1918 Беларуская Граматыка Тарашкевіча

«Беларуская граматыка для школ» (1918) — школьная граматыка беларускай мовы, апрацаваная Браніславам Тарашкевічам (1917—1918) і выдадзеная ў Вільні (1918), у паралельных кірыліцкім і лацінскім варыянтах.

Ёсць першай агульнапрынятай граматыкай беларускай мовы. Граматыка некалькі разоў перавыдавалася ў Заходняй Беларусі (Гл. таксама: Беларуская граматыка Тарашкевіча, выданне 1929 г.), ляжала ў аснове праграм выкладання беларускай мовы ў Беларускай ССР да 1933 года. Стала асновай усіх далейшых ліній развіцця беларускай граматыкі.

1918 Беларуская Граматыка Тарашкевіча 1918 Беларуская Граматыка Тарашкевіча
«Беларуская граматыка для школ» Б. Тарашкевіча (1918) кірыліцай і лацінкай

Асновы

У аснове граматыкі ляжалі фанетыка-граматычныя асаблівасці тагачаснага сярэднебеларускага дыялекту, найперш «цвёрдае р» і «моцнае аканне». У правілах граматыкі выкарыстоўваліся як марфалагічны (пераважна), так і фанетычны прынцыпы.

Словы іншамоўнага паходжання выдзяляліся ў асобную групу. Тарашкевічам было прапанавана пісаць галосныя і зычныя ў іншамоўнай лексіцы так, як яны вымаўляліся ў мове, з якой былі запазычаны, фактычна было прынятае пераважнае іх напісанне як у польскай мове. Так, на гэтыя словы не былі распаўсюджаны правілы акання, дзекання і цекання, часта не змякчаліся зычныя перад галоснымі, перад ётаванымі галоснымі перадаваўся мяккі [л'].

Шмат якія правілы ў граматыцы адсутнічалі або былі недапрацаванымі, напрыклад, нарматывы напісання складаных словаў, некаторых канчаткаў, прозвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў, і дапрацоўваліся іншымі аўтарамі ў практычна выкладаных граматыках (гл. Беларускія граматыкі Лёсіка).

Зважаючы на недахопы граматыкі Тарашкевіча, браты Лёсікі распрацавалі праект яе рэформы, які быў прадметам разгляду Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926).

Гл.далей: Праект рэформы беларускага правапісу 1930 г., Беларуская граматыка Тарашкевіча, выданне 1929 г..

Ацэнкі

Вучэбны дапаможнік Тарашкевіча ўлічваў тагачасныя дасягненні ў галіне беларускай філалогіі (Я. Карскі, А. Шахматаў і інш.), і быў станоўча прыняты грамадскасцю.

Аднак, у практычнай працы і ва ўмовах масавай беларусізацыі граматыка выклікала пэўныя цяжкасці з-за сваёй агульнай складанасці і пэўных унутраных недахопаў; некаторыя фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці не атрымалі ў кнізе належнага асвятлення; напісанне іншамоўнай лексікі працягвала складаць цяжкасці; некаторыя правілы былі штучнымі і надуманымі, у граматыку быў уведзены шэраг архаічных граматычных формаў у якасці літаратурных.

«Рускі і польскі ўплывы» (адпаведна, у марфалогіі і арфаграфіі) адзначалі ў сваіх тагачасных публікацыях, напр., Я. Лёсік і Я. Станкевіч.

Зноскі

Літаратура

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.

Спасылкі

Tags:

1918 Беларуская Граматыка Тарашкевіча Асновы1918 Беларуская Граматыка Тарашкевіча Ацэнкі1918 Беларуская Граматыка Тарашкевіча Літаратура1918 Беларуская Граматыка Тарашкевіча Спасылкі1918 Беларуская Граматыка ТарашкевічаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБеларуская граматыка Тарашкевіча (1929)Беларуская моваБеларускі лацінскі алфавітБраніслаў Адамавіч ТарашкевічВільняГраматыкаЗаходняя БеларусьКірыліца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларуская моваМікола МятліцкіПётр Міронавіч МашэраўРасціслаў ЗавістовічНе бойся!Аляксандр БаршчэўскіГерб Беларускай Народнай РэспублікіАстравецАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаЧыр (суп)Ларыса ГеніюшНовы замак (Гродна)Першы падзел Рэчы ПаспалітайБелавежская пушчаУльяна ЦвярскаяАгнешка Рамашэўска-ГузыПадзеі МіякеКалядыСідрМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіАлесь БачылаПа што ідзеш, воўча?Брэсцкая вобласцьБалтыйскі домБелсатЖураўліны крыкМікіта Сяргеевіч ХрушчоўУкраінаЛюдміла РублеўскаяПалеская вобласцьПлошча Незалежнасці (Мінск)Монктанскі ўніверсітэтСхема БЧББелгазпрамбанкЯ размалюю для цябе неба1992Віктар КарамазаўКлэпалыHippomane mancinellaСпіс беларускіх імёнJava (мова праграмавання)Лісты з-пад шыбеніцыКалгасБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяІван ШамякінСімвалы БеларусіСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічПомнік літары «Ў»Галіна Радзівонаўна ЛукашэнкаПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Кальварыйскія могілкіАдам МіцкевічСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўЛеанід Дранько-МайсюкНафтаКолеры нацыіЯндэксMicrosoft OfficeПастава на каленяхВікіАдам ГлобусРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаПолацкМар’ян ДуксаПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)БуякіРышард КапусцінскіЭякуляцыяЯгайлаПрыслоўеSandvine28 красавікаСтаражытны РымВіктар Францавіч Кучынскі🡆 More