Аляксандр Іванавіч Якімовіч

Алесь Якімовіч, Аляксандр Іванавіч Якімовіч (17 студзеня 1904, в.

Чурылава, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 15 студзеня 1979; Псеўданімы: А. Ч., Алесь Павадыр, А. Разак, А. Чурылавец; Крыптанімы: А. Я., А. Я-віч)  — беларускі дзіцячы празаік і паэт, перакладчык.

Алесь Якімовіч
Аляксандр Іванавіч Якімовіч
Аляксандр Іванавіч Якімовіч
Асабістыя звесткі
Псеўданімы А. Ч., Алесь Павадыр, А. Разак, А. Чурылавец; Крыптанімы: А. Я., А. Я-віч
Дата нараджэння 17 студзеня 1904(1904-01-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 1979(1979-01-15) (74 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык, паэт, дзіцячы пісьменнік
Жанр дзіцячая літаратура
Мова твораў беларуская
Дэбют 1923
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Аляксандр Іванавіч Якімовіч 
Алесь Якімовіч на пленуме Цэнтральнага бюро Усебеларускага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк». Менск, 21-23 сакавіка 1925

Нарадзіўся 17 студзеня 1904 года ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум (1926), літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1930). З 1924 года працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларускі піянер», «Іскры Ільіча». Быў сябрам літаратурнага аб’яднання «Маладняк». У пачатку Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у сярэдняй школе г. Чыстапаля (Татарстан), затым працаваў адказным сакратаром раённай газеты ў Казахстане. З кастрычніка 1942 года — у Чырвонай Арміі, камандзір стралковага ўзвода, затым роты, пад Харкавам быў цяжка паранены (1943). Па раненні жыў у Маскве, займаўся рэдактарскай працай (1943—1944). Працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1944—1945, 1948—1954), адказным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1945—1948), літкансультантам СП БССР (1955—1960).

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1923 г. (часопіс «Маладняк»). Першая кніжка «Вершы» (1925). Пісаў пераважна для дзяцей. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Гул бубна» (1925), «Перамога» (1932), «Незвычайны мядзведзь» (1934), «Выпадак на чыгунцы» (1938), «Помета» (1946), «Сябры» (1948), «Аповесці і апавяданні» (1949), «Гаворыць Масква» (1951), «Арляняты» (апавяданні, аповесці, казкі, 1952), «Я — юны піянёр» (1952), «Базылёў курган» (1954), «Новы год» (1958), «Смелыя людзі» (1960), «Адкуль ліха на свеце» (1963), «Прыгоды хлопчыка Іларыка» (1965), «Канец сервітуту» (1968), «Светлы дзень» (апавяданні і казкі, 1969), «Кастусь Каліноўскі» (1971), «Цяжкі год» (1976), нарысы «Коска» (1935), «У нашай сталіцы» (1954), літаратурныя казкі ў вершах і прозе «Каваль Вярнідуб» (1936), «Казка пра смелага вожыка» (1937), «Браты Лазоўскія» (1965), зборнік паэзіі «Улетку» (1947). У 1967 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1978—1980 гг. — у 3 тамах.

У апрацоўцы А. Якімовіча выйшла шмат беларускіх казак як асобнымі выданнямі, так і зборнікамі «Каток — залаты лабок» (1955), «Бацькаў дар» (1957), «З рога ўсяго многа» (1959), «Андрэй за ўсіх мудрэй» (1983). Таксама А. Якімовіч сааўтар «Чытанкі» для 2-га класа (з Е. Тародкінай, 1933), аўтар падручніка для 2-га класа «Роднае слова» (1932), кніг для чытання «Слухай — запамінай: Азбука ў вершах і малюнках» (1948), «Звяры нашых лясоў» (1951).

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, П. Яршова, І. Крылова, І. Тургенева, Д. Маміна-Сібірака, Л. Талстога, А. Чэхава, У. Маякоўскага, М. Горкага, К. Чукоўскага, С. Маршака, С. Міхалкова, А. Гайдара, М. Носава, І. Франка, М. Рыльскага, П. Тычыны, Н. Забілы  (руск.), Х. К. Андэрсена, Дж. Лондана, Г. Мапасана і інш.

Прызнанне

Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1974) за аповесці «Адкуль ліха на свеце», «Канец сервітуту» і «Кастусь Каліноўскі».

Імем Якімовіча названа Зенькавіцкая сярэдняя школа ва Уздзенскім раёне.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская ССР: карот. энцыкл. Т.5. — Мн., 1987. — С. 692.
  • Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн. Т. 6. — Мн., 1995. — С. 473.
  • Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 787.
  • БЭ. Т. 18. Кн.1. — Мн., 2004. — С. 254.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 5. — Мн., 1987. — С. 681.
  • Якімовіч Алесь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.

Tags:

Аляксандр Іванавіч Якімовіч БіяграфіяАляксандр Іванавіч Якімовіч ТворчасцьАляксандр Іванавіч Якімовіч ПрызнаннеАляксандр Іванавіч Якімовіч ЛітаратураАляксандр Іванавіч Якімовіч15 студзеня17 студзеня19041979Мінская вобласцьПаэтПеракладчыкПрозаУздзенскі раёнЧурылава (Уздзенскі раён)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

2020Іван НавуменкаГенадзь Сцяпанавіч ЛаркінБеларусьУжурНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Лацінская мова21vek.byСяргей Аляксандравіч ПадсасонныПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Кальварыйскія могілкіІсландская кронаХведар Хведаравіч ГурыновічЯзэп Нарцызавіч ДраздовічМечыслаў ПароўскіМіжнародны стандартны кніжны нумарМыкалаіўка (Канатопскі раён)Hromadske.TVГанаровыя грамадзяне ПолацкаУзброеныя Сілы БеларусіУльяна ЦвярскаяТэорыя адноснасціГерб БеларусіБеларуская моваМазырВіктар Анатолевіч ШніпІгарыўка (Канатопскі раён)УкраінаВіктар МарціновічПарадокс ФерміФрэдэрыктанскі ўніверсітэтПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)ПаўлінкаМікалай I (імператар расійскі)Гербы гарадоў БеларусіДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаСцяг БеларусіСэквіл (Нью-Брансуік)ГлебаНовы замак (Гродна)Авантуры Пранціша ВырвічаПрыназоўнікБеларуская Рада КультурыRunciniaФарамірКірыла ТураўскіСказПубліцыстыкаМаксім ТанкСтарабеларуская моваПалеская вобласцьМільянер з трушчобТарашкевіцаГрунвальдская бітваМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеВісарыён Сцяпанавіч ГарбукНіл ГілевічМарк ШагалПётр Міронавіч МашэраўПлошча Свабоды (Мінск)Эль-НіньёМы ідзём шырокімі паляміАнтон Гадзімавіч МатолькаСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаАндрэй Паўлавіч Худык26 красавікаДзяржаўная прэмія БССРGoogle searchМікола МятліцкіЭякуляцыяЗабіць прэзідэнтаКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяСучаснасцьКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Парнаграфія🡆 More