Гомельская сацыял-дэмакратычная група.
Утворана вясной 1895 г. Праводзіла прапаганду сярод інтэлігенцкай моладзі Гомеля, жыхароў мястэчка Ветка Гомельскага павета. У 1896 г. група мела 5 гурткоў па 5 — 8 чалавек у кожным. Адным з актыўных дзеячаў быў Пётр Уладзіміравіч Карповіч. У кіруючы цэнтр уваходзілі: І. Захарын, А. Кісін, М. Гезенцвей. Праз былога кіраўніка Гомельскага гуртка самаадукацыі А. Д. Паляка і студэнтаў-гамяльчан група наладзіла сувязі з Кіеўскім і Екацярынаслаўскім «Саюзамі барацьбы за вызваленне рабочга класа», атрымлівала ад іх літаратуру (творы Г. В. Пляханава, П. Б. Аксельрода , кіеўскую «Рабочую газету» і інш.). 1(13) сакавіка 1896 г. група правяла сход, прысвечаны памяці нарадавольцаў, пакараных смерцю за забойства цара Аляксандра II, летам 1897 — маёўку. У 1897 г. кіруючым цэнтрам распрацавана праграма пераходу да масавай агітацыі, якая мела чыста эканамічны характар. Тады ж сталі ствараць стачачныя касы. Да красавіка 1898 г. яны былі амаль на ўсіх рамесных цэхах горада і налічвалі каля 250 чалавек. Пад уплывам агітацыі сацыял-дэмакратаў летам 1897 г. адбылася стачка 25 сталяроў, якія патрабавалі павелічэння зарплаты і скарачэння рабочага дня. Арышт 6 стачачнікаў стаў штуршком для пачатку антыўрадавай агітацыі. Вясной 1898 г. група стала называцца Гомельскі рабочы саюз барацьбы.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Гомельская сацыял-дэмакратычная група, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.