сядзіба | |
Сядзіба Ададурава, Белая дача | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°51′6.4″ пн. ш. 27°30′32.35″ у. д. / 53.851778° пн. ш. 27.5089861° у. д. 27°30′32.35″ у. д. / 53.851778° пн. ш. 27.5089861° у. д. |
Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
Дата заснаваньня | другая палова XIX ст. |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Сядзіба Ададурава, Белая дача | |
Сядзіба Ададурава, Белая дача на Вікісховішчы |
Сядзі́ба Ададу́рава, Бе́лая да́ча — гарадзкая сядзіба, якая месьціцца ў Менску ў мікрараёне Курасоўшчына. Зьяўляецца помнікам архітэктуры сядзібна-паркавай архітэктуры нэаклясыцызму.
Сядзіба была пабудаваная ў другой палове XIX стагодзьдзя начальнікам Лібава-Роменскай чыгункі, інжынэрам Мікалаем Ададуравым. Вакол дачы паступова ўтварылася невялікае селішча — Засьценак Ададурава, у якім напачатку XX стагодзьдзя пражывалі 70 чалавек.
Падчас расейска-японскай вайны 1904—1905 гг. дом Ададурава быў асьвячоны пад шпіталь для хворых і параненых, якія паступалі з поля бою.
Пасьля другой сусьветнай вайны ў сядзібным доме была спартовая база футбольнага клюбу «Дынама». У 1980-я гады дом рэстаўрыраваны паводле праекту Менскіх навукова-рэстаўрацыйных майстэраняў.
З 1990 году ў будынку знаходзіўся цэнтар беларускага фальклёру. На сёньняшні дзень далейшы лёс будынка ня вырашаны.
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 713Г000041 |
Сядзіба Ададурава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Сядзіба Ададурава, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.