Белая Дача

Бе́лая да́ча, або Сядзі́ба Ададу́рава — гарадская сядзіба ў Мінску ў жылым раёне Курасоўшчына.

Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры неакласіцызму.

сядзіба
Белая дача
Белая дача ў 2012 г.
Белая дача ў 2012 г.
HGЯO
Краіна Белая Дача Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Заснавальнік канец XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000041шыфр 713Г000041
Стан рэканструявана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудавана ў канцы XIX ст. на паўднёва-заходняй ускраіне Мінска (сучасная вул. Казінца, 54). Знаходзіцца на ўзгорку, па схілах якога размешчаны парк пейзажнага тыпу.

Гісторыя

Белая Дача 
Праект пабудовы

Пабудавана ў канцы XIX ст. у Курасоўшчыне пад Мінскам. Належала Мікалаю Яўграфавічу Ададураву, кіраўніку Лібава-Роменскай чыгункі.

У часе руска-японскай вайны (1904—1905) сядзіба асвечана пад шпіталь для хворых і параненых з фронту.

Існуе меркаванне, што каменны будынак Белай дачы з'явіўся пазней дзякуючы Майсею Рогаву, кандыдату прыродазнаўчых навук. Адпаведна інвентарызацыі нерухомай маёмасці Мінска 1910 года, участак зямлі, на якім зараз змяшчаецца Белая дача, належаў Валянціне Маладзецкай. Пасля Руска-японскай вайны участак быў набыты М. Рогавым, і пад канец 1912 — пачатку 1913 года на ім быў пабудаваны аднапавярховы каменны будынак. На карысць гэтай версіі сведчыць праект пабудовы Белай дачы, які захаваўся да нашых дзён.

У пачатку 1920-х гадоў будынак нацыяналізаваны і перададзены сельскагаспадарчай школе разам з прылеглай тэрыторыяй. У 1931 годзе на аснове школы створана эксперыментальная база Інстытута глебазнаўства і аграхіміі.

Пасля Другой сусветнай вайны ў сядзібным доме ў розныя часы змяшчаліся службы Інстытута глебазнаўства і аграхіміі і спартыўная база футбольнага клуба «Дынама».

З мая да сярэдзіны чэрвеня 1947 года мастак Вітольд Бялыніцкі-Біруля жыў і працаваў на Белай дачы ў наваколлі Мінска. Тут ён напісаў некалькі дзясяткаў эцюдаў, якія сталі асновай цыклу карцін, прысвечаных Беларусі: «Зялёны май», «Зазелянелі беларускія бярозкі», «Яблыні ў квецені», «Беларусь. Ізноў заквітнела вясна». Мастак Антон Бархаткоў суправаджаў Вітольда Бялыніцкага-Бірулю падчас працы на Белай дачы і таксама напісаў некалькі пейзажаў з краявідамі Курасоўшчыны.

У 1980-я гады дом рэстаўрыраваны паводле праекту Мінскіх навукова-рэстаўрацыйных майстэрняў. З 1990 годзе тут пэўны час месціўся Цэнтр беларускага фальклору.

З 2000-х гадоў на пляцоўцы побач з сядзібай праводзяць святочныя мерапрыемствы да пэўных дзяржаўных святаў, таму насупраць будынка пабудавана сцэна.

У 2016 годзе сядзіба выстаўлена на аўкцыён. У снежні 2016 года будынак прададзены праз аўкцыён.

6 снежня 2016 года сядзіба была прададзеная праз аўкцыён прыватнай кампаніі "Сільвер Капіталл". На 2018 год запланаваны пачатак рэстаўрацыйных прац, падчас якіх сядзібе вернуць аутэнтычны выгляд. На 2023 год рэстаўрацыйныя працы працягваюцца.

Архітэктура

Прамавугольны партэр вакол дому абмежаваны па перыметры радамі ліп і таполяў. Мураваны аднапавярховы сядзібны дом мае асіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, завершаную высокай васьміграннай вежай з балконам і зубчастым парапетам. Будынак накрыты складаным дахам з атыкамі і франтонам на тарцах. Фасады аздобленыя рустоўкай, прафіляванымі паяскамі, разеткамі і інш. Арачныя аконныя і дзвярныя праёмы маюць пластычныя абрамленні. Унутры памяшканні розных памераў згрупаваны вакол цэнтральнага вестыбюля і маюць анфіладную ўзаемасувязь.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Белая Дача ГісторыяБелая Дача АрхітэктураБелая Дача ЛітаратураБелая Дача СпасылкіБелая ДачаКурасоўшчына (жылы раён, Мінск)МінскНеакласіцызм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Маскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэтТарашкевіцаСтарабеларуская моваПяроТайландІнструкцыя па транслітарацыіЗагляне сонца і ў наша аконцаЮрась СвіркаХаўер (цыклон)Развіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945—1991)Осаму ТэдзукаЛяхавіцкі стройПрамысловасць БеларусіГомельГасдрубал БаркідБеларуская ВікіпедыяЯўхім Фёдаравіч КарскіІван ЧыгрынаўГрунвальдская бітваБарані (Астравецкі раён)Беларускі арабскі алфавітСлонімТунісВалерый Станіслававіч МянжынскіСпортУладзімір СцяпанЗозімуЗубр еўрапейскіЭякуляцыя на чалавека197815-ы партызанскі полкПарэчкіГуканне вясныКанфесійная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVIII стагоддзяўБеларускія народныя танцыБеларуская міфалогія1Бітва пад Оршай (1514)МянтузХто смяецца апошнім (п’еса)45Уладзімір ПянткевічНародны АльбомЛюдзі на балоце (раман)Пятро ВасючэнкаАзіяцкі маршрут AH4КубаНадвор’еКрыж Ефрасінні ПолацкайДжодзі ФостэрNintendo Entertainment SystemУладзімір Ісакавіч ШолкГубыБелы легіёнМоваКрэолыБеларускі фальклорПесня пра зубра27 сакавікаЛапландыяМахачкалаХрыстос прызямліўся ў ГародніLortel ArchivesБрэсцкая крэпасцьГісторыя КітаяНарвасадатаПалессеАрганічныя рэчывыУкраінская моваЛюксембургІнтэрнэт🡆 More