Агадэн

Агадэ́н (амх.: ኦጋዴን, самал.: Ogaden) — тэрыторыя на ўсходзе Эфіопіі, на якой жывуць самалійцы.

З’яўлялася спрэчнай тэрыторыяй паміж Эфіопіяй і Самалі ў 1970-х гадах. У адміністрацыйным плане адпавядае сучаснаму эфіопскаму рэгіёну Самалі. Плошча тэрыторыі каля 200 000 км2, мяжуе з Джыбуці, Кеніяй і Самалі. Сталіцай рэгіёна з’яўляецца горад Джыджыга. Агадэн — гэта плато, яго вышыня над узроўнем мора: 1500 метраў на паўночным захадзе, уздоўж паўднёвай мяжы вышыня падае на 300 метраў. Вобласці Агадэна з вышынёй ад 1400 да 1600 метраў характарызуюцца як паўзасушлівыя, тут выпадае 500—600 мм ападкаў у год. Больш тыпова для астатняй часткі Агадэна колькасць ападкаў 350 мм і менш. Пейзаж складаецца са шчыльных кустоў, лясных лугоў і ўзгоркаў. У апошнія гады ў Агадэне назіраецца зніжэнне ўзроўню ападкаў, што ў сваю чаргу прыводзіць да павелічэння колькасці буйных засух: самыя засушлівыя часы былі ў 1984, 1985, 1994, 1999 і 2000 годзе. Паводле сцвярджэнняў агадэнскіх жывёлагадоўцаў, яны страцілі каля 70-90 % ад агульнай колькасці сваіх жывёл.

Агадэн
амх. ኦጋዴን, самалі Ogaden
Агадэн на карце Эфіопіі
Агадэн на карце Эфіопіі
HGЯO
Краіна
РэгіёнСамалі
Абсалютная вышыня1 600 м
Плошча200 000 км²
Насельніцтва4 439 147 чал. (2007)
Шчыльнасць насельніцтва22,2 чал./км²
Агадэн (Эфіопія)
Агадэн
Агадэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Агадэн 
Сцяг Агадэна

Існуе не так шмат гістарычных тэкстаў, якія апісваюць то, якія людзі жылі ў сённяшнім рэгіёне Эфіопіі — Агадэн. Агадэн з’яўляўся часткай мусульманскага султанату ў XIII стагоддзі і ў пачатку XIV стагоддзя. Улада султаната распаўсюджвалася на дзве вобласці Эфіопіі — Шаа і Адыс-Абеба. Пазней у Агадэне з’явілася свая ўласная дзяржава — Адал, якая існавала з канца XIV і да апошняй чвэрці XIX стагоддзя. Паміж султанамі Адала і кіраўнікамі Абісініі на працягу ўсяго гэтага часу не згасаў канфлікт. У першай палове XVI стагоддзя, большасць абісінскіх тэрыторый была заваявана і трапіла пад кантроль адалцаў. Ахмед ібн Ібрагім аль-Газі, камандзір самалійцаў з Адала, узначаліў заваяванне абісінскіх зямель. У апошняй чвэрці XIX стагоддзя Агадэн быў заваяваны імператарам Эфіопіі Менелікам II. У 1897 годзе было падпісана перамір’е, паводле якога Агадэн увайшоў у склад Эфіопіі.

Агадэн быў далучаны да Італьянскага Самалі ў 1936 годзе, пасля перамогі Італіі ў Другой італа-эфіопскай вайне. Самалійцы, карэннае насельніцтва Агадэна, з захапленнем успрынялі аб’яднанне з іншымі абласцямі, населенымі самалійцамі. У 1945 годзе Эфіопія звярнулася з просьбай да Вялікабрытаніі і ЗША, урад Эфіопіі хацеў атрымаць назад Агадэн і Эрытрэю. Аднак просьбы Эфіопіі засталіся непачутымі і гэтыя вобласці заставаліся пад кантролем Вялікабрытаніі. Паводле вынікаў перамоў Агадэн быў ізноў перададзены Эфіопіі ў 1954 годзе.

