Мары Дрэсьлер

Мары Дрэсьлер (па-ангельску: Marie Dressler; 9 лістапада 1868, Кобарг, Антарыё, Канада — 28 ліпеня 1934, Санта-Барбара, Каліфорнія, ЗША) — канадзка-амэрыканская акторка, уладальніца прэміі «Оскар».

Мэры Дрэсьлер
Мары Дрэсьлер
Партрэт Мэры Дрэсьлер (1909)
Дата нараджэньня 9 лістапада 1868
Месца нараджэньня Кобарг, Антарыё, Канада
Дата сьмерці 28 ліпеня 1934 (65 гадоў)
Месца сьмерці Санта-Барбара, Каліфорнія, ЗША
Прычына сьмерці рак
Месца пахаваньня
Занятак акторка
Месца працы
Гады дзейнасьці 1914—1933
Бацька Alexander Rudolph Koerber[d]
Дзеці Marie Dressler[d]
Узнагароды «Оскар» (1931)
IMDb ID nm0237597

Біяграфія

Дрэсьлер, народжаная Лэйла Мары Корбэр, нарадзілася ў канадзкім горадзе Кобаргу 9 лістапада 1868 году ў сям’і аўстрыйца Аляксандра Рудольфа Корбэра й ягонай жонкі Ганны Гэндэрсан. Ейны акторскі талент выявіўся яшчэ ў дзіцячым узросьце, а ейная кар’ера на сцэне пачалася ў 14 гадоў. У 1892 годзе яна дэбютавала на Брадўэі. Мары першапачаткова хацела стаць опэрнай сьпявачкай, але ўсё ж схілілася да вадэвілю. У пачатку 1900-х гадоў яна была ўжо адной з самых яскравых зорак вадэвілю. У 1909 і 1910 гадох запісала 2 пластыінкі на «Edison Records».

У 1902 годзе Мары пазнаёмілася з маладым канадзкім акторам Макам Санэтам і дапамагла яму атрымаць працу ў тэатры. Пасьля таго як Санэт стаў уладальнікам уласнай кінастудыі ён запрасіў Мары на ролю Тылі Бэнкс у свой фільм «Перапынены раман Тылі» (1914). У наступныя чатыры гады яна зьявілася яшчэ ў некалькіх фільмах, перш чым зноўку не вярнулася ў вадэвілі.

У 1919 годзе пасьля страйку актораў у Нью-Ёрку Акторская асацыяцыя прызначыла Дрэсьлер сваім першым прэзыдэнтам. У 1927 годзе Мары трапіла ў чорны сьпіс тэатральных прадусараў з-за таго, што прытрымлівалася жорсткай пазыцыі ў многіх акторскіх выступах. Але ў Мары заставалася шмат прыхільнікаў і сярод іх быў уладальнік MGM канадзец Луіс Б. Маер. Менавіта ён дапамог Дрэсьлер у 1927 годзе аднавіць ейную кар’еру ў кіно. Мары хутка дасягнула посьпеху як кінаакторка ў камэдыях, нягледзячы на тое, што ўжо ёй ужо было 60 гадоў.

Вонкавыя спасылкі

Мары Дрэсьлер  Мары Дрэсьлерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

АкторкаАнгельская моваАнтарыёКаліфорніяКанадаОскар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РамэнНарэйкаБарабан1989Павал ВусаўМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваВінцэнт СарагоскіЭдуард ВаласевічЯкуб КоласСяброўстваАнатоль БутэвічЗнак бяды (фільм)Перасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)Пастава 69ДамоваКатэхізіс Сымона БуднагаСьпіс беларускіх імёнаўЯмаўтЭрэкцыяЁган Вольфґанґ фон ҐётэКунілінгусСтачкаБерасьцеЛепельБеларуская моваВіктар КарамазаўЗямляСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Атмасфэра (адзінка вымярэньня)НікатынДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ДзяжаМаскоўскі мэтрапалітэнЭўрапейскі ЗьвязЦьверПермЙАкінчыцыДэмакратыяВольная Беларусь (рух)СабакаАнатоль СысАбісальАндрэй МукавозчыкРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуКанюшынаУНІАНУправа КДБ па вайсковай контравыведцыМэдыяВікіХроніка БыхаўцаСарВаеннапалонныФільмБеларуская Народная РэспублікаМікола МятліцкіАзіяНавум ГальпяровічКазаньЛявон БаразнаЛінія КэрзанаАлтайЛіцьвіныБуркіна-ФасоMauzerАрхаізмГенадзь Валер’евіч ШутаўАляксандар ЛукашэнкаСувязь (тэхніка)🡆 More