Дуб Баўбліс

Баўбліс — тысячагадовы дуб, найбольш вядомы ў колішнім Вялікім Княстве Літоўскім, 9,2 м у абхопе.

Рос у Жамойці, у маёнтку Барджай Дыянісія Пашкевіча (Дзіонізас Пошка). Разьмяшчаўся на гары і ў даўнія часы безумоўна быў аб’ектам паганскага культа, паводле паданьня Баўблісу прыносілі ў ахвяру коз. Баўбліса згадвае Адам Міцкевіч ў сваім «Пане Тадэвушы».

Ці жыў яшчэ Баўбліс вялікі, ў якога агроме,
ў дупле спракавечным, бы ў нейкім парадачным доме,
дванаццаць людзей на вячэру садзілася колам?

—Быліца чацьвёртая. Палітыка і ўловы, 27—29. Пераклад: Бр. Тарашкевіча

Паводле сьведчаньня Адама Кіркора яшчэ ў 1811 годзе яго лісьце было зялёнае, але ў 1812 дрэва ўпала, магчыма з-за наяўнасьці таго вялікага дупла, паводле іншай вэрсіі — з-за ўдара маланкі, калі дуб моцна абгарэў. Пасьля гэтага, зь дзьвюх ацалелых і выдаўблёных частак Баўбліса Д. Пашкевіч пабудаваў скарбонку для захоўваньня старажытнасьцяў (музэй «Баўбляй»).

Tags:

Вялікае Княства ЛітоўскаеДуб

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Stotis.rwУладзіслаў ЗавальнюкАстранамічная адзінкаГерманішкіПраграмнае забесьпячэньне92Мялеці Сматрыцкі.dj1991.aqБарбароўГішпанія.am.hn.ki.tpАдраджэньне мовы.mt.pwБел-чырвона-белы сьцяг.bsАнаплязмаЛітва1948.bbСяржук Сокалаў-ВоюшСьвятлана Ціханоўская44Расейская мова.cm19601996ПрапаршчыкВігіліюс (папа рымскі).syСафі МарсоБлакітная валошкаП1899Рэжым Лукашэнкі40Рыгор Азаронак96Дынастыя Цын.byКрыж Эўфрасіньні Полацкай.hrНатальля АрсеньневаGoogle TranslateГалоўчыцы (Гомельская вобласьць)86.cvПлоцевы акт.mk.wsГлаголіцаЧэрвеньПагоня (песьня)Лацінская моваБерасьце.aiІнстытут беларускай культурыЯвілЧжэн Хэ.ddГорадня1954Міхал Вітушка.se🡆 More