Армянская Літаратура

Армянская літаратура — сукупнасць мастацкай літаратуры, створанай на армянскай мове; адна з самых старажытных літаратур свету.

Армянская Літаратура
Культура Арменіі
Літаратура
Архітэктура
Музыка
Тэатр
Танец
Адзенне
Дыван
Мініяцюра
Выяўленчае
мастацтва
Міфалогія
Кнігадрукаванне
Адукацыя
Кіно
Каляндар
Сістэма злічэння
Права
Кулінарыя

Зарадзілася ў сярэдзіне V стагоддзя пасля стварэння каля 406 г. армянскага алфавіта. V стагоддзе лічыцца «залатым векам» у гісторыі армянскай літаратуры. XXIV стагоддзі таксама называюцца перыядам армянскага адраджэння. З XI стагоддзя літаратура, акрамя класічнай армянскай, развівалася таксама на сярэднеармянскай літаратурнай мове. Армянская літаратура сярэдніх вякоў распадаецца на гістарычную, рэлігійную, паэзію, прозу і юрыдычную.

Армянская Літаратура
Ара Цудоўны і Шамірам, карціна Вардкеса Сурэнянца (1899)

Найстаражытнейшыя помнікі армянскай культуры захоўваюць звесткі пра жыццё і барацьбу армянскіх плямёнаў дагістарычнага перыяду. Паданні і легенды («Нараджэнне Ваагна», «Гайк і Бел», «Ара Цудоўны і Шамірам», «Тыгран і Аждаан» і інш.) расказваюць пра барацьбу армян за незалежнасць і дзяржаўнасць, адлюстроўваюць зараджэнне этнічнай самасвядомасці, пошукі ў філасофскім асэнсаванні жыцця прыроды і сусвету. Помнікам сусветнай культуры з'яўляецца гераічны эпас IX стагоддзя «Давід Сасунцы».

Гісторыя развіцця

Армянская Літаратура 
Армянскі манускрыпт V—VI ст.

Армянскае пісьменства пачыналася з клінапісных надпісаў (1-е тыс. да н.э.). У перыяд росквіту ў армянскай эліністычнай культуры існавалі летапісы, кнігі малітваў, паэтычныя і драматургічныя творы. Помнікі язычніцкай літаратуры не захаваліся, яны былі знішчаны пасля прыняцця хрысціянства. Развіццю арыгінальнай і перакладной літаратуры (жыційнай, царкоўнай, гістарычнай, філасофскай) садзейнічалі вучоны-асветнік Месроп Маштоц, гісторыкі Агатангелос, Карун, Фаўстос Бузанд, Егішэ, Маўсес Харэнацы і іншыя.

У часы арабскага нашэсця і візантыйскай экспансіі (VIIIX ст.) пераважала царкоўная літаратура, асабліва духоўныя песні (шараканы), царкоўна-палітычная публіцыстыка, развівалася гістарыяграфія (Маўсес Каланкатаўцы, Себеос, Іаан Маміканян і інш.), а таксама паэзія (Камітас Ахцэцы, Даўтак Кертох).

Аднаўленне дзяржаўнасці Арменіі (886) спрыяла адраджэнню літаратуры. У паэзію пранікаюць свецкія матывы (Грыгор Нарэкацы). З пісьменнікаў XII стагоддзя вылучаюцца Нерсер Шнаралі і Мхітар Гош, з прадстаўнікоў гуманістычнай паэзіі — Фрык, Канстанцін Ерзнкацы (XIII ст.), Наапет Кучак, Вардан Айгекцы і інш.

Армянская Літаратура 
Помнік Фрыку, армянскаму паэту XIII—XIV ст.

Пасля нашэсця мангола-татараў (XIV ст.) і падзелу Арменіі паміж Турцыяй і Персіяй настаў змрочны перыяд у культуры краіны. Некаторы яе ўздым адбыўся толькі на пачатку XVII стагоддзя. Адраджэнне старажытнай армянскай цывілізацыі, традыцый мовы і літаратуры былі галоўнай мэтай літаратурнага руху «аднаўлення». Важную ролю ў ім адыгрывалі культурныя цэнтры армянскіх калоній у Венецыі, Мадрыдзе, Калькуце, Канстанцінопалі і інш. Развіваюцца публіцыстыка (Аўсеп Эмін, Шаамір Шааміран, Маўсес Баграмян), паэзія (Нагаш Аўнатан, Петрас Капанцы, Багдасар Дпір, Саят-Нава і іншыя).

У XVIII стагоддзі ў армянскай літаратуры зараджаецца класіцызм (А. Ванандэцы, П. Мінасян, А. Багратуні, Э. Гюрмюзян), у 18301840-я гады адбываецца пераход да рамантызму. Уздым асветніцтва стварыў перадумовы для абнаўлення формы і зместу літаратуры. Старажытная армянская мова (грабар) саступае месца народнай літаратурнай мове (ашхарабару). Сярод прадстаўнікой новага літаратурнага руху вылучаюцца імёны А. Аламдарана, М. Тагіядзяна, Х. Абавяна, Г. Алішана і іншых.

