праект:віківясна-2024

«Віківясна-2024» — штогадовае мерапрыемства, якое ладзяць вікімэдыйцы і вікіпэдысты Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў падтрымку стварэньня артыкулаў пра кожную краіну рэгіёну ў кожным з разьдзелаў Вікіпэдыі.

рэдагаваць «Віківясна-2024»
праект:віківясна-2024

Мэта «Віківясны» — у аб’яднаньні мясцовых высілкаў дзеля зьбіраньня і распаўсюду вольных зьвестак пра гісторыю, культуру, традыцыі і людзей у кожным куточку рэгіёну; у пашырэньні ўзаемнага прызнаньня і разуменьня; у глябальным павелічэньні колькасьці і якасьці вольных ведаў пра ЦУЭ. Гэта асабліва надзённа, бо ў найноўшы час Цэнтральная і Ўсходняя Эўропа перажыла некалькі сумных вёснаў, якія скончыліся непаразуменьнем, раздраем і расчараваньнем.

Традыцыйна мерапрыемства адбываецца з 21 сакавіка да 31 траўня. У гэты час у разьдзелах-удзельніках Вікіпэдыі ладзяцца асобныя конкурсы ў напісаньні і паляпшэньні артыкулаў датычна гісторыі, культуры і выбітных асобаў кожнай краіны-ўдзельніцы Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Падрабязьней наконт прадметаў артыкулаў глядзіце графік з тыднёвымі сьпісамі артыкулаў. Конкурсы на месцах ладзяцца мясцовымі прадстаўнікамі, і кожная супольнасьць мае ўласныя правілы, каб улічыць мясцовыя ўмовы. Сувязныя зьвесткі мясцовых каардынатараў знаходзяцца на старонцы кантактаў. Мясцовыя дружыны прапануюць сьпісы артыкулаў пра свае краіны, якія яны хочуць бачыць перакладзенымі на ўсе магчымыя мовы ЦУЭ, чым і зоймуцца рэдактары іншых разьдзелаў. Тым часам, удзельнікі конкурсу змогуць самі абраць прадмет, наконт якога яны хочуць стварыць артыкулы пра пэўную краіну ЦУЭ.

Чым больш удзельнікаў — тым цікавей. Калі падчас конкурсу далучацца новыя краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, мясцовыя арганізатары дапоўняць сьпіс задачаў — і ў добры шлях!

рэдагаваць Што б зрабіць
  1. Напісаць і палепшыць як мага больш артыкулаў на падставе крыніцаў.
  2. Пазначаць кожны новы і палепшаны артыкул ці шаблён, зьвязаны з краінамі ЦУЭ і напісаны з 21 сакавіка па 31 траўня, адпаведна запоўненым шаблёнам {{Артыкул Віківясны-2024}} у абмеркаваньні да яго.
  3. Пісаць артыкулы ў адпаведны з графікам тыдзень датычна пазначанай у ім краіны або прадмету, каб прыняць удзел у спаборніцтве. Пры гэтым, цягам «Віківясны» па-за конкурсам улічваюцца ўсе артыкулы пра краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
рэдагаваць Удзельніцы і ўдзельнікі
Асобы, датычныя «Віківясны-2024»:
Вікіпэдыст (-ка) Спосаб удзелу
Stary Jolup (гутаркі) стварэньне артыкулаў
Dymitr (гутаркі) паляпшэньне і стварэньне артыкулаў
097ллл (гутаркі) паляпшэньне і стварэньне артыкулаў
Ясамойла (гутаркі) паляпшэньне і стварэньне допісаў
рэдагаваць Пытаньні і адказы

Пытаньні і адказы

Што такое «Віківясна»?

  • «Вясна Вікімэдыі ЦУЭ» — грамадзкі конкурс у рэдагаваньні артыкулаў, арганізаваны дабраахвотнікамі руху «Вікімэдыі» і вікіпэдыстамі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Ідэя праекту заснаваная на пасьпяховым досьведзе міжнароднай супрацы некалькіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі на мовах ЦУЭ.

Які абсяг праекту?

праект:віківясна-2024
Артыкул пра Касьцёл Сьвятога Міхаіла Арханёла (Дэмбна) пакуль не напісаны
  • У цэлым прымальныя ўсялякія энцыкляпэдычна значныя прадметы, якія датычаць Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Напрыклад гэта можа быць славацкая кухня і сэрбская гісторыя, вугорская геаграфія і летувіскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі і ўкраінская гаспадарка, а таксама румынскія пячоры.

Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства?

