Феафан Шырокі

Феафан Сергіёнак Шырокі (Fieafan Sierhijonak Šyroki; 16 кастрычніка 1894, Міхалёва 2-е, Бортнікаўская воласьць, Бабруйскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Бортнікаўскі сельсавет, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларусь — ?) — савецкі вайсковы дзеяч, генэрал-маёр авіяцыі (1944).

Феафан Шырокі
Род дзейнасьці генэрал-маёр авіяцыі (1944)
Дата нараджэньня 16 кастрычніка 1894
Месца нараджэньня Міхалёва 2-е, Бортнікаўскі сельсавет, Бабруйскі раён
Дата сьмерці 20 студзеня 1979(1979-01-20) (84 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Суворава II ступені ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Ленінграда» мэдаль „За абарону Масквы“ мэдаль «За абарону Сталінграду» мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль „За ўзяцьце Будапэшту” мэдаль «За ўзяцьцё Кёнігсбэргу» мэдаль «За ўзяцьце Бэрліну» мэдаль «За вызваленьне Варшавы» мэдаль «Вэтэран Узброеных сілаў СССР» юбілейны мэдаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Біяграфія

Ад 1915 ў войску. Ад кастрычніка 1917 у Чырвонай гвардыі, потым у Чырвонай Арміі. Удзельнік Грамадзянскае вайны, баёў на Ўсходнім, Паўднёвым і Заходнім франтох, ліквідацыі бандытызму.

Скончыў Барысаўскую лётную школу (1924), курсы ўдасканаленьня пры ваеннай акадэміі імя Жукоўскага (1930). 5 ліпеня 1938 арыштаваны НКУС, абвінавачваўся па артыкуле 58-1«б»-11 — здрада Радзіме вайскоўцам. На момант арышту быў сябрам-кандыдатам у сябры УКП (б), камандзірам 20-е авіябрыгады; пражываў у сяле Чарнышоўка (Анучынскі раён, Прыморскі край, РСФСР). Пад сьледзтвам знаходзіўся ў турме гораду Варашылаў. Вызвалены 2 студзеня 1940 празь недаказанасьць складу злачынства.

У нямецка-савецкую вайну ад 1941 — намесьнік камандзіра цяжкай бамбавальнай авіядывізіі, камандзір авіядывізіі далёкага дзеяньня. Удзельнік баёў пад Масквой, Ленінградам, Сталінградам, Курскам, вызваленьня Ўкраіны, Беларусі, Вісла-Одраскай, Усходне-Прускай і Бэрлінскай апэрацыяў. 5 лістапада 1944 прызначаны генэрал-маёрам авіяцыі.

Ад 1946 у запасе, потым у адстаўцы. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 4 іншымі ордэнамі, мэдалямі.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Бабруйскі паветБабруйскі раёнБеларусьБортнікаўскі сельсаветМагілёўская вобласьцьМенская губэрняМіхалёва 2-еРасейская імпэрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.jp.nr18872001Беларуская энцыкляпэдыя.gr1876.bw14.khСтары горад (Горадня).boПарыж70СарманБлэкджэкДабрабыт (банк)1853.um1987Дотык пісі рукою.pkГлаголіца1998РымейкаМанчэстэр СіціЧасьціца2014.afЯн Чачот.bjАснова слова19471905.anСьвятлана Ціханоўская1991ЖалезаНазоўнікГубэрнатарПагоняП.plC (мова праграмаваньня)Тэндэр (вагон)НямеччынаУстаўныя граматы БНРВалімонтАўстралійскія АльпыРасея2002.ckГартман.cmІталія.cuВалеры МаракоўКлаўдзі Дуж-Душэўскі.hr1993.lsГерманішкі.jeАнтонімыБел-чырвона-белы сьцяг.gg.fk🡆 More