2023 Ваенны Пераварот У Габоне

30 жніўня 2023 года ў Габоне адбыўся ваенны пераварот.

Змоўшчыкі ставілі сваёй мэтай правесці новыя прэзідэнцкія выбары.

Ваенны пераварот у Габоне
Асноўны канфлікт: Пояс пераваротаў
2023 Ваенны Пераварот У Габоне
Дата 30 жніўня 2023
Месца Габон
Вынік перамога змоўшчыкаў
Праціўнікі
Габон Урад Габона Габон КПАІ
Камандуючыя
Алі бен Бонга Андзімба Брыс Алігі

Перадгісторыя

У жніўні 2023 года ў Габоне прайшлі чарговыя прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў Алі Бонга Андзімба, які кіраваў краінай ужо 14 гадоў на момант абрання. Ён з’яўляецца сынам Амара Бонга, экс-прэзідэнта Габона, які кіраваў краінай з 1967 года. Прэзідэнцкія выбары 2023 года прайшлі ў атмасферы адключэння інтэрнэту і адсутнасці назіральнікаў.

У 2019 годзе кіраўніка краіны ўжо спрабавалі зрынуць, але антыўрадавыя сілы пацярпелі паразу.

Ход падзей

У 3:30 30 жніўня 2023 года было абвешчана аб перамозе дзеючага кіраўніка дзяржавы на выбарах

Раніцай у Лібрэвілі, сталіцы Габона, пачалася стральба. Як высветлілася, у горадзе пачаўся ваенны пераварот. Супраць урада Алі Бонга выступілі Рэспубліканская гвардыя, Прэтарыянская гвардыя прэзідэнта, салдаты рэгулярнай арміі і супрацоўнікі паліцыі.

Прыкладна а 5:00 паводле Грынвіча, змоўшчыкі па тэлебачанні абвяшчаюць пра закрыццё межаў краіны на нявызначаны тэрмін. Адначасна ўвядзены каменданцкі час. Там жа група высокапастаўленых вайскоўцаў заявіла пра сваю нязгоду з вынікамі выбараў. У выступе па тэлебачанні яны паведамілі, што ўяўляюць сабой усе сілы абароны і бяспекі краіны. Было абвешчана аб роспуску Сената, Нацыянальнага сходу, Канстытуцыйнага суда і выбаркама. Таксама быў заблакаваны доступ у Інтэрнэт.

Алі Бонга быў захоплены вайскоўцамі і змешчаны пад дамашні арышт. Часовым прэзідэнтам абвешчаны Брыс Алігі.

Рэакцыя

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль заявіў, што пераварот узмоцніць нестабільнасць у Афрыцы, назваўшы гэта вялікай праблемай.

Прэм’ер-міністр Францыі Элізабэт Борн заявіла, што Парыж з найвялікшай увагай сочыць за падзеямі ў Габоне.

КНР заклікала да гарантый бяспекі для зрынутага прэзідэнта.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль уважліва назірае за сітуацыяй у Габоне. Пераварот стаў прадметам глыбокай заклапочанасці.

Заўвагі

Tags:

2023 Ваенны Пераварот У Габоне Перадгісторыя2023 Ваенны Пераварот У Габоне Ход падзей2023 Ваенны Пераварот У Габоне Рэакцыя2023 Ваенны Пераварот У Габоне Заўвагі2023 Ваенны Пераварот У Габоне202330 жніўняГабон

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларуская фанетыкаСексуальнасць чалавекаСтарабеларуская моваАлесь СавіцкіМікалай Фёдаравіч ЖлобаПаўлінкаНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)Расціслаў ЗавістовічЯн ТысевічЯна і яМаскваСымон Вікенцьевіч БарысЯнка БрыльБеларуская дыяспараМаладосць (часопіс)ЛюбоўГлебаБаладаФрунзенскі раён (Мінск)Праспект Незалежнасці (Мінск)Будынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіМыкалаіўка (Канатопскі раён)Іван НавуменкаБеларусьРэпартажМаўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтКалізей383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАМікіта Сяргеевіч КрыўцоўУкраінаУжурКанадаЯнка МаўрШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхЗалаты КупідонApraxiaПаўстанне 1863—1864 гадоўДзікае паляваннеСалігорскСхема БЧБАўстраліяКубракавэАнглійская моваДзень ПерамогіПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Агнешка Рамашэўска-ГузыАдраджэнне188-я інжынерна-сапёрная брыгадаДзьмухавецПрыслоўеРыфмаPaveway IVФранцыск СкарынаАлесь ПісьмянкоўНюшаГаўрыіла (Глухава)Ганаровыя грамадзяне ПолацкаМастурбацыяКаталіцтва ў БеларусіРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўНацыянальны характарNode.jsЛюдзі на балоце (раман)Генадзь Валер’евіч ШутаўПадзеі МіякеЭўкарыётыУвасабленнеМарыя Магдалена РадзівілШчасцеУладзімір Васільевіч ГніламёдаўАляксандр II (імператар расійскі)Медаль Францыска СкарыныАлесь Бачыла🡆 More