Чыра Імобіле: італьянскі футбаліст

Чы́ра Імо́біле (па-італьянску: Ciro Immobile; нарадзіўся 20 лютага 1990 году, Торэ-Анунцыята, Нэапаль, Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік клюбу «Ляцыё» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Пачаў сваю кар’еру ў італьянскім клюбе «Ювэнтус», за які правёў толькі тры афіцыйныя матчы, у сэзоне 2013/2014 стаў найлепшым бамбардырам Сэрыі А, у выніку чаго быў уключаны ў склад зборнай Італіі на чэмпіянат сьвету.

Чыра Імобіле
Чыра Імобіле: Карера, Міжнародная кар’ера, Дасягненьні
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 лютага 1990(1990-02-20) (34 гады)
Рост 182 см
Вага 85 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Ляцыё
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2012
2010—2011
2011
2011—2012
2012—2013
2013
2013—2014
2014—2016
2015—2016
2016
2016
2016—
Ювэнтус
→ Сіена (арэнда)
→ Грасэта (арэнда)
Пэскара (арэнда)
Джэноа
Ювэнтус
Тарына
Барусія Дортмунд
Сэвільля (арэнда)
Сэвільля
Тарына (арэнда)
Ляцыё
3 (0)
4 (1)
16 (1)
37 (28)
33 (5)
0 (0)
33 (22)
24 (3)
8 (2)
0 (0)
14 (5)
263 (168)
Зборныя
2014— Італія 57 (17)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
11 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
9 верасьня 2023.

Кар'ера

«Ювэнтус»

Чыра Імобіле ў чэрвені 2008 году перайшоў у турынскі «Ювэнтус» з клюбу італьянскай Сэрыі B «Сарэнта». Спачатку ён патрапіў у юнацкую каманду, але неўзабаве быў пераведзены ў прымавэру турынскага клюбу, дзе склаў атакавалую зьвязку зь іншым маладым гульцом Аюбам Даўдам. Дзякуючы гэтаму ў 2009 годзе прымавэра «Ювэнтуса» выйграла Кубак Віярэджа — прэстыжны турнір сярод моладзевых каманд. Імобіле стаў адкрыцьцём турніру, забіўшы 5 мячоў, два зь якіх у фінале ў браму маладзёжкі «Сампдорыі».

14 сакавіка 2009 году Імобіле дэбютаваў у Сэрыі А, замяніўшы на 89 хвіліне легендарнага Алесандра Дэль П’ера, у матчы супраць «Балёньні», у тым жа матчы дэбютаваў яго сябар Аюб Даўд, выйдучы на хвіліну раней. 25 лістапада 2009 году адбыўся дэбют Чыра ў эўракубкавых сустрэчах. У другім тайме, у гульні супраць францускага «Бардо», ён ізноў замяніў Алесандра Дэль П’ера.

У лютым 2010 году ён другі раз запар выйграў з прымавэрай Кубак Віярэджа. Імобіле стаў лепшым бамбардзірам турніру, забіўшы 10 разоў. У фінале супраць «Эмпалі» Чыра аформіў хет-трык, а матч завяршыўся з рахункам 4:2 на карысьць турынцаў.

Выступленьне ў Сэрыі B

З прычыны моцнай канкурэнцыі ў лініі нападу «Ювэнтусу», Імобіле некалькі сэзонаў правёў у розных клюбах Сэрыі B для таго, каб набрацца вопыту.

«Сіена»

Улетку 2010 году Чыра быў аддадзены ў арэнду «Сіене» разам з Люком Маранэ. Першы гол у Сэрыі В ён забіў 20 лістапада 2011 году ў матчы «Партагруара» — «Сіена» (1:4). Гэты гол стаў адзіным, забітым за «Сіену» падчас арэнды.

«Грасэта»

24 студзеня 2011 году перайшоў на правах арэнды ў «Грасэта», у футболцы якога 16 раз выходзіў на поле і адзначыўся толькі адным забітым мячом.

«Пэскара»

15 ліпеня 2011 году Імобіле перайшоў у «Пэскару» на правах гадавой арэнды. На гэты раз Чыра праявіў свае бамбардзірскія здольнасьці: ён згуляў 37 матчаў і забіў у іх 28 галоў, і дапамог камандзе падняцца ў Сэрыю А, стаўшы пры гэтым найлепшым бамбарзірам Сэрыі В.

