Аляксей Анатолевіч Мельнікаў

Аляксей Анатолевіч Мельнікаў (9 лістапада 1962, Гомель — 13 жніўня 1995) — беларускі літаратуразнавец.

Аляксей Анатолевіч Мельнікаў
Дата нараджэння 9 лістапада 1962(1962-11-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 1995(1995-08-13) (32 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Біяграфія

Скончыў Мазырскі педагагічны інстытут (1983). У 1983—1985 служыў у войску. Кандыдат філалагічных навук (1990). Навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры НАН Беларусі (з 1989).

Навуковая дзейнасць

Даследаваў старажытную славянскую літаратуру, пісьмовую спадчыну беларускага народа, духоўную культуру усходніх славян эпохі Сярэднявечча. Вывучаў беларускую агіяграфію, у т.л. жыціі Еўфрасінні Полацкай, Кірыла Тураўскага і інш., сваёй працай значна паспрыяў першаму поўнаму выданню твораў Кірыла Тураўскага.

Першая публікацыя — артыкул «Станаўленне напрамку барока ў беларускай літаратуры» (зборнік «Беларуская літаратура». — Вып. 11. — 1983). Кандыдацкая дысертацыя — гістарычна-тэксталагічная праца «Літаратурная гісторыя агіяграфічных паданняў пра Еўфрасінню Полацкую» (абаронена ў 1990).

Аўтар кніг «Путь непечален: исторические свидетельства о святости Белой Руси» (1992), «Кірыл, епіскап Тураўскі: жыццё, спадчына, светапогляд» (1997), «Преподобная Евфросиния Полоцкая» (1997). Укладальнік «Кніга жыцій і хаджэнняў» (1994).

Аўтар курсу лекцый па гісторыі беларускай старажытнай літаратуры, чытанага ў Беларускім педагагічным універсітэце на факультэце беларускай філалогіі і культуры (1993—1994). Аўтар разгорнутай рэцэнзіі на «Беларускі праваслаўны каляндар» (1994), у якой закранута праблема адэкватнай перадачы багаслоўскіх тэрмінаў і паняццяў сродкамі беларускай літаратурнай мовы.

Пераклаў на беларускую мову ўсе вядомыя помнікі беларускай агіяграфіі Сярэднявечча, малітвы Кірыла Тураўскага і шэраг іншых яго твораў. Часткова пераклаў на беларускую мову Псалтыр і Новы Запавет.

Бібліяграфія

  • Топас і запазычанні ў «Жыціі Ефрасінні Полацкай» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1989. № 4.
  • Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё. Спадчына. Светапогляд. 2-е выд. — Мн., 2000.
  • З неапублікаванай спадчыны: Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў / Аляксей Мельнікаў. — Мн.: Выд-ва «Чатыры чвэрці», 2005. — 592 с.: іл. ISBN 985-6734-28-2.

Літаратура

Tags:

Аляксей Анатолевіч Мельнікаў БіяграфіяАляксей Анатолевіч Мельнікаў Навуковая дзейнасцьАляксей Анатолевіч Мельнікаў БібліяграфіяАляксей Анатолевіч Мельнікаў ЛітаратураАляксей Анатолевіч Мельнікаў13 жніўня196219959 лістападаГомельЛітаратуразнавец

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

НідэрландыПрасніцаРаксалана Андрэеўна ПідласаАстанаГарэлкаКорпус марской пяхоты ЗШАNirvanaМарокаТочка BYУННВАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)ЖамойцьАнтычнасцьУладзімір Пятровіч БутрамееўЛексікаДзядыКалядыКрывічыМастацкі стыльБела-чырвона-белы сцягРазбітае сэрца пацанаБілінгвізм17 лютагаПолацкае княства987РаТэкстКіпрЛапландыяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБатанічныя помнікі прыродыКіеўская РусьЗюзяЯн ЧачотМанголіяПалессеБеларускі саюз жанчынІлюстрацыяСанкт-ПецярбургЛюксембургВолатСамараПалавыя губыІван ШамякінІван ЧыгрынаўМагіла льва (паэма)Хто смяецца апошнім (п’еса)ДзятлаваРымская рэспублікаКнут ВіксельВенгрыяВялікабрытаніяЛюдовік VII МаладыЧыкагаБрагінВасіль БыкаўТрасянкаСеул\u0411\u0430\u0433\u0440\u0430\u0448\u043a\u0451\u043b\u044cВальціцыГербы гарадоў БеларусіЖураўліны крыкЦаляЧабор звычайныЖаўнаРэфармацыяФранцішак БагушэвічІндыяНа ростанях🡆 More