Алякса́ндар Фамі́ч Ко́ршунаў (4 сакавіка 1924, вёска Палішына, Горацкі раён — 12 ліпеня 1991) — беларусі літаратуразнавец.
Інвалід Вялікай Айчыннай вайны.
У 1950 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. З 1954 году працаваў у Інстытуце літаратуры АН Беларусі.
Дасьледаваў беларускую старажытную літаратуру, вывучаў творчасьць Францішка Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, царкоўна-палемічную і мэмуарную літаратуру XVI—XVII стагодзьдзяў. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа 1980 року за ўдзел у двухтомным дасьледаваньні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Аляксандар Коршунаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.