Баявая машына пяхоты, БМП — браніраваная машына мота-стралковых войскаў (мотапяхоты) для перамяшчэння асабовага складу і вядзення бою.
З’явілася ў 1960-я г. Сучасная БМП — гусенічная (радзей колавая) машына высокай праходнасці, звычайна плаваючая, выкарыстоўваецца для дэсантавання. Аснашчана фільтра-вентыляцыйнай устаноўкай, прыладамі начнога бачання і інш. Узбраенне: 20— 30-мм аўтаматычная пушка, 1—2 кулямёты, часам процітанкавыя кіроўныя рэактыўныя снарады. Умяшчае 2—3 чалавекі экіпажу і 6—9 чалавек стралкоў, якія могуць весці агонь праз амбразуры. Скорасць руху: гусенічных 65—75, колавых да 100, па вадзе 6—10 км/гадзіну. Ёсць на ўзбраенні армій многіх краін: напрыклад, у ФРГ — гусенічная «Мардэр», у ЗША — плаваючая гусенічная М-2 «Брэдлі».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Баявая машына пяхоты, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.