Хасэ́ Артэ́ґа-й-Ґасэ́т (па-гішпанску: José Ortega y Gasset; 9 траўня 1883, Мадрыд — 18 кастрычніка 1955, тамсама) — гішпанскі філёзаф.
Лічыцца галоўным стваральнікам пэрспэктывізму (філязофскай дактрыны, якая аналізуе тое, як людзі па-рознаму ўспрымаюць розныя рэчы).
Хасэ Артэга-і-Гасэт | |
па-гішпанску: José Ortega y Gasset | |
Імя пры нараджэньні | па-гішпанску: José Ortega y Gasset |
---|---|
Дата нараджэньня | 9 траўня 1883[…] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 18 кастрычніка 1955[…] (72 гады) |
Месца сьмерці | |
Кірунак | навэсэнтызм[d] |
Вучні | Antonio Rodríguez Huéscar[d] |
Паходзіў зь сям’і галоўнага рэдактара газэты «El Imparcial» («Бесстароньні»), журналіста й пісьменьніка Хасэ Артэгі Мунільі. Навучаючыся ў каледжы айцоў-езуітаў «Мірафлорэс дэль Пала» ў горадзе Малага, ён бездакорна авалодаў лацінай і старагрэцкай мовай. У 1904 г. Хасэ Артэга-і-Гасэт закончыў Мадрыдзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт Камплютэнсэ, абараніўшы доктарскую дысэртацыю «El Milenario» («Тысячагодзьдзе»). Пасьля гэтага сем гадоў правёў ва ўнівэрсытэтах Нмеччыны, аддаючы перавагу Марбурскаму ўнівэрсытэту, дзе ў той час выкладаў Герман Коэн.
Вярнуўшыся ў Гішпанію, Артэга-і-Гасэт атрымаў прызначэньне ў сваю alma mater, дзе выкладаў да 1936 г., калі ў Гішпаніі пачалася грамадзянская вайна.
У 1923 г. ён заснаваў пэрыёдык «Revista de Occidente» («Заходні часопіс»), які паслужыў справе «выраўноўваньня Пірэнэяў» — эўрапеізацыі Гішпаніі, ізаляванай ад тагачаснага культурнага працэсу. Як перакананы рэспубліканец Артэга-і-Гасэт выступаў у якасьці лідэра інтэлектуальнай апазыцыі падчас дыктатуры Прыма дэ Рывэры (1923—1930 гг.), адыграў істотную ролю ў зрынаньні караля Альфонса XIII, быў адным з заснавальнікаў «Рэспубліканскай асацыяцыі Інтэлігенцыя» (1931) і абіраўся цывільным губэрнатарам Мадрыду. Таму пасьля пачатку грамадзянскай вайны яму давялося пакінуць краіну. У цэлым крытычна настроены да рэжыму гішпанскага дыктатара Франсіска Франка, ён, аднак, з часам усё больш актыўна крытыкаваў і палітычную плятформу даўнейшых рэспубліканцаў.
Вярнуўшыся ў Мадрыд у 1948 г., Хасэ Артэга-і-Гасэт разам з Хуліянам Марыясам стварыў Гуманітарны інстытут, дзе таксама выкладаў да пачатку 1950-х гг.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Хасэ Артэга-і-Гасэт, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.