«Джэноа»

18 чэрвеня 2012 году «Ювэнтус» прадаў палову праў на Імобіле «Джэноа». За гэты клюб Чыра правёў першы паўнавартасны сэзон у Сэрыі А, згуляўшы 33 матчы, у якіх ён забіў 5 галоў.

«Тарына»

Улетку 2013 году нападнік перайшоў у клюб «Тарына», які выкупіў правы на футбаліста ў «Джэноа». У новым клюбе нападнік па выніках сэзону 2013/14 стаў найлепшым бамбардзірам Сэрыі А, забіўшы 22 галы.

«Барусія» Дортмунд

2 чэрвеня 2014 году Імобіле перайшоў у «Барусію» (Дортмунд), падпісаўшы кантракт на 5 гадоў. Трансфэр Імобіле абыйшоўся «Барусіі ў 19 млн эўра (гэту суму пароўну падзялілі паміж сабой клюбы «Ювэнтус» і «Тарына», якія валодалі правамі на футбаліста), а зарплата — 2 млн эўра ў год. Чыра Імобіле стаў адной з самых дарагіх пакупак у гісторыі клюбу, што было выклікана сыходам Робэрта Левандоўскага ў «Баварыю».

Міжнародная кар’ера

Імобіле дэбютаваў за юнацкую зборную Італіі да 19 гадоў у 2008 годзе ў матчы адборачнага цыклу да чэмпіянату Эўропы 2009, але яго каманда ў выніку ня трапіла на турнір. 25 сакавіка 2009 году Чыра згуляў свой першы матч за моладзевую зборную Італіі да 21 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Аўстрыі. За моладзевую зборную Чыра паказаў бліскучую гульню, забіваючы ледзь не ў кожным матчы: 10 галоў за 14 матчаў. За нацыянальную зборную Імобіле дэбютаваў 6 сакавіка 2014 году ў таварыскім матчы супраць каманды Гішпаніі (0:1). Першыя галы (хет-трык) за зборную забіў 9 чэрвеня 2014 году супраць каманды «Флумінэнсэ». 14 чэрвеня дэбютаваў за зборную Італіі на Чэмпіянаце сьвету ў гульні са зборнай Ангельшчыны, дзе прадэманстраваў яскравую і актыўную гульню.

Дасягненьні

«Барусія»:

  • Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2014

«Ляцыё»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Чыра Імобіле КарераЧыра Імобіле Міжнародная кар’ераЧыра Імобіле ДасягненьніЧыра Імобіле КрыніцыЧыра Імобіле Вонкавыя спасылкіЧыра ІмобілеІтальянская моваІталіяЗборная Італіі па футболеЛяцыё РымСэрыя АЧэмпіянат сьвету па футболе 2014 годуЧэмпіянат сьвету па футболе 2014 году (склады)Ювэнтус Турын

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Банкаўскі рахунакАсіпавічыЗлучаныя Штаты АмэрыкіЦмокСмаленскі паветСыднэйБітва пры Чашніках (1567)Іван АрашкевічGoogleПольшча.anАляксандар ЛукашэнкаТураўФінансы17 красавікаРуген (імя)НемежАпавядальны сказКомсомольская правдаМаркёрНіл ГілевічРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)ГалюцынацыяПсыхалёгіяІслам у ЭстонііПесьня пра зубраМагдэбурскае праваЧэрыкаўКойданаўМенскКінатэатарЦарква Сьвятога Духа (Менск)Пратэсты ў Беларусі (2020—2022)1 траўняРаман СкірмунтАрцём АрашонакVPNТыльзытНа чужынеПаўднёвыя славянеФарбаСяргей Паўлавіч АбламейкаTUT.BYАральны сэксЭймантКанстытуцыя БаўгарыіКунілінгусСтаралітваЛесьвіцаÖЖанчына з жанчынайГаяна-ЭсэкібаВікіпэдыяЦарква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Баруны)ГервідРаніца (Бэрлін)Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Ружаны)Ойча нашСтарадубскі паветЖамойтыБітва пад ВоршайАлаіза ПашкевічАкалічнасьцьДраматург🡆 More