Алена Леанідаўна Богдан

Алена Леанідаўна Богдан, народжаная Чмель, (нар.

2 мая 1973, в. Дзівін, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі урач і дзяржаўны дзеяч, першы намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2020—2021), старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» (з 2020).

Алена Леанідаўна Богдан
намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d]
з 16 сакавіка 2020
Нараджэнне 2 мая 1973(1973-05-02) (50 гадоў)
Член у
Адукацыя
Месца працы

Біяграфія

Нарадзілася 2 мая 1973 года ў в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1996 годзе скончыла Беларускі медыцынскі інстытут. Прайшла перападрыхтоўку ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі па спецыялізацыі «Арганізацыя аховы здароўя».

Пасля вну працавала інтэрнам, затым — урачом прыёмнага аддзялення Мінскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы. Пасля перападрыхтоўкі працягнула працаваць у клініцы урачом-неўролагам кансультатыўнай паліклінікі і неўралагічнага аддзялення № 2, пазней — намеснікам галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце Мінскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы.

У кастрычніку 2009 года прызначана начальнікам аддзела медыцынскай дапамогі мацярам і дзецям Галоўнага ўпраўлення арганізацыі меддапамогі Міністэрства аховы здароўя, са жніўня 2013 года працавала начальнікам аддзела галоўнага ўпраўлення арганізацыі меддапамогі і экспертызы Міністэрства аховы здароўя.

З 21 снежня 2020 года па 29 кастрычніка 2021 года працавала першым намеснікам Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

29 кастрычніка 2021 года прызначана старшынёй Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

Грамадская дзейнасць

З 2020 года — старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». У 2021 годзе пераабрана на наступны тэрмін па выніках VII Рэспубліканскай справаздачна-выбарчай канферэнцыі гэтага грамадскага аб’яднання.

15 сакавіка 2021 года прызначана ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая паводле рэзалюцыі VI Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне.

Міжнароднае супрацоўніцтва

Супрацоўнічала з рознымі міжнароднымі арганізацыямі ў рамках асноўнай дзейнасці (Дзіцячы Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва, дабрачынныя фонды, грамадскія арганізацыі).

У 2011 годзе была адным з кандыдатаў у склад Камітэта па палітыцы і каардынацыі Спецыяльнай праграмы навуковых даследаванняў, распрацовак і падрыхтоўкі навуковых кадраў у галіне ўзнаўлення насельніцтва Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Алена Леанідаўна Богдан БіяграфіяАлена Леанідаўна Богдан Грамадская дзейнасцьАлена Леанідаўна Богдан Міжнароднае супрацоўніцтваАлена Леанідаўна Богдан СпасылкіАлена Леанідаўна Богдан19732 маяБеларускі саюз жанчынДзівінМіністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

НаміткаНавуковы стыльАлесь БачылаСлонімАхова птушак БацькаўшчыныМікола МаляўкаМоўная інтэрферэнцыяБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяКрысціна ЛатарынгскаяКастусь КаліноўскіРаскіданае гняздо (п’еса)Расстралянае адраджэннеМарыя Магдалена РадзівілМоталь25 красавікаПрылівы і адлівыПартызанскі праспект (Мінск)Адольф ГітлерПурпурны колерМужыцкая праўдаТрыялетЕва ВежнавецНацыянальны інстытут адукацыіАпуліяЕфрасіння ПолацкаяСяргей Васілевіч БесарабВольга Іванаўна ЧупрысМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Colin’sФранцішак БагушэвічСтоле СандбекКватэра-майстэрня Казіміры ІлаковічКніга прарока ДаніілаІнтэрнэтАнтыінтэлектуалізмАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаРадзіма мая дарагаяПётр Міронавіч МашэраўВіктар Анатолевіч ШніпВялікае Княства ЛітоўскаеАлаіза ПашкевічЗарэчча (Пухавіцкі раён)Oxyspirura petrowiМузей гісторыі заапарка і льва (Познань)АланінЯндэксБаладаІнтэрстэларЗдароўеМарына Вітальеўна ВасілеўскаяКапялюшАна ІванавічСаюз беларускіх пісьменнікаўП’ер-Сімон ЛапласСалігорскСтралаУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіЭрэбуні (аэрапорт)У краіне райскай птушкіПершы крыжовы паходКіслародЭмульгатарыЭлітарная культураГісторыя МінскаПольшчаМастурбацыяДзяржаваЭлектронны чытальнікМоваСтольМіхась ПазнякоўМахатма Гандзі🡆 More