарыя Віктараўна ВасілевічВялікдзень ва УкраінеНікарагуаMacOSКыргызстанГран-Пры Манака 2014 годаБобруйский курьерBingXВіктар Дзмітрыевіч ДаніленкаЧырвоным па БелымМаксім Філімонавіч УсБальніцаУстановы адукацыі Баранавіцкага раёнаНаркамаўкаСтыль (мова)Іван Мікітавіч СерадаГрызуныЗабалацце (Чавускі раён)КістаЭўкарыётыФонд ВікімедыяНацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііАКастусь КаліноўскіШарашоваПубліцыстычны стыльГроднаВялікае БушкаваЗборная Расіі па футболеЛідзія Сямёнаўна ЧаркасаваСавояБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяМіхась ЛынькоўКузьма ЧорныСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічКсенія Пазняк1984 (раман)Дамінік РудніцкіАрхітэктура БеларусіВікіслоўнікМоўная інтэрферэнцыяАрланда БлумЯндэкс.КартыАляксей Мікалаевіч СокалБабынінскі раёнХто смяецца апошнім (п’еса)Сацыяльныя медыяДыялекты беларускай мовыГісторыя БеларусіІван НавуменкаБрэд ПітЛітаграфіяАдам МіцкевічФра Беата АнджэлікаТрыганаметрычныя функцыіv3acrБенедыкт XVIАдольф Гітлер УунонаЮджынія ЧарлзМіцыпсаМоваБрэстЛявон ВольскіІспанская інквізіцыяГенры Форд🡆 More