«Іншапланецянін» (англ.: E.T.
the Extra-Terrestrial) — амерыканскі навукова-фантастычны фільм 1982 года, праца прадзюсара і рэжысёра Стывена Спілберга. Сцэнарый фільма падрыхтавала Меліса Мэтысан. Галоўныя ролі выканалі Дзі Уолес, Генры Томас, Пітэр Каёт, Роберт Мак-Нотан і Дру Бэрымар. Канцэпцыя фільма была закладзена на падставе ўяўнага сябра самога Спілберга, якога ён стварыў у дзяцінстве пасля разводу яго бацькоў. У 1980 годзе Спілберг пазнаёміўся з Мэтысан і распавёў пра гэту гісторыю. Менш чым за два месяцы Мэтысан падрыхтавала першы праект сцэнару, пасля чаго ён яшчэ двойчы перапісваўся. Праект быў адхілены кампаніяй Columbia Pictures, якая мела сумневы ў яго камерцыйным патэнцыяле. У выніку Universal Pictures набыла сцэнарый за 1 мільён долараў. Здымкі праходзілі з верасня па снежань 1981 года і мелі бюджэт у 10,5 мільёнаў долараў. Прэм’ера кінастужкі адбылася на Канскім кінафестывалі 1982 года, дзе фільм быў прадстаўлены як фільм-закрыццё. У ЗША прэм’ера адбылася ўлетку 1982 года, калі фільм чакаў фенаменальны поспех. У 1994 годзе фільм быў уключаны ў Нацыянальны рэестр фільмаў Бібліятэкі Кангрэса ЗША як культурна, гістарычна або эстэтычна значны твор амерыканскай культуры.
Іншапланецянін | |
---|---|
англ.: E.T. the Extra-Terrestrial | |
Жанр | навукова-фантастычны фільм[d][…], драматычны фільм, дзіцячы фільм[d] і сямейны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях | |
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Amblin Entertainment[d] і Universal Studios |
Працягласць | 115 хв. |
Бюджэт | 10 500 000 $ |
Зборы | 792 910 554 $ і 435 110 554 $ |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 11 чэрвеня 1982 |
IMDb | ID 0083866 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іншапланетныя батанікі патаемна наведваюць Зямлю ўначы, каб назбіраць узоры раслін у каліфарнійскім лесе. Адзін з іншапланецян аддзяляецца ад групы, зачараваны далёкімі агнямі горада, але на месца прыбываюць урадавыя машыны ЗША і пераследуюць здзіўленую істоту. Іншыя іншапланецяне адлятаюць, пакідаючы адсталую істоту на Зямлі. У суседнім мястэчку малы хлопчык Эліят (Генры Томас) чуе дзіўныя гукі з падпаветкі, калі вяртаецца дадому з піццай у руках. Ён закідае бейсбольны мяч у падпаветку, але яго нехта з яе выкідае. Пазней Эліят у тую ж ноч вяртаецца з ліхтарыкам да падпаветкі і заходзіць у кукурузнае поле, дзе нечакана наторкваецца на дзіўную незямную істоту сярод кукурузных сцёблаў. Істота крычыць і ўцякае з месца здарэння, гэтак жа, як і Эліят.
Эліятава сям’я не верыць хлопцу, і Эліят вырашае завабіць істоту ў свой дом, пакідаючы цукеркі на зямлі па дарозе да хаты. У выніку істота заходзіць у дом і з цікавасцю вывучае Эліята гэтак жа, як і хлопец вывучае іншапланецяніна. На наступную раніцу Эліят робіць выгляд, што яму дрэнна, каб застацца дома з істотай і не ісці. Дзіўным чынам Эліят пачынае адчуваць думкі і эмоцыі прышэльца, што выяўляецца, калі іншапланецянін выпадкова адкрывае парасон, палохаючыся яго і адначасова вымушаючы палохацца Эліята, які знаходзіцца ў іншым пакоі. Пазней у той жа дзень Эліят знаёміць свайго старэйшага брата Майкла (Роберт Мак-Нотан) і пяцігадовую сястру Герці (Дру Бэрымар) з прышэльцам, вырашыўшы схаваць яго ад маці Мэры (Дзі Уолес). Калі дзеці пытаюцца ў іншапланецяніна пра яго паходжанне, ён паказвае ім яго планетарную сістэму, падняўшы ў паветра некалькі шароў, а таксама дэманструе свае сілы, ажыўляючы мёртвыя кветкі. Акрамя гэтых магчымасцей, істота мае гаючую сілу на кончыку свайго пальца, калі загойвае невялікі парэз на пальцы Эліята.
