Беларусь і Чэхію звязвае даўняя гісторыя адносін.
Беларуска-чэшскія адносіны | |||||
---|---|---|---|---|---|
| |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1517 годзе беларускі першадрукар Францішак Скарына надрукаваў у Празе сваю першую кнігу «Псалтыр», а таксама Біблію і шэраг іншых.
У 1918—1945 гадах у Празе дзейнічалі Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф.Скарыны, беларускае таварыства «Сокал» і Беларускі архіў. У міжваенны час урад Чэхіі фінансаваў навучанне беларускіх студэнтаў пераважна з заходняй часткі краіны ў чэшскіх універсітэтах, дзейнічала Аб’яднанне беларускіх студэнтаў, якое выдавала свой бюлетэнь.
У 1923 годзе ў сталіцу Чэхаславакіі перамясціліся з Коўны Рада і ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі. Рада БНР знаходзілася ў Празе да сакавіка 1943 года. Існавала і дыпламатычнае прадстаўніцтва БНР.
5 студзеня 1993 года Рэспубліка Беларусь і Чэшская Рэспубліка ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. У Празе і Мінску з’явіліся пасольствы. У жніўні 2001 года ў Празе пабывала дэлегацыя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 2002 годзе Мінск наведаў прэм’ер-міністр Чэхіі Мілаш Земан. У канцы кастрычніка 2008 года Беларусь наведаў намеснік міністра замежных спраў Чэхіі Томаш Пояр.
Як і сто гадоў таму, сёння Чэхія з’яўляецца надзейным сябрам тых беларусаў, хто не згодны з афіцыйным палітычным курсам, таму адносіны Прагі і Мінска часта бываюць напружанымі, а падчас — адкрыта непрыхільнымі. З 1996 года ў чэшскія ВНУ сталі прымаць беларускіх студэнтаў, выключаных за выяўленне грамадзянскіх поглядаў. У лістападзе 2002 года ўрад Чэхіі адмовіўся пусціць у краіну Аляксандра Лукашэнку, які намерваўся прысутнічаць на саміце Савета Еўраатлантычнага партнёрства. У студзені 2005 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі звінаваціў аташэ пасольства Чэхіі Паўла Кржываглавага ў гвалтаванні дзяцей і выслаў яго з краіны. У 2006 годзе ў пасольства Беларусі ў Празе не пусцілі былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавела, а ў Беларусь — чэшскага сенатара Карала Шварцэнберга, якія ўзялі ўдзел у заснаванні грамадскага аб’яднання «Грамадзянская Беларусь» у 2005 годзе.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Беларуска-чэшскія адносіны, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.