Саюз камуністаў Югаславіі — камуністычная партыя ў Югаславіі, кіруючая партыя ў СФРЮ.
Заснавана ў 1919 годзе на ўстаноўчым зьезьдзе ў Бялградзе, як Сацыялістычная рабочая партыя Югаславіі (камуністаў). У 1920 годзе партыя была перайменавана ў Камуністычную партыю Югаславіі (КПЮ). КПЮ зьяўлялася сябрам Камуністычнага інтэрнацыяналу.
Саюз камуністаў Югаславіі | |
Дата заснаваньня | 1919 год |
---|---|
Распушчаная | 1990 год |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | камунізм, сацыялізм, цітаізм |
З пачаткам Другой сусьветнай вайны партыя прыняла актыўны ўдзел у народна-вызваленчай вайне Югаславіі.
Пасьля абвяшчэньня Фэдэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславіі КПЮ атрымала манаполію на ўладу ў Югаславіі, стаўшы тым самым кіруючай і адзінай партыяй у краіне. Камуністычная партыя Югаславіі зьяўлялася сябрам Камуністычнага інфармацыйнага бюро з 1947 году, але ў сувязі з савецка-югаслаўскім расколам партыя выйшла з арганізацыі.
У 1952 годзе партыя набыла назву Саюз камуністаў Югаславіі (СКЮ).
СКЮ была распушчана ў 1990 годзе на 14 зьезьдзе партыі з-за супярэчнасьцяў паміж сэрбскай і славенскай дэлегацыяй па пытаньнях будучага ўладкаваньня фэдэрацыі.
У склад Саюзу камуністаў Югаславіі ўваходзілі наступныя рэгіянальныя камуністычныя партыі:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Саюз камуністаў Югаславіі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.