Ампутацыя

Ампутацыя (лац.

amputatio) — у шырокім разуменні тэрміна — усячэнне дыстальна размешчанай часткі органа. Існуе ампутацыя малочнай залозы, носа, языка, маткі і г. д.

Ампутацыя
Працэс ампутацыі. Падручнік па хірургіі, 1537 г.

Найбольш часта тэрмін ужываецца ў значэнні ампутацыя канечнасці — яе ўсячэнне на працягу косткі (або некалькіх касцей) у адрозненне ад экзартыкуляцыі (Вычляненне праз сустаў)

Гісторыя

Ампутацыя — адна з найстаражытнейшых аперацый. Гіпакрат праводзіў ампутацыю ў межах мёртвых тканак, пазней Цэльс прапанаваў праводзіць яе захопліваючы здаровыя тканкі, што было больш мэтазгодна, але ў сярэднія стагоддзі ўсё гэта было забыта. У XVI стагоддзі Парэ прапанаваў перавязку сасудаў замест прыпякання гарачым жалезам або апусканнем ў гарачы алей, потым Луі Пці стаў прыкрываць куксу скурай, і ў XIX стагоддзі Пірагоў прапанаваў касцёва-пластычныя аперацыі.

Класіфікацыя ампутацый

  • 1. Па часе выканання (па П. А. Купрыянава — Н. Н. Бурдэнка)
  • Першасныя (у парадку першаснай хірургічнай апрацоўкі)
    • Раннія
    • Познія
  • Другасныя (з нагоды ускладненняў)
  • Паўторныя (рэампутацыі)
  • 2. Па спосабе ўсячэння мяккіх тканак
  • Кругавыя
  • Аднамомантныя (гільяціны) — адзіная перавага: выконваецца вельмі хутка
  • Двухмоментныя
  • Трохмомантная конус-кругавая ампутацыя сцягна паводле М. І. Пірагова
  • Эліпсападобная
  • Акраўкавыя
    • Аднаакраўкавыя
    • Двухакраўкавыя (з пярэдня-заднімі і косабакавымі акраўкамі)
  • 3. У адносінах да надкосніцы
  • Субперыястальныя (пластычны спосаб, пры якім абапіл косткі пакрываецца акраўкамі надкосніцы з дадзенай часткі)
  • Апериостальные (спосаб ампутацыі ў дарослых, пры якім на працягу 4 см застаецца аголеная костка)
  • Сегментарныя (спосаб ампутацыі ў дзяцей, пры якім агаляецца толькі тая частка косткі, якая перапільваецца)
  • 4. Па спосабе закрыцця касцявога абапіла
  • Косткапластычныя (напр., ампутацыя галёнкі паводле Пірагова, паводле Біра, ампутацыя сцягна паводле Грыці-Шыманоўскага-Альбрэхта)
  • Перыёстапластычныя
  • Тэнапластычныя (напр., ампутацыя сцягна паводле Календэра)
  • Міёпластычныя (над абапілам косткі цягліцы сшываюцца практычна заўсёды, акрамя цяжкіх агнястрэльных раненняў, анаэробнай інфекцыі, сасудзістай паталогіі)
  • З пластыкай скурна-падскурна-фасцыяльнымі акраўкамі
  • Без закрыцця куксы

Tags:

НосЯзык

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Пурпурны колерРусіфікацыя БеларусіMP3Фанетычная транскрыпцыя беларускай мовыНідэрландская моваКітайАзіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтваВолаваКастрычніцкая рэвалюцыяКрэўскі замакСабакі Эўропы (раман)ВіцебскМасленіцаПінская мадонна (карціна)БеларусыQR-кодРыфмаСтудзеньМіхась СтральцоўКаталін НовакЛюбчанскі замакІван Міхайлавіч ШаўрэйCreative CommonsПавел Валер’евіч ДураўНеарамантызмПершага маяГеоргій Рыгоравіч МандзалеўскіКастусь ЖукСымон Аляксандравіч Рак-МіхайлоўскіМаксім ГарэцкіГВіталюр-РДВАРЛюдзі на балоце (фільм)КаштоўнасцьСяргей Аляксандравіч ШавельАляксей ДудараўДругая сусветная вайнаГісторыя МінскаТочка BYГеаграфія БеларусіКунілінгусБярозка (часопіс)Кандрат КрапіваКаскадныя табліцы стыляўЧалавекВісарыён Рыгоравіч БялінскіДаждзьбогТлумачальны слоўнік беларускай мовыКадзіла сармацкаеХто смяецца апошнім (п’еса)Навуковы стыльБеларускі рубельПраспект Ракасоўскага (Мінск)IntelЯндэкс.Карты4 маяСаюз пісьменнікаў СССРБіскаяАтамная арбітальSabatonПартызанскі праспект (Мінск)Універсітэт рэк ТомпсанПошукавая аптымізацыяГеоргій Якаўлевіч ГаленчанкаCheetah MMPVСафлор фарбавальныБелы буселРазбітае сэрца пацанаАляксандрЦецярукПрафесійны саюзПоўдзеньЛітаратурныя жанрыЧалпон-Ата🡆 More