Канстантынас Кацураніс (па-грэцку: Κωνσταντίνος Κατσουράνης; нарадзіўся 21 чэрвеня 1979 году, Патры, Грэцыя) — грэцкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Канстантынас Кацураніс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 чэрвеня 1979 (44 гады) Патры, Грэцыя | |
Рост | 183 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2002 2002—2006 2006—2009 2009—2012 2013—2014 2014 2014—2015 | Панахаікі АЕК Бэнфіка Панатынаікос ПАОК Пуна Атромітас | 96 (11) 112 (49) 62 (11) 88 (18) 47 (6) 14 (4) 22 (3) |
Зборныя | ||
2002—2015 | Грэцыя | 116 (10) |
У сэзоне 1996—1997 гадоў ва ўзросьце 17 гадоў Кацураніс дэбютаваў у грэцкім чэмпіянаце ў клюбе «Панахаікі» са свайго роднага гораду Патры. У гэтай камандзе ён правёў шэсьць гадоў, і пачынаючы з трэцяга па ліку сэзону быў гульцом асноўнага складу.
Калі ягоны кантракт з «Панахаікі» мінуў, Кацураніс вырашыў, што прыйшоў час перабрацца ў больш прэстыжны клюб. Ён пачаў перамовы аб пераходзе ў «Панатынаікос». Аднак партугальскі трэнэр клюбу Фэрнанду Сантуш, ягоны будучы трэнэр у АЕКу й «Бэнфіцы», а ў той час працаваў у «Панатынаікосе», палічыў за лепшае заключыць кантракт са сваім суайчыннікам Карлушам Шаінью, знаёмым трэнэру па ранейшай працы ў «Порту», трансфэр Кацураніса ў гэты клюб быў сарваны. Затым да футбалісту праявіў цікавасьць іншы грэцкі гранд — «Алімпіякос». Перамовы зь віцэ-прэзыдэнтам клюбу Георгіёсам Люварысам набліжаліся да пасьпяховага завяршэньня, калі Люварыс папрасіў Кацураніса адкласьці прыняцьце канчатковага рашэньня да вяртаньня зь дзелавой паездкі ў ЗША прэзыдэнта клюбу Сакратыса Кокаліса. Сытуацыяй скарыстаўся тагачасны прэзыдэнт атэнскага АЕКу Хрысастомас Псаміядыс і пераканаў паўабаронцу падпісаць трохгадовы кантракт з АЕКам.
Выходзячы спачатку на замену, Кацураніс паказваў уражальную гульню й неўзабаве стаў важнай часткай свайго новага клюбу. Ён працягваў прагрэсаваць і хутка стаў адным зь вядучых гульцоў асновы.
Кацураніс падпісаў чатырохгадовы кантракт з партугальскім клюбам 23 чэрвеня 2006 году. Годам раней у «Бэнфіцы» апынуўся іншы грэцкі футбаліст — Георгіёс Карагуніс. У першым у ягонай кар’еры дэрбі з «Порту» Кацураніс ударам галавой пасьля розыгрышу кутавага ўдару адкрыў лік сваім забітым мячам, неўзабаве ў адным з матчаў лігі ён забіў другі гол за «Бэнфіку». Ён хутка стаў ключавым для каманды гульцом, забіў некалькі важных галоў і ў некаторых матчах быў капітанам каманды.
Кацураніс падпісаў чатырохгадовы кантракт з грэцкім шматгадовым чэмпіёнам «Панатынаікосам», за які хваляваўся зь дзяцінства, 1 ліпеня 2009 году.
Кацураніс дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Грэцыі 20 жніўня 2003 году ў матчы супраць зборнай Швэцыі. Свой першы гол за зборную ён правёў у браму каманды Казахстану ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2006 году.
«Бэнфіка»
«Панатынаікос»
Грэцыя
Канстантынас Кацураніс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Канстантынас Кацураніс, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.