Біялогія Акіяна

Біялогія акіяна (марская біялогія, біялагічная акіяналогія, біялагічная акіянаграфія) — навука, раздзел біялогіі і акіяналогіі, які вывучае жыццё марскіх арганізмаў (біёты) і іх экалагічныя ўзаемадзеянні.

Біялогія акіяна — частка гідрабіялогіі. Біялогіяй акіяна таксама завуць сукупнасць біялагічных з'яў і працэсаў у Сусветным акіяне.

Від на Зямлю з космасу.
Усяго 29 працэнтаў паверхні зямнога шара — гэта суша. Астатняе — гэта акіян, дом для марскіх арганізмаў. У сярэднім, акіян мае глыбіню каля чатырох кіламетраў і мяжуе з берагамі агульнай даўжынёй каля 380 000 кіламетраў.

Жыццё знаходзіцца ў акіяне ад паверхні да найбольшых глыбінь. Па тыпах месцапражывання адрозніваюць пелагічныя арганізмы, якія насяляюць тоўшчу вады (планктон і нектон), і арганізмы, што насяляюць дно акіяна (бентас). У акіяне жывуць прадстаўнікі амаль усіх класаў жывёл, а многія класы вядомы толькі ў акіяне. З пазваночных жывёл у акіяне жывуць рыбы, чарапахі, змеі і млекакормячыя, галоўным чынам кітападобныя і ластаногія.

Вялікі ўнёсак у даследаванне біялогіі акіяна ўнеслі В. Г. Богараў, Л. А. Зянкевіч (СССР), Дж. Д. Айзекс, В. М. Чапмен (ЗША), К. Э. Лукас (Вялікабрытанія), Р. Марумо, І. Мацуі (Японія), Жак-Іў Кусто (Францыя).

Літаратура

Моисеев П. А. Биологические ресурсы Мирового океана. — М., 1969.

Tags:

АкіяналогіяАрганізмБіялогіяБіётаГідрабіялогіяЖыццёСусветны акіян

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Это Минск, деткаГаліна Анатолеўна КаржанеўскаяCordulegasterСалігорскЗуі (Віцебскі раён)ФранцыяСпіс памерлых у 2024 годзеДавід ГільбертГроднаФранцішак АляхновічСкланеннеСтрававальная сістэма чалавекаВуліца Сурганава (Мінск)Бела-чырвона-белы сцягСінтаксіс мовыАўстраліяАлесь ЗвонакНаша Ніва (1906)30 красавікаЗваночакСпадарФранцішка Уршуля РадзівілКамянецкая вежаЦэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіМядзведзіАдольф ГітлерЕўрапейскі СаюзReform.byМарат Сяргеевіч МаркаўАндрэй ПачобутБрэсцкая крэпасцьЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Лісты з-пад шыбеніцыРасійская імперыяДавыд-ГарадокСуд у СлабадзеПрывакзальная плошча (Мінск)Зямля пад белымі крыламіІван Чыгрынаў28 красавікаКароль ВырвічМінская вобласць1918Кірыла ТураўскіАдэсаКіеўская РусьУладзімір Уладзіміравіч ПуцінМядзведзевыяМінская вяснаАральны сексАтамная арбітальУ вайны не жаночы тварПубліцыстычны стыльРускі драматычны тэатр (Чэбаксары)ПолацкУнутраны светБеларуская ВікіпедыяУладзімір ДубоўкаАртур ВольскіЭнцыклапедыяУладзімір Уладзіміравіч РэшаткоАнгліяЛеаніды не вернуцца да ЗямліСінільная кіслатаМагіла льва (паэма)Помнік Янку Купалу (Мінск)Ніна Васільеўна ГаліноўскаяМайкл Кларк ДунканКамень МіцкевічаУніверсальны каардынаваны часСтудзёнкі (Нясвіжскі раён)ХатыньБеларускі нацыяналізм🡆 More