Гміна Нурэц-Станцыя Нурэц

Нурэ́ц (па-польску: Nurzec, па-падляску: Nuréć) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы.

Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.

Нурэц
польск. Nurzec
Нурэц
Дата заснаваньня: 1499
Мясцовая назва: Nureć
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Нурэц-Станцыя
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-330
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′21″ пн. ш. 23°17′30″ у. д. / 52.80583° пн. ш. 23.29167° у. д. / 52.80583; 23.29167 23°17′30″ у. д. / 52.80583° пн. ш. 23.29167° у. д. / 52.80583; 23.29167
Нурэц на мапе Польшчы
Нурэц
Нурэц
Нурэц
Гміна Нурэц-Станцыя Нурэц Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Побач зь вёскаю праходзіць чыгуначны шлях СедльцыВаўкавыск.

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход прыход сьв. Барбары ў Мілейчыцах). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Маткі Боскай Чанстахоўскай у Нурцы-Станцыі) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

Пачаткі Нурца адносяцца да другой паловы 15 ст., калі вялікі князь Казімер Ягелончык дараваў баяру Туру землі, на якіх былі аснаваныя м.ін. вёскі з маёнткамі: Нурэц, Лумна, Зубачы, Ліцьвінавічы, Клюкавічы, Палоўцы і Мыкшыцы. У 1499 г. Аляксандар Ягелончык пацьвердзіў гэтыя ўладаньні ўнукам Тура — Карніле ды Івану. Праўдападобна ў палове 16 ст. вялікая маёмасьць падзялілася і клюкавіцка-нурэцкія зямлі прайшлі ва ўладаньне робу Букрабаў, якія прынялі прозьвішчы Клюкавіцкі ды Нурэцкі. У першай палове 17 ст. Нурэц прыналежаў Кахлеўскім, якія пабудавалі тут нават невялікі кальвінскі збор. У час Паўночнай вайны маёнтак быў амальупоўнасьці зьнішчаны, адбудоўвалі яго чарговыя ўладальнікі — Ронікеры. Вялікую перабудову сядзібы ў Нурцы завяршыў чашнік вялікі літоўскі Міхал Аляксандар Ронікер. У 19 ст. маёнтак у Нурцы надалей прыналежаў Ронікерам, але іх галоўнай сядзібай зьяўляўся ў той час Воўчын. Пад канец 19 ст. пачаўся працэс распрадажы маёнтку, а на пачатку 20 ст. невялікі маёнтак трапіў у рукі Нарбутаў, якія валодалі тут да 1939 г.. Галоўная сядзіба была спаленая ў час Першай сусьветнай вайны. У міжваенны пэрыяд Нурэц прыналежаў да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 97 жыхароў (27 каталікоў, 70 праваслаўных; 35 жыхароў было запісаных палякамі, 62 беларусамі).

Зноскі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гміна Нурэц-Станцыя Нурэц НасельніцтваГміна Нурэц-Станцыя Нурэц ГісторыяГміна Нурэц-Станцыя Нурэц ЗноскіГміна Нурэц-Станцыя Нурэц Вонкавыя спасылкіГміна Нурэц-Станцыя НурэцВёскаГміна Нурэц-СтанцыяПадляскае ваяводзтваПадляскія дыялектыПольская моваПольшчаСямяціцкі павет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЗалешчыкіМаёнтакКіяну РыўзДорсэтРаманскі стыльМацуа БасёЛанаўцыПераклады Бібліі на польскую мовуУкраінская моваМуамар КадафіКаменяломнікакветныяАнтоні ПадуанскіШатДжозэф Остын ЧэмбэрлэнЗборная Канады па футболеКарона Польскага каралеўстваБэрнХронікі НарнііЯкуб КоласКалавуравіцкі сельсаветФранцыяГенэрал ад кавалерыіДарога Р6 (Беларусь)ВінаградакветныяБіжаравіцкі сельсаветВэб-сайтКатынь (вёска)Кіліян МбапэСьцепаніда СьцепанюкПарнаграфія для жанчынКлёд СымонПалесьсе (прадпрыемства)Леў XПраваслаўная царква ў БеларусіКіева-Пячэрская лаўраАб’яднаныя Арабскія ЭміратыАляксандар фон ГумбальтЛеон (Гішпанія)Стан (сацыяльная група)Том ЎэйтсГітараСуна (імя)СакрамэнталіяБранская вобласьцьМалоткавіцкі сельсаветСавігінРэспубліка КоміКалаўрот1917Mozilla FirefoxПрыназоўнікВольныя матэрыялыГербСянноКаскадныя табліцы стыляўҐТомская вобласьцьСошненскі сельсаветПарма (футбольны клюб)МетлюжкакветныяЛёнданЛіцьвіныАльфрэд Лётар ВэгенэрКалкатаТэракт у «Крокус Сіці Холе»Ленінградзкая вобласьцьПрэспанскае пагадненьнеБродзка-Пасаўская жупаніяНауруЖабінкаЮрбурскі раёнСпадарПадвалачыск🡆 More