Аляфон фанэмы (ад стар.-грэц.
allos — «іншы», «розны» і стар.-грэц. phōnē — «гук») — гук мовы, у якім праяўляецца (рэалізуецца) моўная фанэма.
У залежнасьці ад фанэтычнай пазыцыі фанэма рэалізуецца рознымі аляфонамі, але ў кожнай пазыцыі — толькі адным зь іх; у адной і той жа фанэтычнай пазыцыі аляфоны ўзаемазамяняцца ня могуць.
У кожнага аляфона фанэмы ёсьць фанэтычныя пастаянныя прыкметы (іначай канстытутыўныя ці вызначальныя), паводле якіх гэтая фанэма адрозьніваецца ад іншых фанэмаў.
Таксама ў кожнага аляфона фанэмы ёсьць фанэтычная пераменная прыкмета, паводле якой ён адрозьніваецца ад іншых аляфонаў гэтай самай фанэмы.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Аляфон, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.