У канцы 1970-х гадоў унутраныя беспарадкі ў Агадэне аднавіліся. Фронт вызвалення Заходняга Самалі звярнуўся да партызанскай тактыкі, каб супрацьстаяць эфіопскім уладам. Самалі падтрымала паўстанцаў і абвясціла вайну Эфіопіі. У выніку Эфіопія атрымала перамогу і Агадэн ізноў вярнуўся ў канстытуцыйнае поле краіны.

У 2007 годзе Эфіопія ўвяла войскі ў Агадэн, пасля таго як сепаратысты забілі дзясяткі грамадзянскіх служачых і супрацоўнікаў аховы на аб’екце па здабычы нафты. Галоўная паўстанцкая групоўка зараз называецца Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна, мэтай якой з’яўляецца барацьба супраць эфіопскага ўрада. Некаторыя з самалійцаў, што жывуць у Агадэне, сцвярджаюць, што эфіопскія ваенныя забіваюць мірных жыхароў, рабуюць і раскрадаюць сродкі да існавання многіх этнічных самалійцаў і здзяйсняюць злачынствы супраць качэўнікаў у рэгіёне. Некаторыя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі вінавацяць эфіопскі рэжым у здзяйсненні злачынстваў супраць этнічнай большасці Агадэна. Гэтыя сцвярджэнні атрымалі пацверджанне ў нядаўнім дакладзе Х'юман Райтс Вотч. Іншыя даклады пра сітуацыю ў рэгіёне паказалі, што паўстанцы ў Агадэне таксама вядуць барацьбу без усякіх правіл, здзяйсняючы падрывы аўтакалон з эфіопамі і забіваючы прадстаўнікоў улады гэтай краіны. У той жа час прадстаўнікі ЗША афіцыйна заявілі пра тое, што эфіопская армія забівала мірных людзей, займалася катаваннямі грамадзянскіх асоб і здзяйсняла іншыя злачынствы супраць насельніцтва Агадэна.

Экалогія

Гэты рэгіён быў гістарычным асяроддзем пражывання гіенападобных сабак, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, але паней яны зніклі.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Агадэн ГісторыяАгадэн ЭкалогіяАгадэн Гл. таксамаАгадэн СпасылкіАгадэн1970-я19841985199419992000Амхарская моваДжыбуціДжыджыгаКеніяСамаліСамалійская моваСамалійцыЭфіопія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Маці-ЗямляКанстытуцыя БеларусіЯндэксЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьНясвіжскі палацава-паркавы комплексЮрый Аляксеевіч ГагарынАнальны сексЭроСядзіба Грабоўскіх (Тарнова)Мёртвым не баліцьГадзіла мінус адзін1949Сацыялістычная партыя Белай РусіРэнесанс у БеларусіНовая зямля (паэма)Міхась ПазнякоўТворны склонСаюз беларускіх пісьменнікаўГутарка старога дзедаСпіс фіналаў рэйтынгавых турніраў па снукерыБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаРучная стымуляцыя пенісаЯн ЧачотЛеў Мітрафанавіч ТамільчыкАлесь МахначУшэсцеХарукі МуракаміНавуковы стыльСпіс беларускіх імёнПанкрэатытАбульгасан АлекперзадэВасіль БыкаўІрына Юр’еўна АстапенкаШанхайВялікабрытаніяПатрыятызмРаскіданае гняздо (п’еса)Алесь Савіцкі5 маяСалігорскRSSВіктар Анатолевіч ШніпКрыж Ефрасінні ПолацкайГербы гарадоў БеларусіВіцебскБеларусыМіхась СтральцоўМагілёўГалацэнБеларуская тэрміналогіяСярэдневышынны дальнепалётны беспілотны лятальны апаратДругаснаротыяАркадзь КуляшоўGoogle MapsБеларуская міфалогіяБрэсцкая вобласцьПрыродаНарматыўны кантрольТочка BYСцяг БеларусіЛясная быльБеларуская вёскаСтралок (фільм)Дзве душыПольшчаЗмітрок Змітравіч МарозаўДзяржаўныя пасады Рэспублікі БеларусьПапа РымскіПлошча Свабоды (Мінск)VII Усебеларускі народны сходВуліца Адзінцова (Мінск)Касцёл Святога Сымона і Святой Алены🡆 More