Джэймс Мэнгалд

Джэймс Ален Мэнгалд (англ.: James Allen Mangold; нар.

16 снежня 1963) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.

Джэймс Мэнгалд
англ.: James Mangold
Джэймс Мэнгалд
Дата нараджэння 16 снежня 1963(1963-12-16) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Robert Mangold[d]
Жонка Cathy Konrad[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, кінапрадзюсар, рэжысёр
IMDb ID 0003506
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Джэймс Мэнгалд нарадзіўся ў 1963 годзе ў Нью-Ёрку ў сям’і мастакоў Роберта Мэнгалда і Сільвіі Плімэк Мэнгалд. Скончыўшы сярэднюю школу Вашынгтанвіля, Джэймс адправіўся вучыцца ў Каліфарнійскі Інстытут мастацтваў, каб вывучаць кіно. Яго выкладчыкам апынуўся вядомы рэжысёр і тэарэтык кінамастацтва Аляксандр Макендрык[en], які на трэцім годзе навучання параіў Мэнгалду паспрабаваць вучыцца і акцёрскаму майстэрству. Так, вывучаючы тэхналогію стварэння фільмаў, Джэймс заадно развіў і акцёрскі талент. Адным з аднакурснікаў Мэнгалда ў інстытуце быў акцёр і прадзюсар Дон Чыдл[en].

Кар’еру ў кіно Мэнгалд пачаў з кароткаметражных фільмаў — да 21 года ён зняў некалькі кароткіх карцін і неўзабаве атрымаў прапанову аб супрацоўніцтве з кампаніяй «Disney». Але, пачаўшы было працаваць рэжысёрам і сцэнарыстам для іх, Мэнгалд у хуткім часе вырашыў пакінуць студыю і вярнуўся ў Нью-Ёрк. Там ён працягнуў вучыцца, гэтым разам у Кінашколе Калумбійскага ўніверсітэта, дзе ён і атрымаў сваю ступень магістра кінамастацтва. У кінашколе яго настаўнікам быў сам Мілаш Форман.

Самастойна ствараць фільмы Мэнгалд пачаў у 1995 годзе, яго дэбютнай працай стала драма «Цяжкі[en]», якая апавядала гісторыю таўстуна-кухара, жыццё якога крута мяняецца з прыходам у яго кафэ новенькай афіцыянткі. Фільм быў добра прыняты публікай і адзначаны некалькімі кінапрэміямі. У 1997 годзе Мэнгалд зняў фільм «Паліцэйскія[en]» — крымінальную драму пра шэрыфа з невялікага мястэчка.

Сапраўдны поспех прыйшоў да Джэймса Мэнгалда з выхадам у 1999 годзе біяграфічнай драмы «Перапыненае жыццё[en]». У 2000 годзе Анджэліна Джолі, якая іграла ў гэтым фільме, атрымала «Оскар» за Найлепшую жаночую ролю другога плана. Фільм атрымаў і іншыя прэміі, у тым ліку «Залаты глобус».

У 2001 годзе Мэнгалд прапанаваў гледачам меладраматычную камедыю «Кейт і Леа[en]». У карціне была паказана дзіўная і кранальная гісторыя Леа, герцага Олбанскага, які воляю лёсу трапіў у будучыню, у сучасны Нью-Ёрк. За песню «Until», якая прагучала ў фільме, Стынг, аўтар і выканавец песні, атрымаў «Залаты глобус», а таксама намінацыю на «Оскар».

Пасля «Кейт і Леа» Мэнгалд зняў трылер «Ідэнтыфікацыя[en]» (2003) і музычную драму «Пераступіць рысу[en]» (2005), якая зноў апынулася ў ліку намінантаў на «Оскар», «Залаты глобус» і іншыя прэміі. Так, Рыз Уізерспун, якая сыграла ў фільме галоўную ролю, атрымала і «Оскара», і «Глобус», і мноства іншых прызоў, а таксама прызнанне публікі. Фільм гэты прысвечаны гісторыі жыцця легендарнага кантры-спевака Джоні Кэша, яго маладосці і яго жыццю з другой жонкай Джун Картэр.

У 2007 годзе Мэнгалд зняў баявік-вестэрн «Цягнік на Юму», які быў адзначаны дзвюма намінацыямі на «Оскар». У 2010 годзе выйшаў прыгодніцкі баявік «Рыцар дня[en]», а пазней, у 2012 годзе Мэнгалд папрацаваў і над стварэннем серыялаў — «Ральф Лэмб» і «Навабранцы».

Фільмаграфія

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Джэймс Мэнгалд, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Джэймс Мэнгалд БіяграфіяДжэймс Мэнгалд ФільмаграфіяДжэймс Мэнгалд ЗноскіДжэймс Мэнгалд СпасылкіДжэймс Мэнгалд16 снежня1963Англійская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    УярАлег Антонавіч ЛойкаЯн ТысевічЯнка КупалаПаўлюк ТрусКарфагенАлесь ПетрашкевічАлесь ЖукРаманчуковэГлебаВера Аляксандраўна Палякова-МакейАлесь АдамовічЗянон Станіслававіч ПазнякАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіУладзімір СцяпанОдноклассникиСалавёвэ (Ясынувацкі раён)Сымон БудныПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Печы (Барысаў)Лютаўская рэвалюцыяУладзімір ДубоўкаПлошча Незалежнасці (Мінск)Ігнат Уладзіміравіч КанчэўскіДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Купалінка (песня)Чырвоная кніга Рэспублікі БеларусьЯраслаў Сільвестравіч ПархутаБеларускія народныя танцыДудка беларускаяКрыжакіМаксім ГарэцкіАндрэй Аляксандравіч УцюрынПрыгоннае праваIKEAАлесь КажадубПеніс чалавекаСымон-музыкаДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьСправа «0 праміле»БібліяТэмнэWayback MachineЧарнобыльская катастрофаАленаYouTubeСправа менеджараў БелгазпрамбанкаГабелен векуСучаснасцьПарадокс ФерміКрасная Гара (Краснагорскі раён)Беларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяМонктанСяргей Аляксандравіч ПадсасонныДзяржаўная прэмія БССРСтаражытнабеларуская літаратураКансорцыум Сусветнага павуцінняДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуСінагога ў Задзвінні (Віцебск)Кандрат КрапіваВожык (часопіс)Радыевугляроднае датаваннеБеларуская Народная РэспублікаМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіХатынь25 красавікаЗнак бядыРасіяАўстраліяВіцебск🡆 More