Бітва На Нёмане

Бітва на Нёмане (польск.: Bitwa nad Niemnem, руск.: Сражение на Немане) — апошняя значная бітва ў польска-савецкай вайне 1919—1920 гадоў.

Працягвалася з 20 верасня да 26 верасня (некаторыя лічаць да 28 верасня). Другая па значнасці перамога польскага войска, пасля Цуду пад Варшавай, якая скончыла разгром Чырвонай Арміі Заходняга фронту і ў выніку прывяла да падпісання Рыжскага мірнага дагавора (1921).

Бітва на Нёмане
Асноўны канфлікт: Польска-савецкая вайна
Бітва На Нёмане
Дата 2026 верасня 1920 года
Месца Гродзенскі рэгіён
Вынік Перамога польскага войска, што стала заканчэннем вайны
Праціўнікі
Сцяг Польшчы Польшча
Беларусь Беларуская Народная Рэспубліка
Сцяг РСФСР (1918—1937) РСФСР
Камандуючыя
Сцяг Польшчы Юзаф Пілсудскі
Сцяг Польшчы Эдвард Рыдз-Сміглы
Сцяг Польшчы Леанард Скерскі
Беларусь Станіслаў Булак-Балаховіч
Сцяг РСФСР (1918—1937) Міхаіл Тухачэўскі
Сцяг РСФСР (1918—1937) Уладзімір Лазарэвіч
Сцяг РСФСР (1918—1937) Мікалай Салагуб
Сілы бакоў
97 000 каля 100 000
Страты
7000 каля 40 000
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Планаванне

Падрыхтоўка Тухачэўскага

26 жніўня Заходні фронт Міхаіла Тухачэўскага спыніўся на лініі рэк Нёман, Шчара і Свіслач. Сюды сцягваліся савецкія рэзервы. За кароткі час былі адноўлены амаль усе дывізіі, разбітыя пад Варшавай. Пад камандаю Тухачэўскага знаходзілася каля 73 тысяч салдат і 220 гармат. Галоўнакамандуючы Чырвонай Арміяй Сяргей Каменеў загадаў рыхтавацца да новага наступу.

Камандуючы Фронту збіраўся правесці наступ сіламі трох армій, захапіць Беласток і Брэст, а пасля нанесці ўдар у кірунку Любліна. Удары павінны былі наносіць: 3 Армія Уладзіміра Лазарэвіча (шэсць дывізій), 15 Армія Корка (чатыры дывізіі) і 16 Армія Салагуба (чатыры дывізіі).

Тухачэўскі разлічваў таксама на дапамогу войска, перакінутага з фінскага фронту.

Расстаноўка Чырвонага войска

  • 3 Армія Уладзіміра Лазарэвіча (паўночнае крыло Заходняга Фронту):
    • тры дывізіі (5, 6, 56 стралковыя дывізіі) занялі рубеж ад літоўскай граніцы па Свіслач;
    • у рэзерве знаходзіліся 2, 21 стралковыя дывізіі і 33 Кубанская дывізія.
  • 15 Армія Аўгуста Корка (цэнтр групоўкі фронту):
    • 11 і 16 стралковыя дывізіі па рацэ Свіслач;
    • рэзерв стваралі 27 стралковая дывізія і аддзелы «ВОХР» (войскаў унутранай аховы рэспублікі).
  • 16 Армія Мікалая Салагуба:
    • 17 і 48 стралковая дывізія занялі пазіцыі на поўдні ад Свіслачы;
    • 8 і 10 стралковыя дывізіі былі рэзервам Арміі.
  • 4 Армія (паўднёвае крыло Заходняга Фронту):
    • 17 дывізія кавалерыі і 19, 55, 57 стралковыя дывізіі трымалі пінскі кірунак.

Падрыхтоўка Польскага войска

10 верасня ў Штабе Галоўнакамандуючага ў Брэсце пры ўдзеле камандуючых 2 і 4 Армій Юзаф Пілсудскі прадставіў план аперацыі — бітвы на Нёмане і Шчары.

На думку камандуючага, патрэбны быў удар у кірунку Гродна і Ваўкавыска, каб звязаць асноўныя сілы бальшавікоў. Адначасова ўдарная група 2 Арміі мусіла шыбкім маршам прайсці праз літоўскую тэрыторыю і выйсці ў глыбокія тылы Чырвонай Арміі, якая загразне ў баях на лініі Нёмана.

