Адмаўленне Халакоста

Адмаўленне Халакоста (рэвізіянізм Халакосту) — сцвярджэнні, згодна з якімі Халакоста не існавала ў тым выглядзе, у якім яго апісвае агульнапрынятая гістарыяграфія.

У сваёй тэорыі змовы адмоўцы Халакоста вылучаюць тэзісы аб масавых падробках, маштабных фальсіфікацыях і ўтойванні фактаў на карысць яўрэяў. Пры гэтым у асноўным аспрэчваюцца наступныя палажэнні:

  • масавая гібель яўрэяў была вынікам мэтанакіраванай палітыкі афіцыйных уладаў Трэцяга рэйха;
  • для масавага знішчэння яўрэяў былі створаны і выкарыстоўваліся газавыя камеры і лагеры знішчэння;
  • колькасць ахвяр сярод яўрэйскага насельніцтва на тэрыторыях, падкантрольных нацыянал-сацыялістам і іх саюзнікам, дасягае ад 5 да 6 мільёнаў чалавек.

Таксама адмоўцы часта сцвярджаюць, што вышэйназваная інфармацыя была свядома сфальсіфікаваная сіяністамі для вымагальніцтва грошай у Германіі і яе саюзнікаў, а таксама для апраўдання стварэння Дзяржавы Ізраіль.

Большасць прафесійных гісторыкаў характарызуе адмаўленне Халакоста як антынавуковую і прапагандысцкую дзейнасць. Яны адзначаюць, што адмоўцы ігнаруюць навуковыя метады даследаванняў, а таксама часта вызнаюць антысеміцкія і неанацысцкія погляды.

Генеральная Асамблея ААН без галасавання ў Рэзалюцыі № 60/7 ад 21 лістапада 2005 года адхіляе любое поўнае або частковае адмаўленне Халакоста як гістарычнай падзеі. А 26 студзеня 2007 года напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста Генеральная Асамблея ААН прыняла Рэзалюцыю № 61/255 «Адмаўленне Халакоста», якая асуджае адмаўленне Халакоста як гістарычнага факта . У шэрагу краін публічнае адмаўленне Халакоста з'яўляецца супрацьзаконным.

Зноскі

Tags:

ГістарыяграфіяТэорыя змовыХалакостЯўрэі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларускі фальклорСанкт-ПецярбургАнглійская моваПаўстанне 1794 годаIPhone 5ВечаULISБярозка (часопіс)Sega SaturnСакавікРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаАдам МіцкевічФіджыПалавыя губыВейшнорыяАльбуцьЯпоніяБаравое (Глыбоцкі раён)Міхась ЧаротХто смяецца апошнім (п’еса)РучнікБагданаўка (Лунінецкі раён)Францішак БагушэвічФінляндыяКастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)Ігнат Яўхімавіч ГрынявіцкіЯўхім Фёдаравіч КарскіНавуковы стыльФранцыск СкарынаPhoenix theophrastiiЛюдовік VII МаладыЛітваЭквадорKnowledge GraphЯн ПазнякБеларускі полк «Пагоня»Наша Ніва (1991)Крывічы19788ЛюблінМузей старажытнабеларускай культурыКітайСамо2002МазамбікЗлучаныя Штаты АмерыкіПапа РымскіНавум Якаўлевіч Гальпяровіч28 сакавікаМагіла льва (паэма)Кастэль-НуоваЯнка КупалаАмністыя (фільм)ФК Майнц 05ПрыказкаМудранкаАляксей ДудараўДзеепрыслоўеУладзімір Пятровіч БутрамееўЧорны замак АльшанскіРаёўка (Маладзечанскі раён)РэзюмэУладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч45Каранёвыя атожылкіІнфлюэнсерЖураўліны крыкВуліца Дворышчы (Мінск)ФеадалізмДжодзі ФостэрХрышчэнне РусіКрыж Ефрасінні ПолацкайМінай Піліпавіч Шмыроў🡆 More