Кандэла

Кандэ́ла (пазначэнне: кд, cd) — адна з сямі асноўных адзінак вымярэння сістэмы СІ, роўная сіле святла, якое выпускаецца ў зададзеным кірунку крыніцай манахраматычнага выпраменьвання частатой 540·1012 гэрц, энергетычная сіла святла якога ў гэтым кірунку складае (1/683) Вт/ср.

Прынята ў якасці адзінкі СІ ў 1979 г. XVI Генеральнай канферэнцыяй па мерах і вагах.

Кандэла
Названа ад свечка
Папярэднік candlepower[d]
Абазначэнне адзінкі cd[…], кд і kd
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ 1 кандэла
Фізічная велічыня luminous intensity[d], conventional retinal illuminance[d] і natural pupil luminance[d]

Абраная частата адпавядае зялёнаму колеру. Чалавечае вока валодае найбольшай адчувальнасцю ў гэтай вобласці спектра. Калі выпраменьванне мае іншую частату, то для дасягнення той жа сілы святла патрабуецца бо́льшая энергетычная інтэнсіўнасць.

Раней кандэла вызначалася як сіла святла, выпрамененага чорным целам перпендыкулярна паверхні плошчай 1/60 см² пры тэмпературы плаўлення плаціны (2042,5 К). У сучасным азначэнні каэфіцыент 1/683 абраны такім чынам, каб новае азначэнне адпавядала старому.

Гісторыя

  • 1909 год уведзеная адзінка сілы святла «міжнародная Свечка». Роўная сіле святла кропкавай крыніцы ў такім кірунку, у якім ён выпускай светлавы паток у 1 люмен, раўнамерна размеркаваны ў цялесным вугле 1 стэрадыян. 1 міжнародная Свечка роўная 1,005 кд. Выкарыстоўвалася з 1921 года (у СССР з 1925 года) па 1948 год.
  • 1948 год новая Свечка замяніла міжнародную Свечку.
  • 1967 год замест «новая Свечка» уведзена сучасная назва Кандэла.

Прыклады

Сіла святла, выпрамененая свечкай, прыкладна роўная адной кандэле (лац.: candela — свечка), таму раней гэтая адзінка вымярэння звалася «свечкай», цяпер гэтая назва з’яўляецца састарэлай і не выкарыстоўваецца.

Сіла святла тыпавых крыніц:

Крыніца Магутнасць, Вт Прыкладная сіла святла, кд
Свечка 1
Сучасная (2006 г) лямпа напальвання 100 100
Звычайны святладыёд 0.015 0.001
Звышяркі святладыёд 0.06 3
Сучасная (2006 г) флюарэсцэнтная лямпа 20 100

Кратныя і дзельныя адзінкі

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дробныя
парадак назва абазначэнне парадак назва абазначэнне
101 кд дэкакандэла дакд dacd 10−1 кд дэцыкандэла дкд dcd
10² кд гектакандэла гкд hcd 10−2 кд сантыкандэла скд ccd
10³ кд кілакандэла ккд kcd 10−3 кд мілікандэла мкд mcd
106 кд мегакандэла Мкд Mcd 10−6 кд мікракандэла мккд µcd
109 кд гігакандэла Гкд Gcd 10−9 кд нанакандэла нкд ncd
1012 кд тэракандэла Ткд Tcd 10−12 кд пікакандэла пкд pcd
1015 кд петакандэла Пкд Pcd 10−15 кд фемтакандэла фкд fcd
1018 кд экзакандэла Экд Ecd 10−18 кд атакандэла акд acd
1021 кд зетакандэла Зкд Zcd 10−21 кд зептакандэла зкд zcd
1024 кд ётакандэла Ікд Ycd 10−24 кд ёктакандэла ікд ycd

Гл. таксама

  • Люмен — адзінка вымярэння светлавога струменя

Зноскі

  • а б 6.5.2 // Quantities and units—Part 1: General — 1 — ISO, 2009. — P. 17. — 41 p.
  • SI A concise summary of the International System of Units, SI — 2019.
  • Фотакінатэхніка. Энцыклапедыя. Гл.рэд. Е. А. Іофіс, М., «Савецкая Энцыклапедыя», 1981.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Кандэла, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Кандэла ГісторыяКандэла ПрыкладыКандэла Кратныя і дзельныя адзінкіКандэла Гл. таксамаКандэла1979ВатГерц (адзінка вымярэння)СІ (міжнародная сістэма адзінак вымярэння)Стэрадыян

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    КаляндрыКаірВінцэнт Дунін-МарцінкевічТомас МорТочка BYГігабайтКліматМатрона Сяргееўна МаркевічАртрозТрыестМустафа IТрыясавы перыядЖыгімонт КейстутавічДзмітрый Мікалаевіч СаннікаўЛяшчынаБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаЗборная Расіі па футболеІрына ПаляшчукВялікая Айчынная вайнаСупрацьстаянне ў Ігл-ПасВ’етнамПалессеХрышчэнне РусіПа што ідзеш, воўча?Сцяпан Антонавіч ВяршковічПорцік АктавііБізнес-анёлПанграмаВануатуНапалеон I БанапартУстановы адукацыі Баранавіцкага раёнаУННВКсенія ПазнякПімен ПанчанкаПадляшскія мучанікіВікіслоўнікСянная мукаБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўАнатоль Арцёмавіч БрытунНойФК МіланKFCКарл X БурбонСяргей Васілевіч БесарабЛеаніды не вернуцца да ЗямліСубарбітальны касмічны палётУітні Х’юстанЯн БаршчэўскіНанатэхналогіяПапараць-кветкаГрамЯўген ПапакульСымон БудныБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяКаханак Вялікай МядзведзіцыТэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 годаАдамКукурузаРэкі і каналы БеларусіWorld Wide WebАрхітэктура БеларусіЯнка КупалаЛаўрынас КашчунасКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўМатрыца БуякіPornhubЧабор звычайныМар’інагорская гімназіяМностваДзеяслоўГенры ФордЯўген Васільевіч МаўлееўАлімпійскія гульніАўген Калубовіч🡆 More