  • Конкурс ладзіцца на міжнародным узроўні пасярэдніцтвам асобных аддзелаў Фундацыі «Вікімэдыя», вікіпэдыйных супольнасьцяў і асобных рэдактараў праектаў «Вікімэдыі». Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекту займаецца міжнародная дружына.

Як адбываецца супраца па тэматыцы конкурсу?

Дзе знаходзяцца сьпісы артыкулаў?

  • Удзельнікі вольныя самі абіраць любы артыкул любой тэматыкі, калі ён тычыцца краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы або скарыстаць прапанаваны сьпіс, створаны асобна для кожнай краіны-ўдзельніцы спаборніцтва. Прыведзены сьпіс не абавязковы, аднак служыць пералікам найбольш істотных прадметаў пра краіну, складзеных прадстаўнікамі гэтай краіны.

Калі афіцыйны пачатак конкурсу?

  • Конкурс афіцыйна пачынаецца 21 сакавіка і цягнецца да 31 траўня 2024 году. Сьпіс датаў, у якія ствараем артыкулы пра асобныя краіны, знаходзіцца на старонцы ў Мэта-Вікі.

Якім чынам вядзецца падлік унёску?

  • Усе ахвотныя дадаюць створаныя і палепшаныя артыкулы ў сьпіс, а ў абмеркаваньне да іх — шаблён {{Артыкул Віківясны-2023}}. Хоць гэта і не абавязкова, аднак дазваляе адсачыць ваш унёсак і запэўнівае, што створаныя артыкулы адносяцца да конкурсу.

Якія будуць узнагароды?

  • У 2022 годзе ў бюджэце гранта згадваліся па «400 эўраў» на «ўзнагароды на мясцовым узроўні», у тым ліку для «Вікісупольнасьці Беларусі». Пры захаваньні гэтых умоваў узнагародамі будуць за найбольшы лік створаных артыкулаў падарункавыя сэртыфікаты на 200 і 100 эўраў за 1-е і 2-е месцы адпаведна, за найбольшы лік палепшаных артыкулаў — на 100 эўраў.
рэдагаваць Сьпіс артыкулаў

Створаныя артыкулы

Палепшаныя артыкулы

Створаныя шаблёны

Заўвага

Пазначаныя курсівам артыкулы не бяруць удзелу ў конкурсе.

рэдагаваць Графік

Тэрмін: 21 сакавіка — 31 траўня 2024году.

Дні Краіна ці мова і прадмет
21—27 сакавіка Турэччына, Украіна і міжнародны; культура
28 сакавіка — 3 красавіка Казахстан, Грэцыя і Альбанія; гісторыя
4—10 красавіка Азэрбайджан, Паўночная Македонія і Эстонія; геаграфія і ежа
11—17 красавіка Сэрбія, Румынія і Малдова, навука, правы чалавека
18—24 красавіка Славаччына, Вугоршчына і Косава, адукацыя, грамадзтва
25 красавіка — 1 траўня Башкартастан, татары і Харватыя; жанчыны, культура
2—8 траўня Польшча, Сэрбская Рэспубліка і Босьнія і Герцагавіна; міжнародныя дачыненьні, музыка
9—15 траўня Славенія, Латвія, Летува і эрзя; эканоміка, архітэктура
16—22 траўня Расея, вырусы, Армэнія, Аўстрыя; моладзь, культура
23—31 траўня Грузія, Мальта і крымскія татары; традыцыі, ежа
рэдагаваць Дапаможныя сродкі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.ne.tf2008.id.mcМінэт1899Пошукавая аптымізацыя3.lcКузьма ЧорныЛетува.bhБеларуская МарсэльезаЗянон ПазьнякMemento moriПружаныАральны сэксЯн Чачот.vnБялынічыПолацакНаша думкаКасьпійскае мораСырыцыюс (папа рымскі).cc2002.mh1960ВікізьвесткіАтэны38.mp2009.ag.vaТайляндЛацінская моваМялеці СматрыцкіДругая Ўстаўная граматаСымбіёзУкраіна.tvВілейка (імя)Беларускае нацыянальнае адраджэньнеКірыл КоктышБеларуская энцыкляпэдыяБюджэтБеларускі фонд культурыЛаскацень22КоўнаMicrosoft OfficeСеціўная пошукавая сыстэма1911Леаніла ЧарняўскаяГрэцкая моваЗбожжа.um.fo.gsМадрыдБогОрдэн Зялезнага РыцараШто й па моруДэмакратычная партыяПрыназоўнікМагдэбурскае праваГрузія.au.gl🡆 More