На наступны дзень у школе Эліят пачынае адчуваць значна больш моцную эмпатычную сувязь з іншапланецянінам, і праз дзеянні істоты Эліят учыняе вэрхал у школьным класе. Прышэлец выбірае сабе імя сябе E.T., чытаючы комікс, у якім Бак Роджэрс кліча на дапамогу, стварыўшы імправізаваную камунікацыйную прыладу. Істота натхняецца гэтым і спрабуе змайстраваць падобную прыладу. Майкл заўважае, што здароўе іншапланецяніна пагаршаецца і што Эліят называе сябе «мы». На працягу ўсяго гэтага часу хлопчыкі не ведаюць, што прышэльца адсочваюць урадавыя агенты і што цяпер яны наўпрост шпегуюць за імі. У ноч на Хэлаўін Майкл і Эліят апранаюць E.T. у касцюм прывіду, каб правесці яго да лесу, дзе іншапланецянін разгортвае і ўключае сваю прыладу. Заснуўшы ў лесе, на наступны дзень Эліят прачынаецца там і выяўляе, што E.T. кудысьці сышоў. Эліят вяртаецца дадому, дзе яго маці ў слязах вінаваціць Эліята. У гэты час Майкл выпраўляецца на пошукі прышэльца і выяўляе яго побач з трубой каля дарогі. Майкл вяртае E.T. дадому, але прышэльцу становіцца вельмі дрэнна, гэтак жа як і Эліяту. Мэры прыходзіць у жах, выявіўшы, што яе сын амаль памірае, і выяўляе іншапланецяніна якраз тады, калі ў дом урываецца група ўрадавых агентаў, апранутых у касцюмы касманаўтаў.
Навукоўцы ствараюць у доме лабараторыю, распытваючы Майкла, Мэры і Герці пра тое, што яны ведаюць пра істоту. Медыкі лякуюць Эліята і E.T., і псіхічная сувязь паміж імі парываецца. Эліят раптоўна крыяе, а істота, здаецца, памірае. Калі медыкі абвяшчаюць іншапланецяніна памерлым, Майкл выяўляе, што кветка, якую E.T. раней адрадзіў, зноў памірае. Навукоўцы дазваляюць хлопцу развітацца з істотай сам-насам, і ў гэты момант Эліят заўважае, што сэрца іншапланецяніна пачынае ззяць чырвоным святлом, а расліна зноў заквітнела. Эліят і Майкл выкрадаюць фургон, куды загрузілі E.T., і спрабуюць ухіліцца ад пагоні. Да іх далучаюцца Майклавы сябры на веласіпедах. Пагоня працягваецца, і толькі здольнасць іншапланецяніна да тэлекінезу дапамагае школьнікам уцячы, калі ён падхоплівае іх у паветра. У лесе сябры знаходзяць касмічны карабель, які прыбыў на Зямлю з мэтай ратавання прышэльца. E.T. развітваецца з Майклам і Герці, якая дорыць яму адроджаную ім кветку. Перад тым, як сесці ў касмічны карабель, ён абдымае Эліята і кажа яму, што ён заўсёды застанецца ў яго памяці. Іншапланецянін сыходзіць і вяртаецца ў карабель, які ў хуткім часе адлятае з Зямлі.
Роджэр Эберт надаў фільму чатыры зоркі, адзначыўшы, што «Іншапланецянін» ёсць не проста добрым фільмам: гэта адзін з тых фільмаў, якія адрынаюць нашыя перасцярогі і заваёўваюць нашыя сэрцы. Пазней ён дадаў яго ў свой спіс выдатных фільмаў. Фільм мае 99 % рэйтынг ухвалення на Rotten Tomatoes, базуючыся на 136 рэцэнзіях. Сярэдні рэйтынг фільма на рэсурсе складае 9,3/10 балаў. На думку крытыкаў, фільм з’яўляецца кранальнай гісторыяй Стывена Спілберга пра прышэльца, які сумуе па радзіме. Кінастужка выступае адначасова як захапляльная навукова-фантастычная прыгода і як выдатны партрэт дзяцінства. На сайце Metacritic фільм мае сярэднеўзважаны 91 бал з 100 магчымых на падставе 30 аглядаў, што сведчыць пра ўсеагульнае ўхваленне фільма.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Іншапланецянін (фільм), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.