Аляксандр Сяргеевіч Палышэнкаў

Аляксандр Сяргеевіч Палышэнкаў (нар.

6 ліпеня 1949, в. Залуззе, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта (2004—2014).

Аляксандр Сяргеевіч Палышэнкаў
Сцяг Старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта­
27 кастрычнік 2004 — ліпень 2014
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Нараджэнне 6 ліпеня 1949(1949-07-06) (74 гады)
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Узнагароды

Біяграфія

Бацька, Сяргей Мікалаевіч, родам з Валагодчыны (Расія), скончыў Рыбінскі тэхнікум воднага транспарту, франтавік, пасля Вялікай Айчыннай вайны накіраваны на аднаўленне Дняпроўска-Бугскага канала. У сям’і было пяцёра дзяцей. Аляксандр Палышэнкаў пасля восьмага класа паехаў вучыцца ў Ленінград, дзе скончыў рачное вучылішча (1968). Працаваў на Дняпроўска-Бугскім канале старшым тэхнікам тэхучастка ў Пінску.

Служыў у Савецкай арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў на Брэстчыне ў будаўнічай галіне, паступіў на завочнае аддзяленне Беларускага політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1978 годзе па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». Прайшоў шлях ад майстра спецыялізаванай перасоўнай калоны ўпраўлення «Брэстсельбуда» да начальніка праектна-прамысловага будаўнічага аб’яднання «Палессежылбуд». Пасля Чарнобыльскай катастрофы (1986) быў накіраваны на ўзвядзенне жылля для чарнобыльскіх перасяленцаў.

З 1990 годзе працаваў у органах выканаўчай улады. У 1990—2002 гадах выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў. З 2002 года — у Брэсцкім гарвыканкаме. Спачатку з’яўляўся намеснікам старшыні гарвыканкама, з 2003 года — першы намеснік старшыні, курыраваў пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. 27 кастрычніка 2004 года назначаны на пасаду старшыні Брэсцкага гарвыканкама, якую займаў да 23 верасня 2014 года.

Пры непасрэдным удзеле А. С. Палышэнкава былі ўведзены ў эксплуатацыю: паўднёвы абход Брэста з рэканструкцыяй Гузнянскага моста цераз Мухавец; першая чарга Заходняга абхода Брэста з будаўніцтвам Берасцейскага моста цераз Мухавец; смеццеперапрацоўчы завод; цэнтральная гарадская бальніца; рэанімацыйны і аперацыйны блокі гарадской бальніцы хуткай дапамогі; гарадская паліклініка, будынак галоўнага абласнога ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь; сярэдняя школа № 1; вяслярны канал з інфраструктурай і зонай адпачынку; палац водных відаў спорту з чатырма басейнамі і дыспансерам спартыўнай медыцыны; спартыўны комплекс «Вікторыя»; лёгкаатлетычны манеж; картынгавы стадыён. Высокімі тэмпамі вялося будаўніцтва жылля: за 10 гадоў пабудавалі 2 млн 350 тыс. кв. м жылёвых памяшканняў, з’явіліся мікрараёны «Паўднёва-Захад-3», «Паўднёва-Захад-4», развіліся «Усход-5», «Усход-6», «Паўднёвы гарадок», «Паўночны гарадок».

Па ініцыятыве і пры непасрэдным яго ўдзеле быў спраектаваны і ўсталяваны помнік 1000-годдзя Брэста (2009). У 2013 годзе адкрыты помнік Менахему Бегіну. З’явілася алея ліхтароў на вул. Гогаля.

Узнагароды

За сваю працоўную дзейнасць А. С. Палышэнкаў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За воинскую доблесть. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина», граматамі Савета Міністраў і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 23 верасня 2014 года за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і ўдасканальванне інфраструктуры Брэста яму прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».

Зноскі

Літаратура


Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Аляксандр Сяргеевіч Палышэнкаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Аляксандр Сяргеевіч Палышэнкаў БіяграфіяАляксандр Сяргеевіч Палышэнкаў УзнагародыАляксандр Сяргеевіч Палышэнкаў ЛітаратураАляксандр Сяргеевіч Палышэнкаў СпасылкіАляксандр Сяргеевіч Палышэнкаў19496 ліпеняБрэсцкая вобласцьБрэсцкі гарвыканкамДзяржаўны дзеячЖабінкаўскі раёнЗалуззе

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

РасліныN.R.M.Паўстанне 1863—1864 гадоўOxyspirura petrowiМагілёўская вобласцьВіртуальная машынаБярозка (часопіс)Маўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтКандрат КрапіваСезон 2021/2022 «Цмокі-Мінск-2»Вудстак (Антарыа)Вячаслаў Уладзіміравіч АдамчыкАтамная арбітальGoogleБалометрСаюз беларускіх пісьменнікаўGott mit unsЗнак бядыМахамад Рэза ЗахедзіГуканне вясныБеларуская фанетыкаСтаражытнабеларуская літаратураБіскаяЁрквілскі ўніверсітэтКапялюшБрэсцкая крэпасцьІнстытут беларускай культурыЧабор звычайныBingXРаскіданае гняздо (п’еса)Лявон ВольскіМужыцкая праўдаМедаль Францыска СкарыныУННВЭгідаРасійская імперыяНаваполацкПадзелы Рэчы ПаспалітайАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўПлошча Незалежнасці (Мінск)Суд у СлабадзеАнальны сексТрасянкаЖлобінТыянептынВіцебская дыяцэзіяПаліклініка №1 (Новасібірск)Ніна Іосіфаўна МацяшВон (Антарыа)ЭякуляцыяКірыла ТураўскіКасцёл Святога Сымона і Святой АленыЧэмпіянат свету па футболе 1930Ян Павел IВялікае Княства ЛітоўскаеСвята-Васкрасенскі сабор (Барысаў)Караль ШыманоўскіГунар ХёкертМёртвым не баліцьПлошчы МінскаЗгушчанае малакоКаласы пад сярпом тваімСяргей Васілевіч БесарабКорпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыіПарнаграфіяСінонімыLinebetБум-Бам-ЛітІгар Хведаравіч СідарукЖавальная гумкаМендзыжац ПадляскіДыялектная моваЭлектронны чытальнікНеарамантызмУладзімір ДубоўкаКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяАповесць🡆 More