Гамеастаз

Гамеастаз (ад грэч.

ὁμοιοστάσις — падобны, аднолькавы, στάσις — нерухомасць, стан) — паняцце, якое ўжываецца для характарыстыкі стану арганізма, сістэмы.

Паняцце пра гамеастаз

Кожны арганізм — ад простага да самага складанага — з аднаго боку, цесна звязаны са знешнім асяроддзем, а з другога — рэзка адасоблены ад яго. Арганізм мае сваё ўласнае ўнутранае асяроддзе. Характэрная рыса ўнутранага асяроддзя арганізма — яго дынамічнае пастаянства, якое з'яўляецца залогам выжывання.

Упершыню значэнне пастаянства ўнутранага асяроддзя арганізма як найважнейшай умовы яго існавання абгрунтаваў французскі фізіёлаг К. Бернар (1878). Тэрмін «гамеастаз» прапанаваў у 1929 г. амерыканскі вучоны-біёлаг У. Кенан.

Цяпер паняцце гамеастаз ужываецца ў біяцэналогіі, генетыцы, кібернетыцы і інш.

Гамеастаз у фізіялогіі

Гамеастаз у фізіялогіі азначае адноснае дынамічнае пастаянства саставу і ўласцівасцей унутранага асяроддзя і ўстойлівасць асноўных фізіялагічных функцый арганізма чалавека, жывёл і раслін.

Гамеастаз характарызуе стан арганізма і працэсы, накіраваныя на ліквідаванне або максімальнае абмежаванне ўздзеяння на яго розных фактараў. Гамеастаз дасягаецца дзякуючы ўзгодненаму ўплыву нервовага і гумаральнага механізмаў рэгуляцыі на органы і сістэмы, якія маюць адносіны да захавання ўстойлівага стану асяроддзя пражывання клетак. Так, напрыклад, у адказ на зніжэнне тэмпературы паветра ў арганізме павялічваецца выпрацоўка цяпла і змяншаецца яго аддача ў знешняе асяроддзе. У выніку тэмпература цела застаецца пастаяннай, што забяспечвае аптымальныя ўмовы для працякання ўсіх хімічных працэсаў. Пры высокай тэмпературы паветра цеплапрадукцыя змяншаецца, а цеплааддача ўзрастае. Тэмпература цела і ў гэтым выпадку застаецца на ранейшым, неабходным для нармальнай жыццядзейнасці клетак узроўні.

Формы гамеастаза:

  • структурны — падтрыманне дынамічнага пастаянства клетачнага саставу, структурнай арганізацыі і ўзаемнага размяшчэння элементаў у органах і арганізме;
  • метабалічны — сукупнасць складаных прыстасавальных рэакцый арганізма, якія накіраваны на ліквідацыю ці максімальнае абмежаванне дзейнасці фактараў вонкавага і ўнутранага асяроддзя і захаванне ваганняў фізіялагічных і біяхімічных канстант у вызначаных межах;
  • генетычны — здольнасць папуляцый натуральным адборам ураўнаважваць свой генетычны склад, парушаны ў выніку штучнага адбору ці змены ўмоў асяроддзя;
  • антагенетычны (гамеастаз развіцця) — прыстасавальныя ўласцівасці арганізма дынамічна мяняць рэакцыю генатыпа на паўторныя змены ўмоў вонкавага і ўнутранага асяроддзя.

Гамеастаз рэгулюецца нейрагумаральнымі, гарманальнымі, бар'ернымі, выдзяляльнымі, асматычнымі і іншымі сістэмнымі рэгулятарнымі механізмамі.

Літаратура

Tags:

Арганізм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Андрэй Аляксандравіч УцюрынПастаянная запамінальная прыладаАлесь АркушКастрычніцкая рэвалюцыяЯнка МаўрСезон 2010/2011 «Мінска-2006-2»МотальВостраў слёзПлошча Перамогі (Мінск)Эйфелева вежаХатыньЯўгенія ЯнішчыцДзень беларускага пісьменстваЛучана ПавароціПокуцьПурпурны колерЛітаратура і мастацтва (газета)БаранавічыДзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі БеларусьУладар ПярсцёнкаўВасіль БыкаўРэкі і каналы БеларусіБеларуская дзіцячая літаратураРагачоўНазоўнікКрупка (Пухавіцкі раён)Праспект Машэрава (Мінск)БеларусьGoogleСалігорскЁрквілскі ўніверсітэтАлег Уладзіміравіч СалтукСтрававальная сістэма чалавекаВон (Антарыа)ЭсэСтоўбцыЗгушчанае малакоДАлесь ПісьмянкоўВолаваGoogle MapsПадбелAvesМікі МаусАланінФілалагічны факультэт БДУАнальны коракРадаслаў АстроўскіЧасопісЯзэп СажычКацярына Станіславаўна Хадасевіч-ЛісаваяТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмЗакаханасцьМазырГрузіяДзень ЗямліЮрка ГолубАртур ВольскіРуская моваВіртуальная машынаНовы годВалянцін Баляслававіч ТатарыцкіУніверсітэт Святой Марыі (Калгары)Анатоль Вярцінскі100 найвялікшых беларускіх песеньБрэсцкая вобласцьКрасная плошча (Масква)Марына Яўгенаўна АнікееваПраспект Жукава (Мінск)ПаэтПершага маяНацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка ЗаграбаМааізмСучаснасцьЧорны бусел🡆 More