Іерусалімскі Патрыярхат Армянскай Апостальскай Царквы

Іерусалімскі патрыярхат Армянскай апостальскай царквы (дакладная саманазва: Апостальская кафедра святога Якава ў Іерусаліме, арм.: Առաքելական Աթոռ Սրբոց Յակովբեանց Յերուսաղեմ) — аўтаномны патрыярхат Армянскай апостальскай царквы.

Армянскі Патрыярх у Іерусаліме (з 24 студзеня 2013-га года Нурхан Манукян) мае сан архібіскупа і прызнае духоўны аўтарытэт Каталікоса ўсіх армян ААЦ. Рэзідэнцыя Іерусалімскага Армянскага Патрыярха знаходзіцца ў гістарычным раёне Іерусаліма — Армянскім квартале Старога горада (Сабор Святога Якава).

У веданні патрыярхату знаходзяцца армянскія цэрквы Ізраіля (у Іерусаліме, Яфа, Раме і Хайфе) і Іарданіі. Да 1930 года Армянская Іерусалімская Патрыярхія мела епархіі ў Ліване і Сірыі, аднак пасля генацыду армян у Турцыі, дзеля захавання інстытута Кілікійскага Каталікасата ААЦ, гэтыя епархіі па просьбе Каталікоса ўсіх армян былі часова перададзены Кілікійскаму каталікасату.

Гісторыя

З 638 года армяне, якія адпрэчылі пастановы Халкідонскага сабору (451), з некаторымі перапынкамі, самастойна (ад праваслаўных) прызначаюць сваіх біскупаў ў Іерусаліме, якія пасля атрымалі тытул патрыярха.

Іерусалімскі Патрыярхат Армянскай Апостальскай Царквы 
Інтэр'ер кафедральнага сабора Св. Якава (Сурб Акоп.jpg).

Калі армяна-кілікійскі цар Ашын і Каталікос Канстанцін III Кесарацы прымусілі кіраўнікоў кілікійскіх епархій Армянскай царквы прыняць рашэнні Сіскага сабору 1307 года пра прыняцце дагматычных і абрадавых змен для уніі з Рымам, патрыярх Іерусаліма Саргіс, жадаючы захаваць чысціню веравучэння Армянскай царквы, набыў у султана Егіпта грамату пра вывад свайго пасада з-пад адміністрацыйнай улады каталікасата Кілікійскай Арменіі і з 1311 года пачаў незалежна весці свае справы. Аднак духоўная сувязь з усёй Армянскай царквой, што захоўвала ранейшую веру ў епархіях спрадвечнай Арменіі, была захавана.

Правы і прывілеі Армянскай патрыярхіі Іерусаліма

Армянская патрыярхія, нароўні з патрыярхіямі грэчаскай і лацінскай, валодае правам уласнасці на частку асноўных Святыняў Святой Зямлі, у тым ліку ў храме Раства у Віфлееме і ў храме Ускрысення ў Іерусаліме, у прыватнасці, на рассечаную калону.

Спасылкі

Tags:

ІерусалімАрмянская апостальская царкваАрмянская моваАрхібіскупКаталікос усіх армян

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ісідар Самуілавіч БасОрдэн ЛенінаБрэсцкая крэпасцьСяргей Мікалаевіч ХаменкаАлег Антонавіч ЛойкаN.R.M.МаскатАркадзь КуляшоўЖнівеньСексНёман (часопіс)Хрыстос прызямліўся ў ГародніЯгелонскі ўніверсітэтПаўстанне 1863—1864 гадоўНеарамантызмГерберт УэлсБарысаўРуская моваБу ВідэрбергЛучана ПавароціРыфмаМіхась ЗарэцкіApraxiaСяргей Іванавіч ЗаконнікаўВостраў слёзМёртвым не баліцьГенадзь БураўкінАнальны сексПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)АстравецНатуральная гаспадаркаЛявон ВольскіАмонімБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтРэчыцаГрэцкі арэхЗямля пад белымі крыламіПраспект Жукава (Мінск)Нацыянальны інстытут адукацыіСучаснасцьСацыяльны дарвінізмДняпровецПаскаПраспект Пераможцаў (Мінск)Пагоня (гімн)Беларуская моваУладзімір Георгіевіч МулявінВярбаРасстралянае адраджэннеПріорбанкАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўМячэць Султана КабусаКрасавікБеларускі нацыянальны касцюмПартызанскі праспект (Мінск)Васіль ЗуёнакМіжнародны стандартны кніжны нумарЭлектронікаЦэльсMolchat DomaКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўШчасце361-я асобная база аховы і абслугоўванняАксітацынКіраваннеМарына Вітальеўна ВасілеўскаяРадаводУладзімір Мінавіч МазгоЖанна Вацлаваўна Некрашэвіч-КароткаяВісарыён Сцяпанавіч ГарбукАндрэй ГорватБелавежская пушчаАперацыйная сістэма🡆 More