Джані Радары

Джані Радары (італ.: Gianni Rodari; 23 кастрычніка 1920, Аменья, Італія — 14 красавіка 1980, Рым, Італія) — вядомы італьянскі дзіцячы пісьменнік і журналіст.

Джані Радары
Gianni Rodari
Джані Радары
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1920(1920-10-23)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 1980(1980-04-14)[…] (59 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Джані Радары Італія
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці дзіцячы пісьменнік і журналіст
Жанр дзіцячая літаратура
Мова твораў італьянская мова
Дэбют Кніжка вясёлых вершаў (1950)
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі прэмія Ганса Хрысціяна Андэрсана (1970)
giannirodari.it (італ.)
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

Радары нарадзіўся 23 кастрычніка 1920 у мястэчку Аменья (паўночная Італія). Яго бацька, булачнік па прафесіі, памёр, калі Джані было толькі дзесяць гадоў. Радары і яго два браты, Чэзарэ і Марыа, раслі ў роднай вёсцы маці, Варэсота. Хваравіты і слабы з дзяцінства хлопчык захапляўся музыкай (браў урокі ігры на скрыпцы) і кнігамі (шанаваў Ніцшэ, Шапенгаўэра, Леніна, Сталіна і Троцкага). Пасля трох гадоў навукі ў семінарыі Радары атрымаў дыплом настаўніка і ва ўзросце 17 гадоў пачаў выкладаць у пачатковых класах мясцовых сельскіх школ. У 1939 г. некаторы час наведваў філалагічны факультэт Міланскага ўніверсітэта.

Падчас Другой сусветнай вайны Радары быў вызвалены ад службы з-за дрэннага здароўя. У 1941 увайшоў у фашысцкую партыю, аднак, пасля смерці двух блізкіх сяброў і зняволення брата Чэзарэ ў канцэнтрацыйным лагеры стаў удзельнікам Руху Супраціўлення, а ў 1944 годзе ўступіў у Італьянскую камуністычную партыю.

У 1948 Радары стаў журналістам у камуністычнай газеце L'Unita і пачаў пісаць кніжкі для дзяцей. У 1950 партыя прызначыла яго рэдактарам толькі што створанага штотыднёвага часопіса для дзяцей, Il Pioniere, у Рыме. У 1951 апублікаваў першай складанку вершаў, «Кніжка вясёлых вершаў», і свой найвядомейшы твор «Прыгоды Чыпаліна». Гэты твор атрымаў асабліва шырокую папулярнасць у СССР.

У 1952 упершыню паехаў у СССР, дзе потым бываў неаднаразова. У 1953 ажаніўся з Марыяй Тэрэзай Ферэці, якая праз чатыры гады нарадзіла яму дачку, Паолу. У 1957 Радары здаў іспыт на званне прафесійнага журналіста. У 19661969 Радары не публікаваў кніг і толькі працаваў над праектамі з дзецьмі.

У 1970 пісьменнік атрымаў прэстыжную прэмію Ханса Крысціяна Андэрсена, якая паспрыяла ягонай сусветнай вядомасці.

Радары памёр ад цяжкай хваробы 14 красавіка 1980 г. у Рыме.

Некаторыя творы

  • Складанка «Кніжка вясёлых вершаў» (Il libro delle filastrocche, 1950)
  • «Навучанне піянеру», (Il manuale del Pionere, 1951)
  • «Прыгоды Чыпаліны» (Il Romanzo di Cipollino, 1951; выпушчаныя ў 1957 пад назвай Le avventure di Cipollino)
  • Складанка вершаў «Цягнік вершаў» (Il treno delle filastrocche, 1952)
  • «Джэльсаміна ў Краіне хлусаў» (Gelsomino nel paese dei bugiardi, 1959)
  • Складанка «Вершы ў небе і на зямлі» (Filastrocche in cielo e in terra, 1960)
  • Складанка «Казкі па тэлефоне» (Favole al telefono, 1960)
  • «Джып у тэлевізары» (Gip nel televisore, 1962)
  • «Планета навагодніх елак» (Il pianeta degli alberi di Natale, 1962)
  • «Вандраванне Блакітнай Стралы» (La freccia azzurra, 1964)
  • «Якія бываюць памылкі» (Il libro degli errori, Torino, Einaudi, 1964)
  • Складанка «Торт у небе» (La Torta in cielo, 1966)
  • «Як падарожнічаў Джаваніна па мянушцы Гультай» (I viaggi di Giovannino Perdigiorno, 1973)
  • «Граматыка фантазіі» (La Grammatica della fantasia, 1973)
  • «Жыў-быў двойчы барон Ламберто» (C’era due volte il barone Lamberto, 1978)
  • «Бадзяжкі» (Piccoli vagabondi, 1981)

Абраныя аповяды

  • «Гвідаберта і этрускі»
  • «Дзесяць кілаграм Месяца»
  • «Хата з марозіва»
  • «Як Джаваніна пакратаў нос у караля»
  • «Ліфт да зорак»
  • «Чараўнікі на стадыёне»
  • «Міс Сусвет з цёмна- зялёнымі вачамі»
  • «Робат, якому захацелася спаць»
  • «Сакала, пакала»
  • «Уцёклы нос»
  • «Сіраніда»
  • «Чалавек, які купіў Стакгольм»
  • «Чалавек, які жадаў украсці Калізей»

Зноскі

  • а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  • Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  • http://web.archive.org/web/20170324032930/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/gianni-rodari
  • Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Джані Радары, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Джані Радары БіяграфіяДжані Радары Некаторыя творыДжані Радары Абраныя аповядыДжані Радары14 красавіка1920198023 кастрычнікаІтальянская моваІталіяАменьяЖурналістПісьменнікРым

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Эрэбуні (аэрапорт)Дыялекты беларускай мовыМаркем (гара)Чорны замак АльшанскіРэпрадуктыўная сістэма чалавекаЯнка СіпакоўЭдвард Адамавіч ВайніловічТрыалізмЯзэп Юр’евіч ЛёсікЗямля пад белымі крыламіАркадзь Сцяпанавіч ЛялейШахматыNode.jsБеларуская дзяржаўная акадэмія музыкіЗоркаКорнуал (Антарыа)2022Федэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіМар’ян ДуксаЬУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуМіхал АнемпадыстаўЖыве Беларусь! (песня)ЛідаІван МележТарас Рыгоравіч ШаўчэнкаАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіГерб ПінскаПа што ідзеш, воўча?ВершІпацій ПацейПлацэнтаУННВЗміцер ВайцюшкевічРудня (Пухавіцкі раён)Эль-НіньёУрок (фільм, 2014)Справа «0 праміле»ВіцебскБіялагічная зброяМікола МаляўкаАлесь АдамовічУсход АФКБела-чырвона-белы сцягХартыя'97Загляне сонца і ў наша аконцаHTMLМікалай Радзівіл ЧорныВерлібрГенадзь Пятровіч ПашкоўФерзь з ЛукомляБярозка (часопіс)Вацлаў ЛастоўскіНаталля Міхайлаўна ВітрэнкаТалька (вёска)Мікола ШабовічУніверсітэт ТунцзіЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Літаратурная прэмія імя Аркадзя КуляшоваМаскваКатастрофа на Чарнобыльскай АЭСКлементс МаркемКнігавыдавецкая дзейнасць Францыска СкарыныХрыстос прызямліўся ў ГародніКарла ТальявініМедаль Францыска СкарыныКіеўКузьма Чорны1xbet🡆 More