Загад ад 19 верасня ўдакладніў заданні армій, аперацыйных груповак і асобных адзінак. На правядзенне аперацыі былі вызначаны:

  • 2 Армія ген. Эдварда Рыдз-Сміглага ў складзе: 1 ДП Лег, 3 ДП Лег, 17 ДП, 21 Горная дывізія, 22 дывізія Добраахвотнікаў, 1 дывізія Літоўска-Беларуская, 2 i 4 брыгады кавалерыі, групоўка цяжкай артылерыі.
  • 4 Армія ген. Леанарда Скерскага ў складзе 11, 14, 15, 16 ДП.

Абедзве арміі налічвалі 67 тысяч салдат і 432 гарматы.

Расстаноўка Войска Польскага

  • 2 Армія Рыдз-Сміглага:
    • левае крыло арміі — паўночная ўдарная група — 1 дывізія пяхоты легіёнаў і 1 дывізія Літоўска-Беларуская, а таксама 2 і 4 брыгады кавалерыі павінны былі правесці атаку па восі Сейны — Друскенікі, прабіцца на тэрыторыю Літвы, а пасля, выкарыстоўваючы наступ галоўных сіл на гарадзенскім кірунку, рушыць на Ліду;
    • 17 дывізія пяхоты абараняла Сувальшчыну перад магчымай атакай літоўскага войска;
    • цэнтр 2 Арміі: 21 і 22 дывізіі, узмоцненыя групоўкаю цяжкай артылерыі, павінны былі наступаць на Гродна;
    • правае крыло Арміі: 3 дывізія пяхоты легіёнаў атрымала загад захапіць пераправы на Нёмане ў ваколіцах Мастоў.
  • 4 Армія Скерскага:
    • Павінна была захапіць на працягу двух дзён ад пачатку наступу Ваўкавыск, значны чыгуначны вузел на лініях Беласток — Ліда і Беласток — Баранавічы і быць гатоваю замкнуць кола акружэння з паўднёвага боку.

Ваенныя дзеянні

Баі за Гродна

20 верасня 21 Горная дывізія ген. Анджэя Галіцы і 22 дывізія Добраахвотнікаў палк. Адама Коца ўдарылі па 5 і 6 стралковых дывізіях, каб выправіць палажэнне аддзелаў і стварыць найлепшыя варункі для наступу.

Для бальшавікоў гэта было зусім нечакана. Яны спешна пачалі адыход у бок Гродзенскіх фартоў. Адначасова 3 ДП Лег, што дзейнічала на правым крыле 2 Арміі, адкінула 11 і 16 стралковыя дывізіі і фарсіравала Свіслач.

Дзень 21 верасня ізноў прынёс поспех польскаму боку. Контратакі 5 і 6 стралковых дывізій не прынеслі поспеху саветам. 11 стралковая дывізія панесла вялікія страты ў баях з 3 дывізіяй пяхоты легіёнаў каля Вялікай Бераставіцы. Палякі разбілі 93 і 97 стралковыя палкі і пагражалі штабу дывізіі. Іх камандзір быў паранены і ратаваўся ўцёкамі.

Контрудары Чырвонай арміі

22 верасня да баёў далучыліся рэзервовыя 3 і 15 Арміі. Тры польскія дывізіі (каля 19 000 салдат, 124 гарматы) сутыкнуліся з шасцю савецкімі дывізіямі (каля 20 000 салдат, 100 гармат). 2 Армія Рыдз-Сміглага распачала надзвычай зацятыя баі. Шмат якія ўмацаванні неаднаразова пераходзілі з рук у рукі. Добраахвотная дывізія палк. Коца адбіла некалькі атакаў на Новы Двор і Рагачэў, Горная дывізія білася каля Кузніцы і Длугасельцаў. Затое 3 ДП Лег пад Вялікай і Малой Бераставіцамі адбіла некалькі атак 11, 16 стралковых дывізій і 56 Самастойнай стралковай брыгады, пераведзенай з фінскага фронту.

Сігнал да атакі

23 верасня галоўныя сілы 2 Арміі павінны былі фарсіраваць Нёман і захапіць Гродна. Але зацяты адпор Чырвонай Арміі не дазволіў тое ажыццявіць.