Армянская Літаратура 
Рафі — аўтар гістарычнага рамана «Самвел»

У 2-й палове XIX стагоддзя развіваюцца грамадская думка і літаратура. У фарміраванні нацыянальнай ідэалогіі важная роля належала перыядычным выданням «Юсісапайл» («Паўночнае ззянне»), «Мегу» («Пчала»), «Мегу Айастані» («Пчала Арменіі»), «Мшак» («Працаўнік»), «Мурч» («Молат») і інш. Літаратура вызначаецца жанравай і стылёвай разнастайнасцю, шматграннасцю ахопу сацыяльна-бытавых і нацыянальных праблем. У паэзіі вядучае месца займае грамадская лірыка (М. Пешыкташлян, Р. Патканян, М. Налбандзян, П. Дуран), развіваюцца гістарычна-рамантычная драма (Дуран, Пешыкташлян), сацыяльна-бытавая драма (Г. Сундукян). Вядучы жанр літаратуры 18701890-х гадоў — проза. На змену сінкрэтычнаму тыпу «нацыянальнага рамана» прыходзіць маналагічны раман: гістарычны (Цэрэнц, Мурацан, Рафі), сацыяльны (П. Прашан, Г. Агаян, Ц. Камсаракан, А. Шырванзадэ), палітычны (Рафі), псіхалагічны (Мурацан, Нар-Дос) і інш. Дасягненнем мастацкай прозы сталі сатыра (А. Паранян), навелістыка (Р. Захраб). У 1880-1890-я гады вядучым кірункам становіцца крытычны рэалізм, выступае «другое пакаленне» новай армянскай паэзіі (І. Іаанісян, А. Туманян, А. Ісаакян).

У пачатку XX стагоддзя побач з рэалізмам існуе мадэрнісцкі кірунак з элементамі натуралізму, сімвалізму, неарамантызму. Эстэтычная і філасофская канцэпцыя адлюстравання рэчаіснасці выявілася ў гістарычна-філасофскіх драмах (Л. Шант), прозе (Э. Ацян, Ерухан, В. Папазян), паэзіі (Сіяманта, В. Тэр’ян, Д. Варужан).

У 1920-я гады ўзнік шэраг літаратурных груповак і арганізацый. У 1927 г. быў створаны Саюз пралетарскіх пісьменнікаў, у 1934 г. — Саюз пісьменнікаў Арменіі. Сацыяльныя і ідэалагічныя перамены ў жыцці, паказ новага і старога грамадства — галоўныя тэмы творчасці Е. Чарэнца, Д. Дэмірчана, С. Зарана, Н. Зарана. Г. Маары і інш. У літаратуры 1950-х гадоў (А. Шыраз, А. Сагіян, Г. Эмін, С. Капуцікян, Р. Аванесян, Х. Даштэнц, С. Хандзядзян і інш.) адлюстраваны падзеі Другой сусветнай вайны, змены ў грамадскім і сацыяльным жыцці.

У 1960-1970-я гады пашыраецца тэматычны і жанравы дыяпазон літаратуры, скіраванай на абнаўленне выяўленчых сродкаў, паглыбленне сацыяльна-псіхалагічнага аналізу з’яў і працэсаў, расце цікавасць да гістарычнага лёсу армянскага народа і яго этнічнай самабытнасці (Г. Матэвасян, А. Айвазян, В. Петрасян, Р. Даваян, А. Грыгаран і інш.). У 1980-я гады ў літаратуру прыйшлі В. Мугнецян, Л. Хечаян, В. Акапян і іншыя. Асобнае месца ў сучаснай армянскай літаратуры займае літаратура г. зв. спюрка, створаная армянамі, што жывуць у іншых краінах свету (А. Ашакян, Амстэг, Г. Шахнур, М. Ішхан, Захрат, А. Карапенц).

Гл. таксама

  • Армянский театр

Літаратура

Tags:

10 стагоддзе11 стагоддзе14 стагоддзе4065 стагоддзеАрмянская моваАрмянскі алфавіт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ГроднаБарка (Аман)Педру I (імператар Бразіліі)Уладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіКрэўскі замакПрэзідэнт АфганістанаРасіяШавельАмурайсуАперацыя «Баграціён»Вялікдзень (народная традыцыя)Зязюля звычайнаяQR-кодПраспект Пераможцаў (Мінск)Разбітае сэрца пацанаГісторыя МінскаПарфенонЛІнданезійская моваШумілінаТворны склонІзраільПубліцыстычны стыльАповесць мінулых часоўSabatonВацлаў ЛастоўскіМаксім ГарэцкіАльгерд БахарэвічЕфрасіння ПолацкаяЦацкаГВК ГомельВікісховішчаЗлучаныя Штаты АмерыкіЛатвіяТаронтаАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўГісторыя беларускай мовыФолюш (Гродна)Камсамольская вуліца (Віцебск)Барбара Іванаўна ВержбаловічМар’ян ДуксаЧайка (значэнні)ПатрыятызмВасіль ЦяпінскіПаўстанне 1863—1864 гадоўМінскГенадзь БураўкінМіхась БашлакоўСпадарАбстрактны экспрэсіянізмКаталін НовакБахрэйнВянок (зборнік)Kufar.byСінтаксіс мовыIRCТрагедыя ў НалібокахЯндэкс.КартыБелы буселХэлмПрывакзальная плошча (Мінск)Першага маяВісарыён Рыгоравіч БялінскіСівая легенда19 маяБеларускае нацыянальнае адраджэннеНасякомыяФранцішка Уршуля РадзівілВіцебскВалянціна Браніславаўна КараткевічАтамная арбітальМастацкі стыльБрэсцкі мірВацлаў ІваноўскіЯвар (значэнні)🡆 More