Кабвэ: горад у Замбіі

Кабвэ (англ.: Kabwe) да 1965 Брокен-Хіл (Broken Hill) — горад у цэнтральнай Замбіі, адміністрацыйны цэнтр Цэнтральнай правінцыі.

Кабвэ
Кабвэ: Геаграфія, Гісторыя, Эканоміка і транспарт
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
1 172 м
Насельніцтва
  • 299 206 чал. (2022)
Часавы пояс
Кабвэ на карце Замбіі
Кабвэ (Замбія)
Кабвэ
Кабвэ (Замбія)
Кабвэ

Геаграфія

Горад размешчаны да прыкладна за 140 км на поўнач ад сталіцы краіны Лусака, на вышыні 1182 м над узроўнем мора.

Гісторыя

Пасля адкрыцця ў 1902 годзе ў раёне Брокен-Хіл радовішчаў цынку пачалося будаўніцтва інфраструктуры для здабычы і перапрацоўкі каляровых металаў (свінцу, цынку і ванадыю). У 1903 годзе была створаная кампанія «Rhodesian Broken Hill Development Company», якая абслугоўвала інтарэсы галіны. Да 1906 года ў горадзе была пабудавана чыгунка «Rhodesian Railways», у Брокен-Хіл было створана яе паўночнае аддзяленне — буйнейшае па колькасці рабочых прадпрыемства горада пасля руднікоў. У 1909 году чыгунка была пракладзеная да горада Ндола, які стаў у канцы 1920-х гадоў цэнтрам меднаноснага пояса ў Паўночнай Радэзіі.

У 1921 годзе ў адным з руднікоў у раёне Брокен-Хіл былі знойдзеныя рэшткі выкапнёвага чалавека, названага «Брокен-хілскі чалавек», або «радэзійскі чалавек».

У 1924 годзе для абслугоўвання руднікоў была пабудавана адна з першых у Афрыцы гідраэлектрастанцый на рацэ Мулунгушы, у 51 км на паўднёвы ўсход ад Кабвэ.

Эканоміка і транспарт

Кабвэ — буйны транспартны вузел (аўтамабільны і чыгуначны транспарт). Праз Кабвэ праходзіць галоўны транспартны шлях краіны — «Вялікая паўночная аўтадарога». У горадзе знаходзіцца штаб-кватэра кампаніі «Zambia Railways». Пасля закрыцця ў 1990-х гадах рудніка па здабычы свінцу і цынку эканамічнае становішча ў горадзе пагоршылася. У 1980-х гадах была пабудавана тэкстыльная фабрыка з удзелам кітайскага капіталу, закрытая ў 2007 годзе. У бліжэйшых раёнах вырошчваюць кукурузу і тытунь.

Па дадзеных Інстытута Блэксміта Кабвэ ўваходзіць у дзясятку самых забруджаных месцаў на планеце (на 2007 год) з-за забруджвання цяжкімі металамі.

Горад злучаны чыгуначнай лініяй з гарадамі Ндола, Лусака, Лівінгстан, Капіры, Мпошы, Мпіка, Накодэ. Ёсць аэрапорт.

Зноскі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Кабвэ, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Кабвэ ГеаграфіяКабвэ ГісторыяКабвэ Эканоміка і транспартКабвэАнглійская моваЗамбіяЦэнтральная правінцыя (Замбія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Крык (карціна)Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (2008)Прыродны газДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваСядзіба Рэйтанаў (Грушаўка)СенегалТлумачальны слоўнік беларускай мовыКастрычніцкая плошча (Мінск)Сымон БудныСэм УортынгтанЛітаратурныя жанрыBingXАлесь АсіпенкаЛісты з-пад шыбеніцыАнальны сексАлесь СавіцкіКастусь ЖукЛеаніды не вернуцца да ЗямліМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеЗавулак РускіМендзыжац ПадляскіЗайменнікТрагедыя ў НалібокахСтарыя ВасілішкіНазоўны склонНарысТрасцянецІзраільПлошча Францішка Багушэвіча (Мінск)Каштоўнасць4 маяЛідскі замакМоваВісарыён Рыгоравіч БялінскіРыгор БарадулінЯн Павел IКапіталізмАлесь РазанаўІерусалімАляксандр Віктаравіч БагдановічSorbus torminalisЯгайлаБеларускі нацыянальны касцюмХведар Хведаравіч ГурыновічПравы ЛГБТ у БеларусіМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Параўнанне (літаратуразнаўства)Атлант БаранавічыБерасцянкаВялікая хартыя вольнасцейЗваночакАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаПатрыятызмЗмітрок АстапенкаБеларусь перадусім!АстравецПастава на каленяхМінскКрасавікСезон 2015/2016 «Прынёмання-ГрДУ»Валянціна Браніславаўна КараткевічСэрца на далоніПол БэранІнтымная лірыкаГісторыя беларускай мовыАлесь ЗвонакIP-адрасГанна КаліноўскаяКампазіцыя (літаратуразнаўства)Штадлер МінскIRCРэгіянальная газетаТроіцкі заходні ўніверсітэтЛаўрэнцій Іванавіч ЗізанійСіні колер🡆 More