Крыланавыя

Крыла́навыя (Pteropodidae) — сямейства клясы сысуноў, уключае каля 46 родаў і 200 відаў.

Сямейства мае трапічнае і субтрапічнае распаўсюджаньне ў Афрыцы, Азіі, Аўстраліі, на астравах рэгіёну. Крыланавыя звычайна сустракаюцца ў лясах; некалькі відаў насяляюць саванавыя месцы пражываньня. Жывуць адзінкава альбо невялікімі групамі. У асноўным яны адпачываюць на дрэвах і ў меншай ступені выкарыстоўваюць пячоры і шахты. Крыланавыя — пладаядныя і нэктараядныя; некаторыя віды таксама ядуць кветкі расьлінаў. Драпежныя птушкі і сысуны, а таксама зьмеі і буйныя яшчаркі могуць паляваць на крыланавых. Крыланавыя, як вядома, жывуць ня менш за 30 гадоў, як у няволі, так і ў дзікай прыродзе. Члены сямейства ўключаюць самых буйных кажаноў вагой да 1,5 кг і размахам крылаў да 1,2 м; але ёсьць і малыя — вагой 13 г і размахам крылаў 245 мм. Лыч адносна доўгі, вочы вялікія, вонкавыя вушы простыя. Роды Nyctimene і Paranyctimene ёсьць выключэньнямі, бо ўтрымліваюць трубчастыя адтапыраныя ноздры. Крыланавыя важныя для распаўсюджваньня і апыленьня эканамічна важных расьлінаў.

Крыланавыя
Крыланавыя
Pteropus scapulatus
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадРукакрылыя (Chiroptera)
СямействаКрыланавыя
Бінамінальная намэнклятура
Pteropodidae
Gray, 1821
Арэал
Крыланавыя

Крыніцы

Tags:

Сысуны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Італьянская мова.amЛічэбнікВінцук ВячоркаАральны сэксТатарстанРыгор БарадулінМіжнародны стандартны кніжны нумар.prВоршаІўрыт55.gpВікіпэдыяВагінальны сэксЖалейка (зборнік)Жабінкаўскі раён.lt.il19531884.lvБерасьце9.awВіктар Жыбуль.vu1940772013.kh.ieЭдуар Анры Аўрыль.glАндрусь Горват.it1956.ws.gn.bi.jpЯўхім КіпельПаўночна-Заходні край.tvНіл Гілевіч.sc.kgБеларуская фанэтыка211939.vi1966Казяльцовыя1970.zrЯнка МаўрІван ЛаскоўСлова пра паход ІгараўІгумен.bvАнгельская моваЯмбШорт-трэк61975Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.szЛютэцЭрнэст РэзэрфордУкраінская мова.afРусіфікацыя БеларусіЛіцьвіныРэжым Лукашэнкі56🡆 More