Апалон-17

«Апалон-17» (англ.: Apollo 17) — пілатуемы касмічны карабель, на якім была ажыццёўлена шостая і апошняя ў рамках «праграмы Апалон» высадка людзей на Месяц.

Гэта быў першы начны запуск ракеты «Сатурн-5»; карабель быў запушчаны 7 снежня 1972 года і вярнуўся на Зямлю 19 снежня. На сённяшні дзень гэтая місія застаецца апошнім пілатаваным палётам да Месяца і апошняй высадкай людзей на яго паверхню.

Апалон-17
Эмблема
Апалон-17
Палётныя даныя карабля
Ракета-носьбіт Сатурн-5 SA-512
Стартавая пляцоўка Касмічны цэнтр Кенэдзі комплекс 39А, Фларыда, ЗША
Запуск 7 снежня, 1972
05:33:00 GMT
Пасадка 19 снежня, 1972
19:24:59 GMT
Працягласць палёту 301 гадзіна 51 хвіліна 59 секунд
Маса камандны модуль 30 369 кг
месяцавы модуль 16 456 кг
NSSDC ID 1972-096A
NORAD ID 06300
Палётныя даныя экіпажа
Членаў экіпажа 3
Пазыўны Камандны модуль: «Амерыка», Месяцавы модуль: «Чэленджэр»
Фатаграфія экіпажа
злева направа: Харысан Шміт, Юджын Сернан, Роналд Эванс

злева направа: Харысан Шміт, Юджын Сернан, Роналд Эванс

Звязаныя экспедыцыі
Папярэдняя Наступная
Апалон-17 Апалон-16 Апалон-17 Скайлэб-2

Экіпаж

Сернан — вопытны астранаўт, які прайшоў праграму «Джэміні» і ўжо лятаў да Месяца на «Апалон-10», дзе ён быў пілотам месяцавага модуля і ўдзельнічаў у манеўрах і стыкоўцы на месяцавай арбіце. Эванс — пачатковец. У якасці пілота месяцавага модуля спачатку быў абраны Джо Энгл, але калі стала відавочна, што «Апалон-17» будзе апошнім, у рамках праграмы «Апалон» палётам на Месяц, навуковая супольнасць вымусіла НАСА ўключыць у склад каманды астранаўта-навукоўца. Выбар трапіў на Шміта, вопытнага прафесійнага геолага, які быў выведзены са складу экіпажа «Апалон-18» і замяніў Энгла на борце «Апалона-17».

Запасны экіпаж

Дзейнасць місіі 

Апалон-17 
Пласціна, пакінутая на Месяцы экіпажам карабля

Адным з двух людзей, якія ў апошні раз ступілі на Месяц, быў першы астранаўт-навуковец, геолаг Харысан («Джэк») Шміт. У той час, як Эванс здзяйсняў віткі вакол Месяца, Шміт і Сернан за час трох вылазак, якія доўжыліся 7,2, 7,6 і 7,3 гадзіны, сабралі рэкордныя 110 кг пароды. Экіпаж прайшоў на месяцавым аўтамабілі 34 км па Даліне Таўр-Літраў, адкрыў у кратары Шорці так званы «аранжавы бруд», які ўяўляе сабой аранжавыя шарыкі са шклопадобнага матэрыялу, і пакінуў на месяцавай паверхні комплекс самага складанага абсталявання.

Пласціна, пакінутая на лесвіцы ніжняй прыступкі «Чэленджэра», абвяшчае: «Тут Чалавек завяршыў сваё першае даследаванне Месяца, снежань 1972 г. новай эры. Няхай дух міру, з якім мы прыбылі, адаб’ецца ў жыццях ўсяго чалавецтва». На пласціне намаляваныя два зямныя паўшар’і і відаць бок Месяца, а таксама подпісы Сернана, Эванса, Шміта і прэзідэнта Ніксана.

Спасылкі

Tags:

Апалон-17 ЭкіпажАпалон-17 Запасны экіпажАпалон-17 Дзейнасць місіі Апалон-17 СпасылкіАпалон-1719 снежня19727 снежняАнглійская моваАпалон (касмічная праграма)Месяц (спадарожнік Зямлі)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Вялікая Айчынная вайнаМінская ратушаУладзімір Мікалаевіч КарватУладзімір Іванавіч КарызнаУладзімір СцяпанПётр Міронавіч МашэраўІсландская кронаАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкКіраўнікі МінскаЦягнікДзеяслоўРасійская імперыяМіланСпіс вуліц ГроднаЗыбіцкая вуліцаТрайчасты нервМірскі замакДом урада (Мінск)ПолацкСвятлана Аляксандраўна АлексіевічГерб АстраўцаВалерый Мікалаевіч ГапееўБеларусам замежжаГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Адольф Гітлер УунонаЛабараторныя ўмовыМікалай I (імператар расійскі)Старажытнабеларуская літаратураДзеепрыметнікФерменты100 найвялікшых беларускіх песеньУніверсітэт імя Дж. КрэндалаДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуЧорны замак АльшанскіГенадзь Сцяпанавіч ЛаркінГенадзь Васільевіч КастырчанкаЭль-НіньёЗапазычаныя словыПатрыятызмБібліяСяброўстваУніверсітэт Святога ТомасаУладзімір Георгіевіч МулявінКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьМарк ШагалСтары замак (Гродна)Чыгуначны вакзалУярСаюз беларускіх пісьменнікаўСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічКамянецкая вежаУладзімір ДубоўкаВілейкаІнструкцыя па транслітарацыіХто смяецца апошнім (п’еса)Кузьма ЧорныТарашкевіцаПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)byovqНовы замак (Гродна)ЭўкарыётыНароўляГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)Сям’яПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Тадзіяна Тодараўна КляшторнаяЛічэбнікКанчатакБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяАленаМонктанГерб БеларусіКаталіцтва ў Беларусі🡆 More