Іван Коўкель

Іван Іванавіч Коўкель (31 кастрычніка 1942, вёска Вялікае Сяло Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці — 10 ліпеня 2009) — гісторык.

Кандыдат гістарычных навук (1979), прафэсар (2005).

Іван Коўкель
Дата нараджэньня 31 кастрычніка 1942(1942-10-31)
Месца нараджэньня в. Вялікае Сяло Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці
Дата сьмерці 10 ліпеня 2009(2009-07-10) (66 гадоў)
Месца вучобы Гарадзенскі пэдагагічны інстытут
Занятак навуковец
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Вядомы як «адмысловец па выкрыцьці беларускіх нацыяналістаў»
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d] (1979)

Біяграфія

Скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту (1964). Выкладаў у ім.

У 2000 годзе 28 маладых студэнтаў-гісторыкаў (у асноўным выдатнікі) напісалі заяву на імя дэкана Факультэту гісторыі ГрДУ з просьбай стварыць умовы для выкладаньня ўсіх навучальных дысцыплінаў па-беларуску. У сваю чаргу Коўкель адзначыўся тым, што на адной зь лекцыяў назваў ініцыятараў напісаньня заявы «махровымі нацыяналістамі» і замест выкладаньня прадмету пачаў даводзіць студэнтам, што «за ўсім гэтым стаяць людзі, якім патрэбна адмываць заходнія грошы».

Таксама быў вядомы як «адмысловец па выкрыцьці беларускіх нацыяналістаў», такіх як Ларыса Геніюш, Янка Купала, Іван і Антон Луцкевічы.

Прафэсійныя погляды

Станоўча ацэньваў Рыскую мірную дамову 1921 году па падзеле Беларусі паміж Польшчай і РСФСР. Дзейнасьць кіраўнікоў Беларускай Народнай Рэспублікі разглядаў з пазыцыі ідэалёгіі бальшавікоў. Раман Скірмунт, Антон Луцкевіч і інш. дзеячы беларускага нацыянальнага руху паводле меркаваньня Коўкеля зьяўляліся прадстаўнікамі «буржуазна-памешчыцкага лягеру», «марыянэткамі нямецкіх акупантаў», «падманшчыкамі народу», якія імкнуліся «адарваць беларусаў ад братэрскай Савецкай Расеі».

Асноўныя працы

  • Почему не состоялась БНР?: Из истории политического банкротства националистической контрреволюции в Белоруссии, 1918—1925 гг. — Минск : Библиотечка газеты «Голас Радзімы», 1980. — 125 с.
  • Ковкель И. И., Ярмусик Э. С. История Беларуси с древнейших времён до нашего времени. 7-е издание, дополненное. — Минск: Аверсэв, 2008. — 622 с. ISBN 978-985-509-540-9.

Крыніцы

Tags:

Іван Коўкель БіяграфіяІван Коўкель Прафэсійныя поглядыІван Коўкель Асноўныя працыІван Коўкель КрыніцыІван Коўкель10 ліпеня194219792005200931 кастрычнікаВялікае Сяло (Голдаўскі сельсавет)Гарадзенская вобласьцьЛідзкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.kyISSNВайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоўАральны сэксСяргей ПрытыцкіТува.fj.pfNetflixСьцяг БеларусіВагінальны сэксІўрыт.gq1969Землятрус у Турэччыне і Сырыі (2023)Чорны сьпіс Эўразьвязу.bnЗора КіпельПінскі паветМікола Ермаловіч.lcПалянізацыя.nfАбрэвіяцыя2000Эстонская чыгункаСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі.bd9Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьняКарл III (кароль Вялікабрытаніі)ЭкспрэсіянізмВялікае Княства Літоўскае.bt.bjІнтэробаг2023Траецкі манастыр базылянакАляксандар ЛукашэнкаТаварыства беларускай школы.seЯнаўНямецкая хваляНямеччына23.noЛютэцФранцыяЭльфійскі сьпеўБусел белыПавукіСлова пра паход ІгараўМаладэчнаНідэрляндыЎВітаўтАўтамагістраль КолаФ.uy1922.cyАндрусь Горват.nz.bmСьпіс беларусаў, якія загінулі за Ўкраіну.mhЛеў Сапега.lrМокша (народ)Істанбул БашакшэхірДжозэф Джон Томсан🡆 More