Андрэй Васілевіч Фомачкін

Андрэй Васілевіч Фомачкін (руск.: Андрей Васильевич Фомочкин, нар.

24 мая 1963, г. Армавір, Краснадарскі край, РСФСР, СССР) — беларускі лёгкаатлет і спартыўны функцыянер. Майстар спорту міжнароднага класа. Пераможца і прызёр Спартакіяды народаў СССР (1986), рэкардсмен СССР у зімовым мнагабор’і.

Лёгкая атлетыка
Андрэй Васілевіч Фомачкін
Андрэй Васілевіч Фомачкін
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Нарадзіўся 24 мая 1963(1963-05-24) (60 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
IAAF 14358248

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і вайскоўца Васіля Паўлавіча Фомачкіна. Бацька служыў у розных гарнізонах, сям’я доўгі час жыла ў расійскім Армавіры. У 1981 годзе Андрэй Фомачкін пераехаў у Мінск, бо ў 1979 годзе сюды запрасілі на працу яго трэнера Анатоля Лабанава, а ён перавёз і сваіх вучняў.

А. Фомачкін стаў адным з мацнейшых дзесяціборцаў СССР 1980-х, прызёрам чэмпіянатаў, рэкардсменам СССР у шматбор’і ў залах. На Летняй Спартакіядзе народаў СССР 1986  (руск.) у эстафеце 4х400 м разам Валерыем Даўкшам, Сяргеем Дабравольскім і Уладзімірам Будзько паказаў вынік 3.05,66.

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, пазней Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых працаўнікоў і спецыялістаў фізічнай культуры, спорту і турызму.

Працаваў трэнерам-выкладчыкам СДЮШАР Мінскай вобласці, займаў шэраг кіруючых пасад у дзяржаўных і камерцыйных арганізацыях, з 2007 года ў дырэктараце нацыянальных каманд, у 2008—2010 гг. — памочнікам Міністра спорту і турызму Беларусі. У 2010—2012 гг. старшыня дырэктарата нацыянальных каманд па відах спорту Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Затым дырэктар РЦАП па лёгкай атлетыцы, кіраўнік аддзела зімовых відаў спорту ва ўпраўленні нацыянальных каманд па відах спорту Міністэрства спорту і турызму. У 2017—2018 гг. дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай подрыхтоўкі по зімовых відах спорту «Раўбічы».

Жанаты, мае дваіх дзяцей. Бацька, разам са сваім старэйшым сынам, жыве ў расійскім Рыбінску.

Скандал са сцягам Расіі

На адкрыцці Летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, якое адбылося 7 верасня на стадыёне «Маракана», Андрэй Фомачкін выйшаў разам з беларускай камандай са сцягам Расіі, чыя каманда была раней у поўным складзе дыскваліфікавана Міжнародным паралімпійскім камітэтам на падставе дакладу Мак-Ларэна, дзе сцвярджалася, што ўжыванне допінгу падтрымлівалася ў Расіі на дзяржаўным узроўні. Фомачкін прайшоў са сцягам па стадыёне некалькі дзясяткаў метраў, перад тым як яго забралі.

У МПК заявілі, што прымуць рашэнне аб дысцыплінарных мерах. 8 верасня Міжнародны паралімпійскі камітэт пазбавіў Фомачкіна акрэдытацыі, 10 верасня той вярнуўся ў Мінск.

Пасля акцыі Андрэя Фомачкіна кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель заявіў, што гэта быў жэст салідарнасці з адхіленымі ад гульняў расійскімі атлетамі. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ўчынак заслухоўвае захаплення. Віцэ-прэзідэнт Паралімпійскага камітэта Расіі Рыма Баталава  (руск.) выступіла з ініцыятывай узнагародзіць Фомачкіна ордэнам Дружбы.

