Шыман Марцін Казлоўскі: каталіцкі сьвятар

Шыман Марцін Казлоўскі (па-польску: Szymon Marcin Kozłowski; 5 лістапада 1819, Аліта, Троцкі павет — 14 лістапада 1899, Санкт-Пецярбург) — рымска-каталіцкі дзяяч, біскуп луцка-жытомірскі, арцыбіскуп магілёўскі, бібліст, папулярызатар тэалёгіі.

Шыман Марцін Казлоўскі: каталіцкі сьвятар

Сын Яна й Магдалены зь Лянкевічаў Казлоўскіх. Скончыў шляхецкую школу ў Кейданах, у 1839 паступіў у Віленскую духоўную сэмінарыю, ад 1841 у Віленскай духоўнай акадэміі, якую скончыў у Пецярбургу. Высьвечаны на сьвятара ў 1844. Майстар тэалёгіі ад 22 чэрвеня 1845. У 1845—1848 выкладчык у ковенскай гімназіі, прафэсар маральнае тэалёгіі й гамілетыкі ў Віленскай духоўнай сэмінарыі. У 1848—1851 выкладаў гісторыю касьцёлу й кананічнае права, у 1851—1863 рэктар сэмінарыі. Ад 1852 канонік, ад 1862 прэлат-кусташ віленскае катэдральнае капітулы. Ад 1866 асэсар Духоўнага калегіюму, а ад 1877 рэктар Духоўнае акадэміі ў Пецярбургу.

У 1883 прызначаны луцка-жытомірскім біскупам, быў вымушаны вырашаць праблемы, што паўсталі ў выніку 13-гадовае ссылкі папярэдняга біскупа. Хоць і быў ляяльны да расейскіх уладаў, у 1884 пазбавіў пасады пробашча, які прыняў у касьцёле праваслаўнага мітрапаліта; за што быў пазбаўлены ўладамі (да 1885) паловы пэнсіі. Ад 1891 арцыбіскуп магілёўскі. У 1892 спрычыніўся да канфлікту з расейскімі ўладамі праз сваё нежаданьне ўводзіць дадаткровыя набажэнствы на расейскай мове.

Быў адным з найпладавіцейшых рэлігійных аўтараў Расейскае імпэрыі. Аўтар падручнікаў рэлігіі. Папулярызаваў дзеі Каталіцкага Касьцёлу. Хоць і ня быў навукоўцам у 1862 стаў доктарам honoris causa Духоўнае акадэміі ў Пецярбургу. Да ХХ ст. уся моладзь навучалася на ягоных кніжках. Папулярызаваў тэкст «Вульгаты» ў перакладзе Якуба Вуйка, вядомы як «Біблія Казлоўскага». Рабіў вялікі націск на тое, каб ксяндзы чыталі Біблію й цікавіліся літургіяй. Пахаваны на Выбарскіх могілках у Пецярбургу.

Папярэднік
Каспар Бароўскі
Луцкія біскупы
1883-1891
Наступнік
Цырыл Любавідзкі
Папярэднік
Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі
Магілёўскія арцыбіскупы
1891-1899
Наступнік
Баляслаў Геранім Клапатоўскі

Літаратура

  • Ks. Witold Józef Kowalów, Arcybiskup Szymon Marcin Kozłowski (1883—1891), [w:] «Wołanie z Wołynia» nr 1 (20) ze stycznia-lutego 1998 r., s. 33-34.
  • Krzysztof Rafał Prokop, Sylwetki biskupów łuckich, Biały Dunajec — Ostróg 2001, s. 182—186.
  • Інна Шостак. Луцько-Житомирська Римо-Католицька дієцезія наприкінці XVIII — у першій половині XIX століття, Білий Дунаєць — Острог 2005.

Tags:

АлітаПольская моваСанкт-ПецярбургТроцкі павет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МогілкіПастава 69Паўночная АмэрыкаЮзэф Ігнацы КрашэўскіЗарэчны (Пензенская вобласьць)Фёдар КлімчукМінэапалісПрыдатак (мовазнаўства)Аляксандар ВішнеўскіПабуджальны сказАдольф Гітлер2010Далас МэвэрыксФутболВэктарная графікаБеларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаўСССРСадыё МанэКарл XIV ЮганРадзівілыСысуны.ne.auЗебра (кінастудыя)ХвойнікіСтудэнцкая думка (ЗБС)Міл (імя)Баня (купал)15251821ПартэнонМіхась ЧаротРэспубліканская партыя ЗШАМілян (футбольны клюб)Амэрыканскі даляр1701КеліхМаксім БагдановічГорадняЗенькаўскі раёнІван ЧыгрынаўАнтон Яленскі26 сакавікаGoogle ChromeГарнастайАляксандар ЛукашэнкаАльбэрт ШвайцэрУзровень жыцьцяУнівэрсальны чалавек27 сьнежняАндрэй Мукавозчык292Марат МаркаўДрукДзевятковая сыстэма зьлічэньняДэйвід Лойд ДжорджБерасьцеХэрсонGmail1285Юры БеленькіГабрэіМіжнародны стандартны кніжны нумарУладзімер ПуцінМікола МятліцкіМанчэстэр СіціРужанецАўстраліяАнальны ланцужокПартыя рэгіёнаў (неадназначнасьць)🡆 More