Джон Форбс Нэш малодшы (англ.: John Forbes Nash, Jr.; 13 чэрвеня 1928, Блюфілд, Заходняя Вірджынія, ЗША — 23 мая 2015) — амерыканскі матэматык, які займаўся тэорыяй гульняў і дыферэнцыяльнай геаметрыяй.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1994).
Джон Форбс Нэш | |
---|---|
англ.: John Forbes Nash | |
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1928[…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая 2015[…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | John Forbes Nash, Sr.[d] |
Жонка | Alicia Nash[d] і Alicia Nash[d] |
Род дзейнасці | матэматык, эканаміст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Тэорыя гульняў, дыферэнцыяльная геаметрыя, матэматыка і эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | бакалаўр і доктар філасофіі |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Albert W. Tucker[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выпускнік Прынстанскага ўніверсітэта. Джон Нэш ажаніўся з Алішай Лард у 1957 годзе, калі ён лічыўся ўзыходзячай зоркай у свеце матэматыкі. У 1959 годзе ў яго дыягнаставалі паранаідальную шызафрэнію. Жонка некалькі разоў змяшчала яго ў псіхіятрычную бальніцу. У 1962 годзе яна развялася. Аднак яны засталіся блізкія адзін аднаму, а да пачатку 1980-х гадоў стан вучонага стаў паляпшацца. У 2001 годзе былыя муж і жонка зноў заключылі шлюб.
Аліша Нэш дапамагала мужу справіцца з хваробай. Яны разам сталі шмат выступаць публічна наконт правоў людзей з псіхічнымі расстройствамі.
У 1994 годзе Джон Нэш быў ганараваны Нобелеўскай прэміі па эканоміцы «За аналіз раўнавагі ў тэорыі некааператыўных гульняў» (разам з Рэйнгардам Зельтэнам і Джонам Харсані). У 2015 яму была прысуджана Абелеўская прэмія.
У канцы 1990-х гадоў журналістка Сільвія Назар напісала біяграфію Джона Нэша, якая паслужыла асновай для фільма «Гульні розуму» (A Beautiful Mind) рэжысёра Рона Ховарда. Стужка атрымала шматлікія ўзнагароды, уключаючы прэмію «Оскар» у намінацыях «Найлепшы фільм» і «Найлепшая рэжысёрская праца».
Джон Нэш загінуў у 2015 годзе ў Нью-Джэрсі ў аўтамабільнай катастрофе, разам з ім разбілася яго жонка Аліша Нэш.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Джон Форбс Нэш, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.