Цю́рская прамо́ва — гіпатэтычная прамова цюрскае моўнае сям’і, існаваньне якой прыпадае на пэрыяд да падзелу цюрак на агузаў і булгараў, які адбыўся прыкладна ў 4500-4000 гг.
да н. э. Рэканструкцыя мовы адбываецца з дапамогаю паранаўча-гістарычнага мэтаду.
Меркавана ўзьнікла шляхам вылучэньня з алтайскае прамовы ў перадгор’ях Алтаю.
Для запісу мовы старажытныя цюркі выкарыстоўвалі старажытнацюрскую рунічную пісьмовасьць. Нягледзячы на пачатак дыялектнага распаду ў вусным маўленьні цюрскіх плямёнаў зь цягам іх расьсяленьня па Эўразіі, для запісу сваёй мовы старажытныя цюркі пачалі карыстацца старажытнацюрскай рунічнай пісьмовасьцю. З гэтае прычыны паўстала літаратурная архона-енісейская (старажытнацюрская) мова, якая мела наддыялектны характар. Найраньнейшыя цюрскія помнікі датуюцца VII ст. н. э.
Рэканструкцыя цюрскае прамовы ўзьняла некаторыя праблемы, у прыватнасьці, пытаньне пра першаснасьць ратацызму або зэтацызму ў гэтай мове. Найбольш старажытныя пісьмовыя помнікі (пэтрогліфы, выкананыя старажытнацюрскімі рунамі) ужо адлюстроўваюць на сабе існаваньне ў цюрскай прамове -z- ды -r- дыялектаў, што сьведчыць на карысьць пачатку падзелу мовы на ўласнацюрскія і булгарскія. У той жа час іншыя алтайскія мовы (мангольскія, тунгуса-маньчжурскія) дэманструюць толькі -r- асновы. Вызначаныя асаблівасьці цюрскае прамовы можна аднавіць на грунце кансэрватыўных -r- моваў (напр., чуваская мова) і шляхам аналізу булгарскіх элемэнтаў у вугорскай.
Фанэтыка мовы характарызуецца наяўнасьцю гармоніі галосных — рысы, якая часта прыпісваецца і праалтайскай мове. Гармонія галосных выражалася ў супрацьпастаўленьні галосных e, i, o, u і ë, ï, ö, ü (апрача a), існавала дзьве велічыні галосных.
1 | *bir |
2 | *ėki |
3 | *üč |
4 | *tȫrt |
5 | *bēš |
6 | *altï |
7 | *yeti |
8 | *sekir |
9 | *tokur |
10 | *on |
20 | *yėgirmi |
30 | *otuz |
40 | *kïrk |
50 | *elig |
60 | *altmïš |
70 | *yetmïš |
80 | *sekizon |
90 | *tokuzon |
100 | *jür, *yüz |
Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Цюрская прамова, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.