Жэрар Дэ Нерваль

Жэрар дэ Нерваль (фр.: Gérard de Nerval; сапр. — Жэрар Лабруні (фр.: Gérard Labrunie); 22 мая 1808, Парыж — 26 студзеня 1855, тамсама) — французскі паэт-рамантык.

Жэрар дэ Нерваль
Gérard de Nerval
Жэрар дэ Нерваль. Фатаграфія Надара
Жэрар дэ Нерваль. Фатаграфія Надара
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Жэрар Лабрюні
Дата нараджэння 22 мая 1808(1808-05-22)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 студзеня 1855(1855-01-26)[…] (46 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Францыя
Бацька Étienne Labrunie[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, драматург, перакладчык, літаратурны крытык, журналіст
Кірунак рамантызм
класіцызм
сімвалізм
Жанр рамантызм
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткі

Жэрар Лабруні нарадзіўся ў сям’і хірурга напалеонаўскай арміі. Калі будучаму пісьменніку было два гады, яго маці памерла ў Сілезіі, дзе знаходзілася тады разам з мужам-ваенным. Хлопчыка выхоўваў дзядзька з боку маці, Антуан Бушэ, але калі ў 1814 вярнуўся з вайны бацька Жэрара, хлопчыка адправілі да яго ў Парыж.

У 1841 ў паэта здарыўся першы нервовы прыпадак. Апошнія гады яго жыцця былі азмрочаныя нястачай і псіхічнай хваробай, ён скончыў жыццё самагубствам, павесіўшыся ў адным з парыжскіх завулкаў. Пахаваны на могілках Пэр-Лашэз.

Творчасць

Знакамітым Жэрар дэ Нерваль зрабіўся пасля таго, як пераклаў «Фаўста» Гётэ ў 1828 годзе. Гэты пераклад быў ухвалены І. Гётэ і пасля паўплываў на Г. Берліёза, стваральніка сімфоніі «Пракляцце Фаўста» (La Damnation de Faust). Таксама перакладаў вершы Г. Гайнэ, Шылера, Клопштака, Бюргера. Напісаў некалькі зборнікаў гістарычна-літаратурных артыкулаў, у т.л. «Эцюды пра нямецкіх паэтаў» (Études sur les poètes allemands, 1830).

Паэзію Ж. дэ Нерваля можна ахарактарызаваць як рамантычны дэізм, духоўны свет цікавіць паэта значна больш за свет матэрыяльны. Спачатку ён вітаў Чэрвеньскую рэвалюцыю, але яго напалохаў грамадскі рух, які пашырыўся пасля, і ён расчараваўся ў рэвалюцыі. З надыходам рэакцыі трапіў пад уплыў «галантнай», ці «залатой» багемы Тэафіля Гацье, лозунгам якой было «мастацтва дзеля мастацтва». У канцы 1830-х прыйшоў да думкі пра поўную бясплённасць сацыяльна-палітычнай барацьбы (драма «Léo Burckart», 1839). У многім Жэрар дэ Нерваль — папярэднік французскіх сімвалістаў, яго творчасць высока цанілі таксама сюррэалісты.

Пакінуў некалькі зборнікаў вершаў: «Нямецкія вершы» (Poésies allemandes, 1830), «Галантная багема» (La bohême galante, 1855), шэраг гістарычных драмаў і оперных лібрэта: «Пракляцце Фаўста» (La damnation de Faust, 1846), некалькі аповесцяў: зборнік «Дочкі агню» (Les filles de feu, 1854). Эратызм, фантастыка і культ мастацтва дзеля мастацтва былі для Ж. дэ Нерваля, на якога моцна паўплываў нямецкі рамантызм, формай вызвалення ад зямной рэчаіснасці.

Падарожжы па Усходзе і Германіі апісаныя ў кнігах «Сцэны ўсходняга жыцця» (Scènes de la vie orientale, 1848), «Падарожжа на Усход» (Voyage en Orient, 1851), «Ларэлея» (Loreley, 1852).

Зноскі

  • Gérard de Nerval // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б Нерваль Жерар де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  • Gérard de Nerval // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Жэрар дэ Нерваль, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Жэрар Дэ Нерваль Біяграфічныя звесткіЖэрар Дэ Нерваль ТворчасцьЖэрар Дэ Нерваль ЛітаратураЖэрар Дэ Нерваль СпасылкіЖэрар Дэ Нерваль1808185522 мая26 студзеняПарыжПаэтРамантызмФранцузская моваФранцыя

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Уладзіслаў ВазаСамараЕфрасіння ПолацкаяГісторыя БеларусіРучнікМянтузЛандшафтны заказнікТрайчасты нервВялікая ложа БеларусіНазоўнікАлесь ГарунPinterestАркадзь КуляшоўЛяхавіцкі стройРыгор БарадулінФранцыяВаршаваЕўропаЗмітрок БядуляЗабруджваннеДэвід КроненбергДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваАльтэрнатыўны рокДжэймс КукСвятлана Валер'еўна ФаменкаБаравое (Глыбоцкі раён)Паўстанне 1863—1864 гадоўЛех ВаленсаМарыус Іванавіч ПетыпаПары-МатчБеларускія імёныМы выйдзем шчыльнымі радаміТэарэма Грына — ТаоІван МележВасіль ВіткаАндрусь Такінданг1984АўстраліяТрэцяя Устаўная граматаУзброеныя сілы Вялікага Княства ЛітоўскагаКіншасаЭмілія ПлятэрЯдвігін Ш.Хрышчэнне РусіБахмутУрад Беларускай Народнай РэспублікіСацыялістычная Савецкая Рэспубліка БеларусіУільям ШэкспірРасійскае ўварванне ў КрымЛявон ВольскіМузей старажытнабеларускай культурыБітва пад Оршай (1514)Амністыя (фільм)Вялікае Княства ЛітоўскаеВера Аляксандраўна Палякова-МакейМаскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэтВалерый Станіслававіч МянжынскіВіктар МарціновічРаман Аляксандравіч СкірмунтСвіслацкая гімназіяФінляндыяГрунвальдская бітваПаўстанне 1830—1831 гадоўПотэрСкірмунтыОршаКлаўдзія ВасінаКастэль-НуоваПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Аўтамагістраль УралВасінаБудапешт🡆 More