Якагама (па-японску: 横浜) — другі паводле колькасьці насельніцтва горад у Японіі.
Места ёсьць сталіцай і самым густанаселеным горадам у прэфэктуры Канагава, маючы насельніцтвам на 2020 год у памеры 3,8 мільёнаў чалавек. Якагама абмываецца Такійскай затокай, месьцячыся на поўдзень ад Токіё, у рэгіёне Канто на галоўным японскім востраве Хансю. Якагама таксама ёсьць буйным эканамічным, культурным і камэрцыйным цэнтрам раёну Вялікага Токіё.
Якагама | |||||
横浜 | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1 красавіка 1889 | ||||
Краіна: | Японія | ||||
Кіраўнік: | Такехару Яманака[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 45 | ||||
Паштовы індэкс: | 221-0001–221-0866 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 35°27′1.2″ пн. ш. 139°38′3.2″ у. д. / 35.450333° пн. ш. 139.634222° у. д. 139°38′3.2″ у. д. / 35.450333° пн. ш. 139.634222° у. д. | ||||
Якагама | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.city.yokohama.lg.jp/ |
Якагама належыў да ліку гарадоў, якія атрымалі дазвол на гандаль з Захадам па сканчэньні палітыкі адасобленасьці ў 1859 годзе, і з тых часоў ён быў вядомы як сусьветніцкі партовы горад. Да таго ж горад стаў першым замежным гандлёвым портам. У ім упершыню ў гісторыі Японіі зьявіўся Кітайскі квартал у 1859 годзе, спартовыя пляцоўкі на эўрапейскі ўзор у 1860-х гадах, пачала выданьне ангельскамоўныя газэта ў 1861 годзе, запрацавала кандытарская і піўная вытворчасьць у 1865 годзе, зьявілася штодзённая газэта ў 1870 годзе, былі ўсталяваныя вулічныя газавыя ліхтары ў 1870-я гады, а таксама была пабудаваная чыгуначная станцыя ў 1872 годзе і электрастанцыя роўна праз дзесяць гадоў пасьля таго. Якагама хутка квітнела і па сканчэньні пэрыяду самаізаляцыі Японіі ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя і на сёньня зьяўляецца адным з галоўных партоў краіны поруч з Кобэ, Осакай, Нагояй, Фукуокай, Токіё і Тыба.
Свае штаб-кватэры ў горадзе маюць такія буйныя вытворцы ды прадпрыемствы, як то Nissan, JVCKenwood, Keikyu, Koei Tecmo ды Sotetsu.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Якагама, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.