21 Горная дывізія крывавілася пад Індурай і Адэльскам з савецкімі 6 і 56 дывізіямі.

22 дывізія Добраахвотнікаў толькі ўвечары левым крылом дасягнула Нёмана на поўнач ад Гродна. 205 добраахвотны полк пяхоты маёра Бернарда Монда пад покрывам ночы зачапіўся за паўразбураны мост над Гожай і распачаў пераправу праз Нёман. Але з-за недахопу сувязі той поспех не быў своечасова выкарыстаны.

Пад Вялікай Бераставіцай 3 ДП Лег адбівала хвалі савецкіх атак.

Але 24 верасня контратакі бальшавікоў пачалі слабець. Да палякаў пачалі перабягаць чырвонаармейцы беларускай і ўкраінскай нацыянальнасцей. Дайшлі паведамленні пра фарсіраванне Нёмана аддзеламі маёра Монда, які самастойна набліжаўся да фортаў Гродна. 2 кавалерыйскай брыгадзе было загадана патрымаць 205 полк пяхоты.

Удар з поўначы

22 верасня распачала свае дзеянні польская ўдарная група 2 арміі. На чале яе ішла 4 кавалерыйская брыгада падпалкоўніка Адама Нянеўскага і змятала літоўскія аддзелы, якія спрабавалі яе стрымаць. 23 верасня яна захапіла неразбураны мост на Нёмане ў Друскеніках, узяла некалькі палонных. 1 ДП Лег у шасцігадзіннай бітве разбіла 22 верасня два літоўскія палкі пяхоты, узяла каля 1700 палонных, 12 гармат і захапіла Сейны. 23 верасня дывізія была ў Друскеніках, а 24 верасня заняла Марцінканцы.

У гэты час 1-я беларуска-літоўская дывізія ген. Жандкоўскага з 2 кавалерыйскай брыгадай разбілі літоўскі 7 полк пяхоты і дасягнулі Парэчча. Але далейшыя дзеянні групоўкі залежалі ад развіцця сітуацыі на цэнтральным кірунку ў раёне Гродна.

Вынікі

Бітва на Нёмане — гэта апошняя вялікая бітва польска-савецкай вайны. Чырвоная Армія пацярпела паражэнне, гэткае ж значнае, як і ў Варшаўскай бітве. Палякі захапілі 40 тысяч палонных і 140 гармат, шмат амуніцыі і ваеннага ладунку.

Гэта бітва мела вялізны ўплыў падчас падпісання Рыжскага мірнага дагавора. Чырвонае войска было разбіта і дэмаралізавана. Савецкая дэлегацыя саступіла ад ранейшых патрабаванняў і пакідала польскую дзяржаву ў супакоі.

Аднак Беларусь была падзелена на дзве часткі. Да Польшчы адыйшла 4,5-мільённая Заходняя Беларусь плошчай больш за 110 тыс. км². Кіраўнік савецкай дэлегацыі А. Ёфэ ўвогуле прапаноўваў саступіць Польшчы ўсю тэрыторыю тагачаснай БССР (да Бярэзіны) наўзамен на тэрытарыяльныя саступкі ва Украіне, аднак польскі бок не прыняў гэту прапанову. Гэта справакавала пачатак Слуцкага збройнага чыну.

Арганізацыя войска

Войска польскае

Бітва На Нёмане 
Пілсудскі і Рыдз-Сміглы пад час польска-савецкай вайны ў 1920 годзе

Аператыўнае кіраўніцтва 2 і 4 Арміямі праводзіў Юзаф Пілсудскі.