Сам Андрэй Фомачкін падкрэсліў пасля, што падтрымаў бы кожную каманду, якую несправядліва б адхілілі ад Алімпіяды або Паралімпіяды. 3.10.2016 ў Маскве ў рамках мультымедыйный прэс-канферэнцыі беларускія паралімпійцы перадалі расійскім калегам той самы сцяг, што пабываў у Рыа-дэ-Жанейра. Расійскі бізнесмен Сяргей Шмакаў, у сваю чаргу, падарыў квартэру ў жылым комплексе пад Зеленаградам Андрэю Фомачкіну.

Зноскі

  • sport.tut.by Архівавана 16 верасня 2016.
  • а б kp.ru
  • Мужчины (стадион) Архівавана 17 красавіка 2016.
  • а б Андрей Фомочкин назначен директором РЦОП по легкой атлетике Архівавана 10 верасня 2016.
  • «Rio Paralympics 2016: Russian athletes banned after doping scandal»
  • а б МПК расследует инцидент с флагом России на Паралимпиаде
  • Міжнародны паралімпійскі камітэт пазбавіў «сцяганосца» Фомачкіна акрэдытацыі
  • «Жэст салідарнасці». Шэпель пракаментаваў з’яўленне сцяга Расіі на адкрыцці Паралімпіяды
  • Поступок белоруса, пронесшего на Паралимпиаде флаг РФ, достоин восхищения - Кремль (руск.). rsport.ru (8 верасня 2016).
  • Белорусского героя в Рио зовут Андрей Фомочкин, его хотят наградить (руск.). ru.sputnik.kg.
  • belta.by
  • sputnik.by
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Андрэй Васілевіч Фомачкін, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Андрэй Васілевіч Фомачкін БіяграфіяАндрэй Васілевіч Фомачкін Скандал са сцягам РасііАндрэй Васілевіч Фомачкін СпасылкіАндрэй Васілевіч Фомачкін1963198624 маяАрмавір (Расія)БеларусьКраснадарскі крайЛёгкаатлетМайстар спорту Беларусі міжнароднага класаРСФСРРуская моваСССР

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Беларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяКраязнаўства БеларусіЛімінгтан (Антарыа)Васіль ЗуёнакЯраслава Мудрага (станцыя метро, Харкаў)Аляксандр БранцэвічСпіс вос БеларусіСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўАлесь ЖукМіхал АнемпадыстаўМезонВялікая Айчынная вайна21vek.byAP$ENTМы, беларусыАльфрэд Ізідор РомерРусский военный корабль, иди на хуйБеларуская цэнтральная радаViva BraslavБлужскі БорМсціслаўАповесць мінулых часоўДаследаваннеАркадзь КуляшоўПомнік Янку Купалу (Ляўкі)Іаган РэгіямантанВыручкаБэй ШыжанЯўхім Фёдаравіч КарскіРапуха чаротаваяУсход АФКМідленд (Антарыа)УкраінаЭякуляцыяВасіль Фёдаравіч ХомчанкаСельскія населеныя пункты БеларусіТарашкевіцаАнтон Гадзімавіч МатолькаM8L8THСэм УортынгтанПершы крыжовы паходМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)ГарабурдаМухамор чырвоныСтары СветВіктар Анатолевіч ШніпСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіЗабіць прэзідэнтаПраспект Пераможцаў (Мінск)КаўкаУладзімір Мікалаевіч КарватЧовен з ПесэРодны склонГермана-савецкі ваенны парад у Брэст-ЛітоўскуДавальны склонКапіталізмВерлібрБабруйскГенадзь Пятровіч ПашкоўМастурбацыяСлабодка (Пухавіцкі раён)Віцебская вобласцьOrkaУліковы нумар плацельшчыкаКапыткаМлечны ШляхАляксандр Мацвеевіч МатросаўЎВадзім КабанчукDeutsche WelleКіраваннеЛучана ПавароціСпіс вуліц МінскаАстэроідСвабодныя матэрыялы🡆 More