Ядвіга Разьдзялоўская

Ядвíга Разьдзялóўская (дзявоцкае прозьвішча Лясе́ўская, польск.: Jadwiga Lesiewska-Rozdziałowska; 1 сакавіка 1902, Бяла-Падляска, Польшча — 26 жніўня 1992, Маладэчна, Беларусь) — беларуская жывапісіца.

Заслужаная дзяячка культуры Польшчы (1982). Сябра Саюзу мастакоў Беларусі.

Ядвіга Разьдзялоўская
Імя пры нараджэньні Ядвіга Лясеўская / Jadwiga Lesiewska
Дата нараджэньня 1 сакавіка 1902
Месца нараджэньня Бяла-Падляска, Польшча
Дата сьмерці 26 жніўня 1992
Месца сьмерці Маладэчна, Беларусь
Месца пахаваньня Маладэчна, Беларусь
Адукацыя Варшаўская мастацкая школа
Занятак мастачка, партрэтыстка
Працы «Раніца» (1956), «Маладая балерына» (1960), «Чаромха» (1966), «Сказ беларускага лесу» (1984)
Узнагароды Заслужаная дзяячка Польшчы

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў м. Бяла-Падляска. Дзяцінства і юнацтва правяла ў Замосьці. У 1922 годзе скончыла ў мясцовую гімназію.

У Прамыслова-мастацкай школе ў Любліне прайшлі два гады яе жыцьця — з 1929-га па 1931-ы. Там яе настаўнікам быў вучань Яна Матэйкі, славуты мастак-жывапісец, графік і вітражыст Юзаф Мэхофэр.

Скончыла ў 1939 годзе Варшаўскую мастацкую школу. У час вайны знаходзілася на радзіме мужа ў Баранавічах, засталася ў Беларусі. Падчас вайны не пакінула мастацтва. Працуючы ў баранавіцкім фотаатэлье рэтушоркай, пасьпявала пісаць карціны, у тым ліку і на замову. Брала ўдзел у выставах, што адбываліся пад нямецкай акупацыяй у Баранавічах і Менску ў 1942 годзе, удзельнічала ў працы баранавіцкай мастацкай суполкі «Маладая Беларусь». За гэта яе выслалі ў Казахстан.

У 1948 годзе вярнулася ў Беларусь, заснавалася ў Маладэчне.

З 1957 г. сябра Беларускага саюзу мастакоў.

У 1959—1977 гадах выкладала ў студыі выяўленчага мастацтва ў Маладэчне Менскай вобласьці. Прымала ўдзел у выстаўках у Румыніі, Фінляндыі, Польшчы.

Валодала некалькімі замежнымі мовамі і грала на фартэпіяна.

Памерла Ядвіга Разьдзялоўская ў 1992 годзе, пражыўшы 90 год. Пахаваная на маладэчанскіх могілках побач з магілай свайго мужа.

Творчасьць

Творчасьці ўласьцівыя гарманічнасьць калярыту, дакладнасьць мастацкага вобраза, лірычнасьць. Аўтарка сюжэтна-тэматычных карцінаў «Немцы адступаюць» (1946), «У рабства» (1947), «Дом-музей П. І. Чайкоўскага ў Кліне» (1951), «Раніца» (1956), «Адам Міцкевіч і Марыля Верашчака ў Туганавічах» (1965); партрэтаў «Дзяўчынка ў ружовым» (1956), «Маладая балерына» (1960), «Цыганка з дзіцем» (1968), «Мастак Б. Шахназараў» (1981); пэйзажаў «Масток» (1956), «Від на аул Кубачы» (1963), «Нясьвіж. Вясна ў парку» (1975), «Вясна ў лесе» (1982); натурмортаў «Кветкі і фрукты», «Вясновы натурморт» (абодва 1963), «Чаромха» (1966), «Белая акацыя», «Натурморт з вінаградам», «Мальвы» (усе 1976), «Натурморт з рабінаю» (1980), «Вязынка», «Рэквіем», «Родныя кветкі» (усе 1982), «Сказ беларускага лесу» (1984) і інш.

Працавала таксама ў графіцы.

Спадчына Разьдзялоўскай разнастайная ў жанравых адносінах: тэматычная карціна, пэйзаж, інтэр’ер, партрэт, натурморт.

Крыніцы

Tags:

БеларусьБяла-ПадляскаЖывапісецМаладэчнаПольская моваПольшчаСаюз мастакоў Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛацінкаІгар СідарукБерташУсяслаў ЧарадзейСлуцкі збройны чынМікола МішчанчукЖыцьцё — гэта цудСухуміПолацкае княстваВена1950Эдвард ВайніловічСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаМіжрасавая парнаграфіяЭлектрычны токПолацакКаленкавіцкі раёнРадаўніцаГорадняСэрцавая няздатнасьцьХутарСярэднявеччаАблога Смаленску (1609—1611)Гары МулішВафляШахматыАдам МіцкевічПрывід КіеваСлонімАксана ФёдараваЦКляса (праграмаваньне)Фондавая біржаМастурбацыяСмаргоньВойдат (імя)1879Алесь ПісьмянкоўПарнаграфія ў ЭўропеАскеркіВольныя матэрыялыНовы час (газэта)Барыс ПастарнакМастацтваУладзімер Аляксеевіч АрлоўСэрбскахарвацкая моваКукурузаЖорсткая парнаграфіяШвайцарыя2021БлогДзед ТалашПарнаграфія для жанчын750Карліс УлманісОйча нашВісімонтЛюдміла Хрысьцесева30 красавікаВадародБрытанскія астравыКурапатыГомель🡆 More