  • 2 Армія Эдварда Рыдз-Сміглага (баявы стан: 44 000 салдат):
    • Франтавая група:
      • 3 дывізія пяхоты легіёнаў
      • Горная дывізія
      • Добраахвотная дывізія
    • Абыходная група:
      • 1 дывізія пяхоты легіёнаў
      • 1-я беларуска-літоўская дывізія
      • II брыгада кавалерыі (ген. брыг. Здзіслаў Кастэцкі)
      • IV брыгада кавалерыі (падпалкоўнік Адам Наленч Нянеўскі)
    • 17 Велікапольская дывізія пяхоты
    • Група цяжкай артылерыі (ген. Ігнацы Ледухоўскі)
Бітва На Нёмане 
Леанард Скерскі
  • 4 Армія Леанарда Скерскага (баявы стан 23 000 салдат):
    • Група ген. Юнга:
      • 15 Велікапольская дывізія пяхоты
      • IV брыгада пяхоты
      • 18 полк уланаў паморскіх
      • 215 Добраахвотны полк уланаў
    • 11 Карпацкая дывізія пяхоты
    • 14 Велікапольская дывізія пяхоты
    • 16 Паморская дывізія пяхоты
  • Рэзерв галоўнакамандуючага (баявы стан 30 000):
    • 2 дывізія пяхоты легіёнаў (без IV БП)
    • 4 дывізія пяхоты
    • 9 дывізія пяхоты
    • 10 дывізія пяхоты
    • III брыгада кавалерыі
    • 34 полк пяхоты
    • 213 Добраахвотны полк пяхоты (паліцыйны)

Чырвоная армія

Бітва На Нёмане 
Міхаіл Тухачэўскі

Заходні фронт генерала Міхаіл Тухачэўскі (каля 100 000 салдат, 220 гармат):

  • 3 Армія Уладзіміра Лазарэвіча:
    • 2 стралковая дывізія
    • 5 стралковая дывізія
    • 6 стралковая дывізія
    • 21 стралковая дывізія
    • 56 стралковая дывізія
    • 33 Кубанская дывізія
  • 15 Армія Аўгуста Корка:
    • 11 стралковая дывізія
    • 16 стралковая дывізія
    • 27 стралковая дывізія
    • Аддзел «ВОХР» (раўназначны стралковай дывізіі)
  • 16 Армія Мікалая Салагуба:
    • 8 стралковая дывізія
    • 10 стралковая дывізія
    • 17 стралковая дывізія
    • 48 стралковая дывізія
  • 4 Армія (даўнейшая Мазырская Група):
    • 19 стралковая дывізія
    • 55 стралковая дывізія
    • 57 стралковая дывізія
    • 17 стралковая дывізія

Зноскі

Tags:

Бітва На Нёмане ПланаваннеБітва На Нёмане Ваенныя дзеянніБітва На Нёмане ВынікіБітва На Нёмане Арганізацыя войскаБітва На Нёмане19191920192120 верасня26 верасня28 верасняВаршаўская бітва (1920)Заходні фронт (Грамадзянская вайна ў Расіі)Польска-савецкая вайнаПольская моваРуская моваРыжскі мірны дагавор 1921 года

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

АртэмідаПлаваннеНаталля Пятроўна АўдзееваГрамАляксей ДудараўМоўная інтэрферэнцыяМагнус ХенрыксенVolkswagen PassatЦнатлівасцьНапалеон IIЗмітрок БядуляГроднаАндрусь ТакіндангМаладосць (часопіс)БеларусыЭдвін Паўэл ХаблГідрапонікаМустафа IДудуткіКупаллеАдольф Гітлер УунонаЯўрэіДу ФуКрыс ЭвертБародкіІнданезіяМіжнародны стандартны кніжны нумарСпіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў БеларусіТаджыкіКаханак Вялікай МядзведзіцыЗнак бядыУільям Джэксан ГукерЖуліу БаптыстаМіхаіл ШэйтэльманКарым БенземаГенрых III ВалуаВялікія раўніныКуклічы (Свіслацкі раён)ТрыестФанемаНапады на пасольства Лівіі ў МінскуСласцёны (Чавускі раён)Афра БазальдэлаPink FloydПенелопа КрусНарматыўны кантрольСмяротнае пакараннеВ’етнамЛідзія Сямёнаўна ЧаркасаваКанадаПрэмія імя Карласа ШэрманаМіхась БашлакоўПанямоннеВін ДызельШвагерЧабор звычайныТэорыя адноснасціГеоргій МарчукРэспубліканскі тэатр беларускай драматургііСтаражытны светЧыгуначны вакзалМелатанінМінетХрышчэнне РусіІсламПалітычныя партыі БеларусіАсіміляцыя талышоўАнатоль Арцёмавіч БрытунВейшнорыяБеларускі арабскі алфавіт🡆 More