Васіль Андрэевіч Залатароў

Васіль Андрэевіч Залатароў (7 сакавіка 1872, Таганрог — 25 мая 1964) — рускі і беларускі кампазітар і педагог.

Заслужаны артыст Расіі (1932), народны артыст Беларусі (1949). Прафесар (1918).

Васіль Андрэевіч Залатароў
Дата нараджэння 23 лютага (7 сакавіка) 1873
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1964(1964-05-25)[…] (91 год)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, настаўнік
Жанры опера
Выхаванцы Q110617067?
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны артыст РСФСР

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Прыдворнай пеўчай капэле ў М. Балакірава і А. Лядава, скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1900, клас М. Рымскага-Корсакава). У 1909—33 выкладаў у кансерваторыях і музычна-драматычных інстытутах у Расіі і на Украіне, у 1933—41 вёў клас кампазіцыі ў Беларускай кансерваторыі. Яго вучнямі былі Л. М. Абеліёвіч, А. В. Багатыроў, У. У. Алоўнікаў, К. Ф. Данькевіч.

Творчасць

Творча развіваў рэалістычныя традыцыі рускай класічнай музыкі. Напісаў шэраг твораў на матэрыяле фальклору розных народаў, у т.л. ўкраінскага, узбекскага, малдаўскага, туркменскага і інш. У беларускую музычную культуру арганічна ўвайшлі яго балет па матывах народных легенд «Князь-возера» (паст. 1949; на тую ж музыку пастаўлены балеты «Аповесць пра каханне», 1953, і «Палымяныя сэрцы», 1955); сімфонія «Беларусь» (4-я, 1934), танцавальная сюіта і уверцюра-фантазія на беларускія тэмы (1937) для сімфанічнага аркестра; Маленькая сюіта на тэмы заходнебеларускіх народных песень для хору а капэла (1943); цыкл апрацовак народных песень для голасу з сімфанічным аркестрам «Кантрасты» (1939). Сярод іншых твораў: опера «Дзекабрысты» (паст. 1925), 4 кантаты, 6 сімфоній, 6 струнных квартэтаў і інш.

Аўтар манаграфіі «Фуга» (1932) — першай рускамоўнай працы, спецыяльна прысвечанай гэтай музычнай форме.

Прэміі і ўзнагароды

  • Дзяржаўная прэмія СССР (1950)

Бібліяграфія

  • Воспоминания… М., 1957.
  • Фуга. 3-е изд. М., 1965.

Зноскі

  • Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Васіль Андрэевіч Залатароў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Васіль Андрэевіч Залатароў Біяграфічныя звесткіВасіль Андрэевіч Залатароў ТворчасцьВасіль Андрэевіч Залатароў Прэміі і ўзнагародыВасіль Андрэевіч Залатароў БібліяграфіяВасіль Андрэевіч Залатароў ЛітаратураВасіль Андрэевіч Залатароў1872196425 мая7 сакавікаКампазітарТаганрог

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Т-44ЗабруджваннеБеларуская фанетыкаФэндомЗамкавая царква (Мінск)ФіджыГісторыя БеларусіКарусь КаганецКыргызстанПошукавая аптымізацыяІнданезіяМастацтва Старажытнага ЕгіптаІзяславічы ПолацкіяНобелеўскія лаўрэаты з БеларусіМінай Піліпавіч ШмыроўКніга рэкордаў ГінэсаДжэймс КукМаша і МядзведзьДзядзькаваннеХаўер (цыклон)Цім СкарэнкаРадаўніца1969Вячаслаў Яўгенавіч ЯўсееўМефедронБеларускі нацыяналізмМоўная інтэрферэнцыяМіждзяржаўны авіяцыйны камітэтАнглійская моваСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьКастрычнікМахачкалаГарнішГерб ЛітвыВенаВярбаУладзімір ПянткевічАрлан-даўгахвостАндрэй МакаёнакАфрыкаРадыеактыўны распадУрад Беларускай Народнай РэспублікіРазбітае сэрца пацанаПаўлінкаЛідаДасакратыкіБахмутРаскіданае гняздо (п’еса)ТунісІван НавуменкаПолацкі езуіцкі калегіумЗянон ПазнякБеларуская народная дэманалогіяПубліцыстычны стыльАлматыНародЗавеі, снежаньСымон БудныБеларуская Народная РэспублікаЧасціны мовыПрыказкаБеларуская моваМагілёўБеларускія народныя танцыРаман Аляксандравіч СкірмунтБутанБанан1984Ліс Мікіта (мультсерыял)🡆 More